Сэрца чалавека пачынае біцца ўжо на чацвёртым тыдні яго існавання. Дзіцятка яшчэ не нарадзілася, але рысы яго твару ўжо закладзеныя, колер яго вачэй ужо вызначаны, ён ужо мае свой тэмперамент, свае таленты і ведае галоўную мэту свайго з’яўлення на свет.

Арганізатары праекта “У абарону жыцця!” ўжо на працягу васьмі гадоў імкнуцца ўзняць свой голас у абарону ненароджаных дзяцей – адной з самых бездапаможных катэгорый грамадства. Акцыю ўжо падтрымалі Аляксандр Патліс, Данііл Казлоў, гурты “Spasenie”, “Novi Ierusalim”, “Псальмяры”, “Эдэм”, “Чэснае Слова”, актор Павал Харланчук і іншыя.

1 і 2 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Мінску будзе прадстаўлена адноўленая версія музычнага спектаклю “Маё сэрца б’ецца”, прэм’ера якога прайшла тры гады таму. Гэта гісторыя, у якой галоўныя дзеючыя асобы – дзеці. Яны навучаюцца ў Нябеснай Школе, чакаючы свайго нараджэння. А пакуль іх галоўная задача – добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцця. Ці ўсе з іх могуць здзейсніць сваю мару?

“Мы жадаем паказаць, што дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, ужо з’яўляюцца людзьмі, у якіх закладзены патэнцыял. Кожны з іх нараджаецца ў гэты свет, маючы сваё прызначэнне, сваю місію, – кажа аўтар і кампазітар мюзіклу Алёна Сітнік. – Я была здзіўлена, калі даведалася, што ў залі плакалі нават мужчыны, – дадае яна. – Ужо тады, тры гады таму, я была ўпэўнена, што працяг будзе, бо пастанова нікога не пакінула абыякавым. У чэрвені мы прадставім на суд гледачоў пашыраную версію спектаклю, над якой старанна папрацаваў вядомы беларускі актор і рэжысёр Павал Харланчук. Разам са сваёй жонкай Ганнай яны зыграюць галоўныя ролі ў гэтай пастанове”.

Спектакль адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады:
1 чэрвеня  ў 19.00,
2 чэрвеня  ў 11.00 i 19.00.
Кошт квіткоў: ад 15.000 да 30.000 р.
Квіткі можна набыць у касе Тэатра.

Спектакль з’яўляецца не адзіным мерапрыемствам, якое ладзяць арганізатары праекту “У абарону жыцця!” у гэтым годзе. Напрыклад, сумесна з парталам Ребёнок.by будзе арганізаваны конкурс дзіцячых фотаздымкаў “Калі я вырасту...”. Таксама працягнецца традыцыйнае супрацоўніцтва з арганізатарамі Конкурса дзіцячага малюнку “Свет з марай”.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-50%
-50%
-14%
-20%
-27%
-20%
0065444