176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  2. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  3. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  4. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  5. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  6. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  7. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  8. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  9. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  10. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  11. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  12. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  13. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  14. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  15. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  16. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  17. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  18. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  19. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  20. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  21. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  22. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  23. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  24. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  25. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  26. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  27. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  28. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  29. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  30. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали


Музычная "Гільятына" мусіла назваць самыя няўдалыя музычныя праекты мінулага году. Фэстываль ладзіўся ў менскім клюбе "Мэдыюм" 5 лютага. У імпрэзе ўзялі ўдзел маладыя гурты - "Сонца Мао", "Лос Чыканас", "Зэт" ды іншыя. А таксама пераможцы фэсту "Рок-карона": гурт NRM і экс-каралі з гурту Neuradubel. "Рок-гільятына" сталася першай у Беларусі падобнай імпрэзай.

Натхняльнікі й арганізатары "Рок-гільятыны" - калектыў анархістаў газэты "Навінкі". Ідэя фэсту ўзьнікла па аналёгіі з падобнымі імпрэзамі, якія даўна практыкуюцца ў заходніх краінах - клоўнскае каранаваньне найгоршых творчых праектаў. Найгоршыя вызначаліся анкетаваньнем слухачоў. Галоўны рэдактар "Навінак" Паўлюк Канавальчык цьвердзіць, што "Рок-гільятына" ня ёсьць апазыцыяй да "Рок-кароны":

П.К.: - "Рок-гільятына" ні ў якім разе ня костка ў горла "Рок-Кароне", гэта цалкам самастойная акцыя. Запаўнялі анкеты ўсе, хто любіць музыку беларускай сцэны. Перш за ўсё чытачы газэты "Навінкі", чытачы "Музыкальнай Газеты", а таксама шэрагу іншых газэтаў, што друкавалі нашыя анкеты.

Намінацыяў "Гільятыны" было шмат болей, чымся гуртоў, якія выступалі на сцэне. З тых ці іншых прычынаў у імпрэзе не ўзялі ўдзелу "Ляпис Трубецой", "Лепрыконсы", "Безь білету" ды іншыя.

Найгоршым альбам былі названыя NRMаўскія "Тры чарапахі". Найгоршы кліп - "Вася пьёт" Neurodubel. Найгоршы тэкст і найгоршая песьня - "Халі-Галі" "Лепрыконсаў". Безнадзейнасьць году - гурт "Зэт". "Сонца Мао" вызначыўся самым незапісаным альбомам пяцігодкі.

NRM адыграў на сцэне артрокавыя кічавыя імправізацыі, чым выклікаў буру захапленьня гледачоў. Мы запыталіся, дзе NRMаўцам было прыемней выступаць - на "Рок-каранацыі" ці на "Рок-гільятыне". Вось меркаваньне басіста гурту Юр'я Ляўкова.

Ю.Л.: - Мы ведаем: тое, што мы атрымаем на "Рок-гільятыне", мы атрымаем за свае заслугі. На "Рок-кароне" заўсёды пануе нявыказанасьць.

Лявон Вольскі таксама адзначыў перавагу атмасфэры "Рок-гільятыны" - вясёлую й нязмушаную, у той час як на "Рок-каранацыі" панавалі закулісныя інтрыгі й непавага да музыкаў з боку арганізатараў. Падобнага ж меркаваньня прытрымліваецца лідэр Neuradubel'я Аляксандар Кулінковіч: - В этом деле я согласился участвовать, потому что я хочу приколоться.

Слова "прыкалоцца" ў вуснах Кулінковіча азначае жаданьне пасьмяяцца з ідэі рок-каранаваньня ў Беларусі. Музыкант мяркуе, што ў нас няма сапраўднага шоў бізнэсу, адпаведна ня можа быць сапраўднага рэйтынгу. Кулінковіч лічыць "Рок-карону" большай клаўнадаю за "Рок-гільятыну".

Бадай, адзіным незадаволеным у часе "Рок-гільятыны" застаўся Аляксандар Памідораў, славуты ды-джэй і удзельнік трох супольных музычных праектаў: - Няма нічога цікавага, проста тлум нейкі. Поўная дэзарганізацыя. Няма магчымасьці адпачыць. Гэта звычайная імпрэза ў сельскім клюбіку. Калі нават арганізатары ня ведаюць, што ім рабіць.

А вось музычны аглядальнік Зьміцер Падбярэскі, наадварот, усьцешаны менавіта з арганізатараў: - Я думаю, што арганізатары з газэты "Навінкі", працуюць ва ўласным іміджы, які цалкам адпавядае газэце, якую яны робяць. І ў гэтым сэнсе, я думаю, што цырымонія вельмі ўдалая.

Імідж анархістаў з "Навінак" базуецца на разбурэньні стэрэатыпаў. "Навінкі" - гэта пэрфоманс, карнавал, гэта змаганьне пры дапамозе сьмеху.

Што да пераможцы ў галоўнай намінацыі - найгоршага гурту году вырашылі не называць. Са сцэны прамаўляе Паўлюк Канавальчык: - Каб на наступны год пакінуць інтрыгу, мы вырашылі пакінуць намінацыю "Найгоршы гурт году" без пераможцы.

Найгоршага гурту не назвалі, каб "пакінуць інтрыгу" на наступны год. Гэта значыць, што клоўнскую "Рок-гільятыну" прызналі за сур'ёзны праект. Прынамсі, прадстаўнікі адной з гукавыдавецкіх фірмаў проста ў часе імпрэзы правялі з арганізатарамі перамовы пра супольную дзейнасьць.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя
-15%
-50%
-12%
-10%
-20%
-20%
-17%
-20%
-10%
-10%