1. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  2. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  3. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  4. Протесты в России, правило «первого раза» для водителей и предложение руки на 7 млн просмотров — все за выходные
  5. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  6. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  7. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  8. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  9. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  10. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  11. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  12. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  13. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  14. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  15. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  16. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  17. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  18. Умер Ларри Кинг
  19. «Выжить заведениям сейчас сложнее, но стартовать легче». На Машерова, 1 открылся рестобар «4V»
  20. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  21. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  22. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  23. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  24. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  25. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  26. Белорусские биатлонистки финишировали пятыми в эстафете
  27. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  28. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  29. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  30. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд


Ася Паплаўская,

Гэтыя дні Мінск літаратурны жыве падзеямі, прымеркаванымі да 10-годдзя кніжнай серыі “Бібліятэка Свабоды”. Распачала юбілейныя дні прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Пакуль ляціць страла”. Гэта першая інтэрактыўная кніга. Не толькі ў бібліятэцы “Радыё Свабода”, што налічвае 35 кніг, але ва ўсёй беларускай літаратуры.
 
Новая кніга Уладзіміра Арлова ўвабрала ў сябе сто пытанняў ад слухачоў і чытачоў пісьменніка, і, натуральна, яго разгорнутыя, глыбокія адказы на іх. Пытанні вельмі розныя: вечныя і наіўныя, прыватныя і філасофскія. Чытачы цікавяцца, за што Арлоў укусіў настаўніка малявання, альбо які помнік ён хацеў бы паставіць Савецкаму Саюзу…

 
 
Некаторыя хочуць даведацца пра візіты пісьменніка да прэзідэнта і пра футбол, пра першыя эратычныя перажыванні і пра сэнс жыцця. У кнізе знойдуць свае імёны людзі, якія задавалі пытанні пісьменніку ў папяровых лістах, дасылалі іх па электроннай пошце, пыталіся Арлова аб нечым у блогах, на форумах і онлайн-канферэнцыях, у цыдулках, якія пісьменнік атрымліваў на выступах і сустрэчах з чытачамі.
 
Да ўсяго, гэта першая ў беларускай літаратуры кніга, прадмова да якой напісаная гекзаметрам (памер, якім карыстаўся Гамэр). Аўтар арыгінальнага ўступнага слова – Аляксандр Лукашук, заснавальнік “Бібліятэкі Свабоды”.
 
Прэзентацыя адбывалася ў жартаўліва-гумарной атмасферы. У зале былі і людзі сталага веку, і моладзь. Сярод звычайных наведнікаў можна было пабачыць пісьменнікаў Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса і Андрэя Хадановіча, філосафа Валянціна Акудовіча, музыкаў Змітра Бартосіка і Змітра Вайцюшкевіча.
 
Як адзначыў Аляксандр Лукашук, “пры напісанні гэтай кнігі Уладзімір Арлоў фехтаваў з мінулым, займаўся боксам з сучаснасцю і выйграў дуэль у будучыні”.
 
Аляксандр Лукашук
 
“Лучнік” Арлоў, у арсенале якога ёсць кніга “Дзень, калі ўпала страла”, прызнаўся, што для яго гэта кніга – у многім асаблівая: “У мяне ніколі не было столькі суаўтараў. Дарэчы, цікава, колькі ж тут насамрэч адказаў на пытанні. Адны налічылі 98, іншыя аж 133… У кнізе ёсць старонкі, на якіх пакінутае вольнае месца, каб чытач змог працягнуць мой адказ. Адна старонка цалкам чыстая. Вы можаце напісаць на ёй самае запаветнае пытанне і ў якасці аўтографа ад аўтара атрымаць мой адказ”. 
 
Уладзімір Някляеў, які прыйшоў на прэзентацыю разам з жонкай Вольгай, распавёў, што ў дзяцінстве ён вырабляў лукі, але так і не знайшоў, у каго страляць з іх. “У Арлова – іншая гісторыя. Ён разумее, куды ляціць яго страла, куды ён сам рухаецца”, - параўнаў сябе-лучніка з лучнікам Арловым Уладзімір Пракопавіч.
 
Уладзімір Някляеў
 
Канечне, не абыйшлося без прыемных нечаканак. Уладзімір Арлоў вырашыў на прэзентацыі кнігі-адказаў задаваць пытанні прысутным. У якасці “сланоў” былі, канечне, свежыя кнігі. На пытанне, колькі год споўнілася роднаму гораду пісьменніка Полацку, не змог адказаць ніхто. Названую многімі лічбу ў 1150 гадоў Арлоў аспрэчыў: “Полацку амаль 1600 гадоў. Давайце шукаць больш раннія крыніцы ўзгадвання нашых гарадоў. Бярыце прыклад з Кіева…”
 
Зміцер Бартосік выканаў некалькі песень на вершы аўтара прэзентуемай кнігі і пажадаў ўсім кайфа ад яе чытання. Паэт Андрэй Хадановіч быў адным з першых, хто прачытаў кнігу “Пакуль ляціць страла”. Прычым чытаў яе ў Парыжы па просьбе журналістаў “Радыё Свабода”: “Гэта адзіная кніга, якую я чытаў так хутка, і адзіная, якую я вельмі павольна, з асалодай пасля перачытваў”, - прызнаўся Хадановіч.
 
Уладзімір Арлоў і Зміцер Бартосік
 
 
Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч

Адам Глобус у новай кнізе Уладзіміра Арлова бачыць сур’ёзны папрок: “Такім, як я, напрыклад. Я ўвесь час абяцаю маім чытачам, што адкажу пісьмова на ўсе іх пытанні, з якімі яны звяртаюцца да мяне ў лістах і цыдулках, але яны ўсе губляюцца…”
 
Між іншым Арлоў расказаў, як яму спрабавалі прышыць крымінальную справу пра падпольныя аборты, абвінавацілі ў замаху на Ніла Гілевіча, падазравалі ў гомасэксуалізме…
 
Пасля жартаўлівых расказаў аўтара Валянцін Акудовіч усіх крыху агаломшыў: “Я наагул не збіраўся чытаць гэту кнігу! Ну колькі можна? Усё жыццё чытаю Арлова!” Але пасля паўзы супакоіў прысутных: “Але ну не магчыма ж стрымацца! Прачытаю старонку, і хочацца далей і далей чытаць… Пакуль не дачытаў кнігу да раніцы, не змог заснуць!” Ён шчыра пазайздросціў усім, хто яшчэ не прачытаў новую кнігу Арлова. На гэтым прэзентацыю скончылі, і прысутныя стварылі даўгі ланцуг па аўтографы да аўтара. Мабыць, яны напісалі-такі сваё запаветнае пытанне на чыстай старонцы і ўжо атрымалі адказ на яго ад Уладзіміра Арлова.

 
-50%
-61%
-10%
-40%
-20%
-50%
-5%
-50%
-10%
-20%
0072372