Міністэрства адміністрацыі і аблічбоўкі Польшчы выдаткуе на фестываль 90 тысяч злотых (каля 30 тысяч долараў). Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сродкі атрымае “Культурна-грамадская хуткая дапамога”, якая з’яўляецца сёлета афіцыйным арганізатарам “Басовішча”. Фэст пройдзе з 13 па 15 ліпеня.

Таксама арганізатары маюць надзею на фінансавую падтрымку ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства і спонсараў.

Арганізатары заяўляюць, што ў гэтым годзе на “Басовішчы” выступіць як мінімум 10 гуртоў. Два з іх будуць прадстаўляць беларускую меншасць Польшчы. Таксама у межах фэсту пройдуць канцэрты клубнай музыкі.

-50%
-50%
-20%
-50%
-35%
-7%
-10%
-23%