Фота Юрася Язвінскага,

Будаўнікі скончылі мантаж купала якраз напярэдадні праваслаўнага Вялікадня.



Гісторыя з няправільнай вежай-цыбулінай цягнулася 8 гадоў -- ад ліпеня 2004 года, калі на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з'явіўся купал з пачатку XVI. Усе гэтыя гады грамадскасць і адмыслоўцы выказвалі пратэсты супраць такой гістарычнай неахайнасці.

На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім светам -- ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абыйшлася прыкладна ў 1,5 мільярды рублёў. Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак -- аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы.

Ад гэтага моманту ўсе сувеніры, здымкі і паштоўкі з вежай-цыбулінай робяцца рарытэтамі, а замак нарэшце здабыў свой сапраўдны выгляд -- якім яго памяталі многія пакаленні князёў Радзівілаў.

Як мянялі цыбуліну, глядзіце ТУТ.





-35%
-5%
-40%
-40%
-20%
-20%