Кася Крот,

На пасаду прызначаная Валянціна Цыганец, якая дагэтуль узначальвала Гродзенскі гарадскі метадычны цэнтр народнай творчасці.

Новая дырэктарка Тэатра лялек нарадзілася ў Наваградскім раёне, жыла на Лідчыне.

З адзнакай скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці “музыкант (акардэон, домра), дырыжор народнага аркестра”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыялізацыя – менеджмэнт сацыяльнай і культурнай сферы).

У 2010 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па гісторыі ў ГрДзУ імя Янкі Купалы. Уваходзіць у Саюз майстроў Беларусі.

Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага году. Звальненне дырэктара адбылося неўзабаве пасля напісання калектыўнага ліста да міністра культуры, падпісанты якога прасілі звярнуць пільную ўвагу на правядзенне ў будынку тэатра рэстаўрацыйных работ, якія пагражаюць знішчэннем адметнасцяў помніка архітэктуры, і сустрэчы актораў і кіраўніцтва тэатра з старшынём Гродзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам.

Пасля абавязкі дырэктара тэатра выконвала намесніца дырэктара па працы з гледачамі Марыя Антонаўна Шабашова. 
-55%
-15%
-10%
-30%
-46%
-20%
-40%
-23%