Сталі вядомыя імёны пераможцаў трэцяга па лiку конкурсу "Прэс-фота Беларусі". Здымак маці Уладзіслава Кавалева з катэгорыі "Партрэт" міжнароднае журы прызнала лепшым.

Аляксандр Васюковiч атрымаў статуэтку і новы iPad. Таксама спец-прызам ад фотапарталу znyata.com быў адзначаны фотаздымак Таццяны Зяньковіч, на якiм дзяржаўны сцяг Беларусі закрывае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі (гл. першае месца катэгорыі "Людзі ў навінах").

Фота: Яўген Ерчак

Аляксандр Васюковiч атрымоўвае ўзнагароду з рук шэфа маскоўскага бюро Associated Press, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі  Аляксандра Землянiчанкi.






Кіраўнік znyata.com Сяргей Міхаленка віншуе Таццяну Зяньковіч.


Гран-пры

Аляксандр Васюковіч

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.
 

 

 
Навіны

1 месца, Сяргей Балай
Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. (www.gazetaby.com)
 

 

2 месца, Васіль Фядосенка
Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, выходзіць з будынку суда ў Мінску. Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава асудзілі на смерць за арганізацыю выбуху ў сталічным метро. Мінск, лістапад, 2011. ("Reuters")
 

 
 
3 месца, Васіль Фядосенка
Беларускія ратаўнікі працуюць на магільніку са старымі пестыцыдамі. Каля 950 тонаў пестыцыдаў, улучна з забароненым сёння ДДТ, вынялі з зямлі, заклалі ў пластыкавыя бочкі ды транспартавалі ў Нямеччыну для ўтылізацыі. Лес у ваколіцах вёскі Савічы, лістапад 2011. ("Reuters")
 

 


Навіны
(Серыі)
 
1 месца, Раміль Насібулін
Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі "Кастрычніцкая", забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011.
Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін Раміль Насібулін

2 месца, Сяргей Грыц

Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі "Кастрычніцкая", забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011. (AP)
 
Сяргей Грыц Сяргей Грыц Сяргей Грыц Сяргей Грыц Сяргей Грыц Сяргей Грыц
 
3 месца, Уладзь Грыдзін
"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Мінск, чэрвень, 2011.
 
Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін Уладзь Грыдзін
 

 
Людзі ў навінах

1 месца, Таццяна Зяньковіч
Дзяржаўны сцяг Беларусі закрывае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011. (ЕРА)
 

 
 
2 месца, Сяргей Грыц
Малады чалавек, што адбывае арышт за ўдзел у "маўклівых акцыях", з дапамогаю рагаткі выкідвае з вакна камеры запіску сваім родным. Мінск, ліпень 2011. (AP)
 

 
 
3 месца, Таццяна Зяньковіч
Дзяўчына плача ля ўваходу ў станцыю метро "Кастрычніцкая" на наступны дзень пасля тэракту. Выбух на "Кастрычніцкай" 11 красавіка 2011 года стаў прычынаю смерці 15 чалавек. Мінск, красавік 2011. (ЕРА)
 


 
3 месца, Васіль Фядосенка
Інструктар і сабака дэманструюць свае ўменні падчас святкавання Дня памежніка ў мемарыяльным комплексе "Лінія Сталіна". Вёска Гарошкі, Мінская вобласць, май 2011. ("Reuters")
 

 


 
Людзі ў навінах (серыі)
 
1 месца, Антон Матолька
Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) – 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011.
 
Антон Матолька Антон Матолька Антон Матолька Антон Матолька Антон Матолька Антон Матолька Антон Матолька
 
2 месца, Васіль Фядосенка
Чарнобыль. Праз 25 гадоў. ("Reuters")
 
Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка
 
3 месца, Андрэй Лянкевіч
Фотарэпартаж пра Алега Алкаева, былога кіраўніка Следчага ізалятара №1 у Мінску (гэтак званая "Валадарка"), дзе ён з 1996 да 2001 года ўзначальваў каманду выканання смяротных прысудаў. У 2001 годзе Алкаеў выступіў з заявай аб сувязі знікнення вядомых беларускіх палітыкаў і выдачы "расстрэльнага пісталета" на загад тагачаснага кіраўніка МУС Юрыя Сівакова. Пасля гэтага атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне, дзе цяпер і жыве.
Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч
 


 
Спорт

1 месца, Мілана Харытонава
Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.
 

 
 
2 месца, Сяргей Гудзілін
Футбалісты "Гомеля" святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. ("Наша Ніва")
 

 
 
3 месца, Дзмітрый Брушко
Навучэнцы дзіцячай спартовай школы і гульцы зборнай Нямеччыны слухаюць гімн перад матчам. Барысаў, верасень 2011.
 
 


Спорт
(серыі)
 
1 месца, Аляксей Сталяроў
Шлях да баскетболу на колах.
 
.
2 месца, Аляксандр Ружэчка
Спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Колцы славы" рыхтуе будучых чэмпіёнаў. Мінск, кастрычнік 2011.
 
.
3 месца, Сяргей Гудзілін
Нелегальныя гонкі. Акрамя афіцыйных спаборніцтваў па дрэг-рэйсінгу, беларускія гоншчыкі ладзяць нелегальныя. Заезды на 402 метры праводзяцца ўначы на пустых дарогах за дзясяткі кіламетраў ад Мінска. Часам у нелегальныя гонкі ўмешваецца міліцыя. Шаша за 30 кіламетраў на ўсход ад Мінска, май 2011. (nn.by)
 


 
Штодзённае жыццё

2 месца, Сяргей Грыц
Жанчыны, што гандлююць хатняю гароднінаю ля дарогі, хаваюцца пад парасонамі ад дажджу. Вёска Пільчукі, Гродзенская вобласць, ліпень 2011. (AP)
 

 
 
3 месца, Аляксей Мацюшкоў
Працаўнікі фермерскай гаспадаркі ўбіраюць капусту. Мінская вобласць, май 2011.
 

 

 
Штодзённае жыццё (серыі)
 
1 месца, Аляксандр Васюковіч
Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш — на сябе. Мінск, ліпень 2011. (generation.by)
 
Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч
 
2 месца, Сяргей Балай
Мазырскі рачны порт "Пхоў" напрыканцы сезону навігацыі 2011 года. Не гэтак даўно мазырскі порт быў найбуйнейшым у Беларусі. Заняпад рачнога транспарту Беларусі пачаўся ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сёння ў порце працуюць каля 140 чалавек. "Пхоў" мае 6 караблёў, амаль уся тэхніка перакрочыла 25-гадовую мяжу. Мазыр, Гомельская вобласць, кастрычнік 2011. (www.gazetaby.com)
 
Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай Сяргей Балай
 
3 месца, Таццяна Зяньковіч
Чарнобыль.
 
Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч Таццяна Зяньковіч
 

 
Традыцыі

1 месца, Андрэй Давыдчык
Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.
 

 

 
Традыцыі (серыі)
 
1 месца, Аляксандр Васюковіч
Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011.
 
Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч Аляксандр Васюковіч
 
2 месца, Наталля Аблажэй
Жаўнеры беларускага спецназу дэманструюць свае ўменні падчас паказальнага шоу на Масленіцу і Дзень спецназу. Мінск, 2011.
 
Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй Наталля Аблажэй
 
3 месца, Валерый Вядрэнка
Велікодная містэрыя на Кальварыйскіх могілках — аднаўленне традыцыі, перарванай на пачатку ХХ стагоддзя, з надыходам савецкай улады. Удзел у тэатралізаваным шэсці ўзялі маладыя парафіяне касцёла Узнясення св. Крыжа на Кальварыі. Падчас сцэны распяцця зламаўся крыж, але містэрыя была працягнутая. Мінск, сакавік, 2011.
 
Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка Валерый Вядрэнка
 
3 месца, Васiль Фядосенка
Святкаванне паганскага абраду Юр’я. Людзі вераць, што паганскі бог Юр’я спрыяе багатаму ўраджаю, абараняе палеткі і жывёлу ад прыродных стыхіяў. Вёска Пагост, Гомельская вобласць, май 2011.
 
Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка Васiль Фядосенка
 

 
Партрэт

1 месца, Аляксандр Васюковіч
Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.
 

 
 
2 месца, Вікторыя Шчарбакова
Уладзімір Лапо, вядомы беларускі мастак-мільянер, грамадзянін Брытаніі, у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" падчас мантажу выставы "Манаполія". Мінск, кастрычнік 2011.
 
 


Партрэт
(серыі)
 
1 месца, Сяргей Гудзілін
Іншы бок свабоды. Партрэты людзей у турме, якіх арыштавалі летам 2011 года ў Беларусі за ўдзел у "маўклівых пратэстах". Мінск, ліпень 2011. (nn.by)
Усё лета 2011 года па серадах у Беларусі праходзілі акцыі "маўклівых пратэстаў". Ва ўсіх буйных гарадах краіны сотні людзей выходзілі на цэнтральныя плошчы і проста гулялі. Іншыя віды пратэсту ў краіне забароненыя. Моўчкі, без лозунгаў і транспарантаў, яны выказваліся супраць парушэнняў правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў. У выніку дзясяткі пратэстоўцаў апынуліся ў турме. Міліцыянты ў цывільным арыштоўвалі іх проста на вуліцы. Гэта серыя ананімных партрэтаў пратэстоўцаў, якія адбывалі пакаранне ў беларускіх турмах за свой маўклівы пратэст. Даведацца іхныя імёны аказалася немагчыма, бо мы былі па розныя бакі турэмных кратаў.
 
Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін
 
2 месца, Юля Ваўчок
Праект "Існаванне" апавядае пра людзей, якія жывуць за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Мінска і ездзяць прыгараднымі цягнікамі. Пераважна гэта рабочыя і пенсіянеры. Апошнія вязуць сваю гародніну на Камароўку — цэнтральны базар Мінска, дзе маюць магчымасць выгадна прадаць яе мінчанам. Фота рабіліся ў цягніках кірунку Мінск—Брэст, 2010—2011.
 
Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок Юля Ваўчок
 
3 месца, Вячаслаў Цуранаў
("На страже")
 
Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў Вячаслаў Цуранаў
 

 
Мастацтва і забавы

1 месца, Андрэй Ветраў
Танцавальны фестываль-конкурс "Стыль-Dance" ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.
 

 
 
2 месца, Надзея Дзегцярова
Наведнікі музея-майстэрні Заіра Азгура ў чаканні канцэрту падчас штогадовай Ночы музеяў. Мінск, май 2011. (open.by)
 

 
 
3 месца, Сяргей Гапон
У музеі-майстэрні Заіра Азгура адбываецца канцэрт-медытацыя. Мінск, верасень 2011.
 
 


Мастацтва і забавы (Серыі)

1 месца, Юрый Сідун
Серыя папяровых "канцэртаў" забароненых музыкаў на найбуйнейшых пляцоўках сталіцы. Мінск, красавік 2011. Арт-акцыя "Freedom on paper" дзеля падтрымання вядомых беларускіх музыкаў, якіх увесну 2011 года ўнеслі ў спіс з 57 забароненых праз ідэалагічныя прычыны артыстаў. У выніку забароны дзясяткі канцэртаў гэтых паспяховых музыкаў адмянілі. (Generation.by)
 
Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун Юрый Сідун
 
2 месца, Сяргей Гудзілін
Пратэст на скуры (nn.by).
 
Выява вершніка некалі была ў Беларусі дзяржаўным гербам і знакам гонару. Цяпер у краіне Пагоня фактычна забароненая і стала сімвалам нацыянальнага пратэсту сярод моладзі. Вершніка адлюстроўваюць на целе ў выглядзе татуіроўкі.
 
Гістарычны сімвал Пагоня стаў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі на месца вершніка ў 1995 годзе вярнулі дзяржаўныя сімвалы БССР. Пагоня ўсялякім чынам сціралася з навакольнай рэчаіснасці: яе прыбралі з нацыянальнай валюты, пашпартоў і нават падручнікаў. За дэманстрацыю на вуліцах беларускіх гарадоў выяваў з Пагоняю грамадзянаў могуць арыштаваць ці аштрафаваць. Гэты герб для патрыятычнай беларускай моладзі стаў сімвалам пратэсту і гістарычнай памяці, які яны выяўляюць на сваёй скуры.
 
Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін Сяргей Гудзілін
 
3 месца, Андрэй Лянкевіч
Інтэр’еры музеяў Другой сусветнай вайны ў Беларусі. Мінск, Брэст, Хатынь, 2011.
 
Амаль уся гісторыя сучаснай Беларусі сціскаецца да 4-х гадоў, гадоў вайны. Няма ў сучаснай беларускай прапагандзе нічога “перад”. Ёсць толькі “пасля”, шмат пасля – у 1991-м, 1994-м, 1996-м…

50 адсоткаў вуліцаў у Мінску носяць назвы, якая маюць дачыненне да Другой сусветнай вайны. 30 адсоткаў – гэта імёны герояў. Вайсковы парад мусіць адбыцца, нават калі кожны год танкі шкодзяць каля 20 км асфальту толькі ў горадзе. І эканамічны крызіс не перашкода.

Я пачаў вандроўку з пачуццём, што на вайне не магло ўсё быць палярна добрым ці дрэнным, але складаным і неадназначным. Так. Габрэяў было шмат ў партызанах – іх знішчалі нацысты, часам маглі выдаць і мясцовыя. У паліцаі ішлі не толькі падонкі і кар’ерысты, ішлі і адпомсціць за рэпрэсаваных сваякоў. І партызаны не былі святыя.
Фатаграфіі – гэта маленькія спробы паразмаўляць пра вайну, пра сучаснае стаўленне да яе. Адказы, як і досвед кожнага з нас, вельмі суб’ектыўныя.
 
Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч Андрэй Лянкевіч
 


Прырода

1месца, Уладзімір Шарнікаў
Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.
 

 
 
2 месца, Васіль Фядосенка
Цецерукі такуюць на балоце ў Бярэзінскім запаведніку. Вёска Крайцы, Віцебская вобласць, красавік 2011. (Reuters)
 

 
 
3 месца, Сяргей Грыц
На фота, зробленым з доўгай экспазіцыяй, месяц і зоркі ўзыходзяць над руінамі старажытнага замка. Навагрудак, Гродзенская вобласць, кастрычнік 2011. (AP)
 

 

 
Прырода (серыі)
 
1 месца, Юрый Кулікоў
Падводнае жыццё ў крэйдавых кар’ерах. Непадалёк пасёлка Краснасельскі, Гродзенская вобласць, жнівень 2011.
 
Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў Юрый Кулікоў
 
2 месца, Васіль Фядосенка
Беларускі арнітолаг Уладзімір Іваноўскі будуе штучныя гнёзды для драпежных птушак на балоце Ельня, адным з найбольшых у Цэнтральнай Еўропе. Вёска Буды, Віцебская вобласць, сакавік 2011 г. Некаторым буйным птушкам-драпежнікам не хапае натуральных месцаў для гнездавання, таму Іваноўскі пабудаваў сотні штучных гнёздаў як з натуральных матэрыялаў, такіх, як галіны дрэваў, гэтак і са штучных, як старыя вёдры. (Reuters)
 
Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка Васіль Фядосенка

3 месца, Максім Сарычаў
Жыхары вёскі Градзянка палююць з сабакамі на казулю. Сабакі нападаюць на след жывёлы і выганяюць яе проста да паляўнічых. Мяса забітай казулі потым з’ядуць паляўнічыя і іхныя сем’і. Магілёўская вобласць, лістапад 2011.
 
Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў Максім Сарычаў
{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-52%
-22%
-20%
-30%
-20%
-50%
-50%
-40%