1. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что должно заметно подорожать
  2. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  3. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  4. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  5. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  6. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  7. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  8. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  9. Бывшему милиционеру дали 2 года «химии» — за оскорбление оперативника
  10. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  11. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как жила минская Малиновка без отопления и горячей воды
  12. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  13. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  14. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  15. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  16. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  17. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  18. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  19. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  20. Видеоурок. Как выбраться даже из глубокого снега без буксира
  21. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  22. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  23. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  24. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  25. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  26. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  27. Штрафы за участие в акциях протеста скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  28. В Островце мужчину отправили в колонию за оскорбление Лукашенко и Караева в телеграм-чате
  29. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  30. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу


Адар'я Гуштын, фота Сяргея Плыткевіча і "Вячэрняга Мінска",

Фото: Сергей Плыткевич
Мінская ратуша. Фота: Сяргей Плыткевіч
TIO.by высвятляў, чым жыве галоўны будынак на плошчы Свабоды. Калі і каго выходзіць сустракаць скандальна вядомы гарадавы? Якія атракцыі прапаноўваюць турыстам? І як ратушу пераробяць з месца сустрэчы чыноўнікаў з ветэранамі, шматдзетнымі маці і перадавікамі БРСМ у культурны і турыстычны цэнтр сталіцы?

З гісторыі

Мінская гарадская ратуша была пабудавана ў 1600 годзе. На ратушнай вежы знаходзіўся гадзіннік, які для таго часу быў вялікай каштоўнасцю. Да адмены расійскімі ўладамі магдэбургскага права для Мінска (у 1795 годзе) у ратушы праходзілі пасяджэнні органа мінскага самакіравання – магістрата, або рады. За час свайго існавання у будынку ратушы размяшчаліся магістрат, суд, архіў, а ў 1830-х гадах – музычная школа. Напрыканцы ХІХ стагоддзя ратушу прыстасавалі пад тэатр.
Тут калісьці стаяў помнік Аляксандру II, усталяваны ў студзені 1901 года, але яго дэмантавалі пасля рэвалюцыі 1917-га.
Ратушу разбуралі і некалькі разоў перабудоўвалі. Апошняе аднаўленне рабілі спецыялісты кампаніі "Стары Менск" у 2002-2003 гадах. Яны выкарыстоўвалі старыя чарцяжы і малюнкі, але, па меркаванні незалежных экспертаў, рэканструкцыя зроблена недакладна. Збольшага дойліды захавалі галоўныя элементы будынка. Пры гэтым, па словах старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона АСТАПОВІЧА, інтэр’еры і планіроўка адноўленыя не былі.
 
Чым цяпер жыве ратуша?

Плошча Свабоды вельмі кантрастна адрозніваецца ад астатняга Мінска. Тут, у скверы на лавах можна ўбачыць людзей з кнігамі, а турысты часта фатаграфуюцца са скульптурай коней і брычкі побач з ратушай.
 


Праз дарогу – элітны гатэль "Еўропа" і шматлікія кафэ з добрай кухняй. На адлегласці адсюль і да ГУМа нават падаецца, што цябе перанеслі ў сапраўды еўрапейскі горад. І калі б не назвы вуліц, якія ўзнікаюць па дарозе (Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная і г.д.), карціна выглядала б значна лепш. Ратушу ўсе абмінаюць, і ніхто не заходзіць унутр будынка. Экскурсій тут сапраўды няма, а прайсці
Некалькі год таму "Мінская спадчына", якая кіруе ратушай, прапанавала паставіць побач з будынкам гарадавога.
праз ахову самастойнаму турысту няпроста. Калі паглядзець на графік мерапрыемстваў, што адбываюцца ў ратушы (Мінгарвыканкам зацвярджае іх штомесяц), то не відаць ніякай розніцы – ці то ратуша XVII стагоддзя, ці то Дом афіцэраў, ці то Палац ветэранаў, ці Дом культуры імя Дзяржынскага. Напрыклад, урачыстая цырымонія ўручэння ордэна Маці; сустрэча старшыні Мінгарвыканкама з ганаровымі жыхарамі Мінска, былымі кіраўнікамі Мінгарвыканкама і таленавітай моладдзю; урачыстая цырымонія ўзнагароджання мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў... Такім чынам, шаноўныя турысты, праходзім міма.
 

Ці можа ратуша стаць культурным цэнтрам?

Чыноўнікі абяцаюць змяніць гэту сітуацыю. "Мы распрацавалі новую канцэпцыю, паводле якой ратуша з адміністрацыйнага будынка ператворыцца ў культурны і турыстычны цэнтр", – кажа намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Сяргей

МЯДЗВЕДЗЬ. Пакуль вядома, што ў ратушы з’явіцца бібліятэка. Спадзяюцца, што сёлета, але пакуль не афішуюць ні дакладныя даты адкрыцця, ні аб’ём фінансавання, ні адкуль возьмуць кнігі. "Па фармаце гэта будзе бібліятэка, якая была ў ратушы і раней – мы паставім стэлажы з рарытэтнымі кнігамі. Але гэта не будзе бутафорыя, мы спадзяемся, што турысты змогуць паглядзець выданні, пагартаць іх", – дадае суразмоўца.
 
Некалькі год таму "Мінская спадчына", якая кіруе ратушай, прапанавала паставіць побач з будынкам гарадавога.
 
Такая атракцыя, па меркаванні старшыні "Мінскай спадчыны" Паўла Шакунца, павінна была зацікавіць турыстаў і спрыяць пазітыўнаму іміджу як ратушы, так і горада ў цэлым. Ідэю гэту імгненна раскрытыкавалі, а пра гарадавога склалі цэлыя легенды – што ён акцёр тэатра ці кіно, што яго можна замовіць на сустрэчу дэлегацыі ці вяселля. Але як паведаміў куратар ратушы, гарадавы – звычайны супрацоўнік, без асаблівых тэатральных ведаў, які час ад часу апранае касцюм і сустракае старшыню гарвыканкама, які прыязджае, каб сустрэцца з ветэранамі, шматдзетнымі маці і далей па спісе. Увесь дзень ён каля ратушы не стаіць і сустракаць замежных гасцей таксама не выходзіць.
 
Два гады таму, калі ў Беларусі адзначалі 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, ад ратушы ўздоўж праспекта рушылі беларускія рыцары. Па словах старшыні клуба "Княжы гуф" Фёдара МІХЕЕВА, ля ўвахода ратушы іх блаславіў ксёндз, а прадстаўнік польскага пасольства і беларускі чыноўнік сказалі сваё вітальнае слова. "Гэта было імправізаванае шэсце да Палаца спорта, зробленае, нібыта рыцары ідуць на вайну", – дадае спадар Міхееў.
 
Аднак такія тэатралізаваныя імпрэзы ў ратушы ці побач з ёй бываюць зрэдку. Пакуль гэта сапраўды адміністрацыйны будынак і не больш за тое.
 
Антон Астаповіч лічыць, што ў Мінскай ратушы трэба зрабіць музей гісторыі горада.
 
Фото: Сергей Плыткевич
Магілёўская ратуша. Фота: Сяргей Плыткевіч
 
"У Магілёўскай ратушы ад пачатку зрабілі музей – гэта самае правільнае рашэнне, – адзначае суразмоўца. – Ужо шмат год на паперах існуе музей гісторыі Мінска, але па факце яго няма. У сталіцы не знайшлося ніводнай нармальнай экспазіцыйнай плошчы, дык чаму не зрабіць гэта ў ратушы? Ператварыць месца, дзе зараз тусуюцца толькі чыноўнікі, у месца, даступнае і цікавае ўсім беларусам і нашым замежным гасцям!"
 
Хапае нараканняў і на ратушу ў Нясвіжы.
 
Фото: Сергей Плыткевич
Ратуша ў Нясвіжы. Фота: Сяргей Плыткевіч
 
Але варта адзначыць, што ў адрозненне ад Мінска, тут працуе сталая экспазіцыя, праводзяцца экскурсіі, і гасцей сустракаюць аніматары ў шляхецкіх строях з беларускай музыкай ды танцамі.
-30%
-20%
-30%
-10%
-20%
-15%
-35%
-20%
-30%
-10%
0072372