Сяргей БАЛАЙ, фота аўтара,

Упершыню за дзесяцігоддзі Мірскі замак прыняў у сваіх пакоях сапраўдны ампірны баль часоў Міхала Клеафаса Агінскага.
Сябры моладзевага грамадскага аб’яднання "Гісторыка" разам з вайскова-гістарычным клубам "17 полк уланаў ВКЛ" зладзілі баль у межах праекту "Эпоха князя Міхала Клеафаса Агінскага".
 

 
– Да нас прыехалі рэканструктары перыяду 1812 года з Расіі, Украіны і Беларусі, – распавёў "Салiдарнасцi" арганізатар балю Зміцер Рагачоў. – Мірскі замак адчыніў нам свае дзверы ўпершыню, і мы засталіся ў захапленні ад атмасферы гэтага месца.
Сапраўды, партрэтная заля, у якой адбывалася дзея, надавала неабходны антураж, як і сам замак і ўдзельнікі балю.
 

 
У бальнай карце – паланэз, кембрыджскі вальс, катыльёны і французская кадрыль. На перапынак – гульні і чытанні вершаў, фуршэт і зноўку танцы.
 
– Сапраўдны міжнародны баль, – кажа Зміцер Рагачоў. – Госці прыехалі з Масквы, Харкава, Вязьмы, Ноўгарада, Пецярбургу. Канешне, найбольш усіх уразіла заля, яе антураж.
 

 
Неабходнае патрабаванне да ўдзелу – строй на эпоху ампіру. Прынамсі, нават фатографы і відэааператары былі апранутыя адпаведна – ва ўланскі мундзір або цывільную вопратку. Выклікалі сапраўднае захапленне строі, аксэсуары, нават медалі на мундзірах - і тыя з часоў імператара Напалеона. Канешне, рэканструкцыя – справа сур'ёзная і, як кажуць, не вельмі танная. Але акунуцца на дзень у цудоўны свет ампірнага балю – паверце, таго варта!
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
{banner_819}{banner_825}
-21%
-15%
-10%
-30%
-50%
-17%