Лідар гурту "Палац" святкуе сёння 45-годдзе. Фанаты гурту, а таксама прадстаўнікі ініцыятывы "Рок-салідарнасць" павіншавалі спевака падарункамі і тортам проста на вуліцы — злавілі на выхадзе з Універсітэта культуры, дзе музыка працуе.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 
"Палац", створаны Хаменкам і яго калегамі, даўно стаў адной з візітовак беларускай музыкі. А таксама — кузняй кадраў для яе. З "Палаца" выйшлі ва ўласныя праекты такія выканаўцы, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Юры Выдронак.

Запамінальны фолк-мадэрнавы стыль, у якім працуе гурт, зрабіў "Палац" запамінальным і любімым у многіх краінах. На радзіме ўсё складаней: "Палац" уключаны ў абсурдныя "чорныя спісы" дзеячоў культуры.
 
Але Хаменка працягвае працу. Зараз "Палац" запісвае новы альбом. Атрымаўшы падарункі ад прыхільнікаў, Хаменка паабяцаў усім, хто яго павіншаваў, падараваць альбом з аўтографам. "З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы" — жартам рэзюмаваў ён.
 
"Наша Ніва" далучаецца да віншаванняў музыку.








 
-10%
-20%
-21%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%
-50%
-20%
-30%