Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  2. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  3. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  4. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  5. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  6. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  7. Расследование BYPOL о смерти Бондаренко, подорожание топлива, повышение пенсий. Что происходит в Беларуси 27 января
  8. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  9. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  10. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  11. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  12. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  13. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  14. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  15. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  16. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  17. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  18. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  19. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  20. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  21. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  22. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  23. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  24. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  25. Минское «Динамо» проиграло дома нижегородскому «Торпедо»
  26. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  27. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  28. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  29. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  30. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии


Паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Лiтвы.
З 17 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі будуць упершыню выстаўлены чатыры слуцкія паясы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Літвы ў Вільнюсе.

Так ужо гістарычна склалася, што ў адрозненне ад суседніх Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны ў музейных калекцыях нашай краіны знакамітыя і шырока вядомыя па літаратурных творах слуцкія паясы прадстаўлены адзінкавымі экзэмплярамі. У прыватнасці ў Нацыянальным мастацкім музеі захоўваюцца толькі два фрагменты. А ўсяго ў розных музейных зборах Беларусі налічваецца каля 20 экзэмпляраў — фрагментаў і цэлых слуцкіх паясоў.

— У культуры Вялікага княства Літоўскага пояс быў неад’емнай і важнай часткай мужчынскага касцюма эпохі сарматызму. Пояс суправаджаў чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях і сімвалізаваў узровень ўлады і багацця яго ўладальніка, — расказала "Р" куратар выстаўкі, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка.

Узорнымі лічыліся вырабы майстроў з Асманскай імперыі, Персіі (Ірана), Кітая. Але прывезеныя паясы былі рэдкасцю і дорага каштавалі, так узнікла неабходнасць стварэння мясцовых мануфактур па вырабу падобных рэчаў.

Першая "персіярня" па вытворчасці паясоў усходняга ўзору, заснаваная князямі Радзівіламі, узнікла ў Нясвіжы ў 1740-х гадах. Пасля яна перамясцілася ў Слуцк, дзе традыцыя вырабу залатых тканін існавала з 16—17-га ст.ст. Першыя паясы ў Слуцку былі вытканы ў 1743 годзе. Пазней мануфактура пачала працаваць пад кіраўніцтвам запрошанага ў 1758 годзе з горада Станіслава (цяперашняга Івана-Франкоўска, Украіна) Яна Маджарскага.

Майстар армянскага паходжання родам са Стамбула навучаў свайму рамяству спачатку нясвіжскіх, пасля — слуцкіх ткачоў. Арнаменты на паясах капіраваліся з усходніх узораў. Але пазней пад уплывам мясцовай традыцыі набылі нацыянальныя рысы, і замест экзатычных усходніх букетаў на паясах пачалі з’яўляцца лёгка пазнавальныя матывы мясцовай флоры — васількі, макі, незабудкі, званочкі. Пояс, сатканы шоўкавымі, залатымі і сярэбранымі ніцямі, упрыгожвалі бахрамой, на кайме змяшчалі метку з імем майстра ці месцам вытворчасці ("Слуцкъ", "Въ грдъ Слуцкъ"), што сведчыла аб прафесійнай адказнасці вытворцы і яго ўпэўненасці ў высокай якасці сваіх вырабаў. Дарэчы, два з прадастаўленых літоўскім музеем слуцкіх паясоў адносяцца якраз да перыяду працы Яна Маджарскага, адзін пазначаны меткай з яго імем.

— Слуцкія паясы — унікальная з’ява нацыянальнай мастацкай культуры. Дзякуючы выдатнаму мастацкаму густу і прыроднаму адчуванню колера беларускія майстры зрабілі велізарны ўносак у гісторыю еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Слуцкія паясы з іх бездакорнай кампазіцыйнай гармоніяй і своеасаблівым вытанчаным арнаментам з’яўляюцца адным з найвышэйшых дасягненняў сусветнай мастацкай культуры, ва ўсім свеце яны прызнаныя нацыянальнай рэліквіяй беларускага народа як унікальны від ручнога ткацтва, — адзначае Алена Карпенка.

Слуцкая мануфактура, якая існавала галоўным чынам дзякуючы вытворчасці паясоў, зачынілася ў 1831 годзе. У выніку канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння этнічных беларускіх зямель да Расійскай імперыі асартымент скараціўся. Выкарыстанне iх у традыцыйным касцюме шляхты пасля паўстання 1831 года стала знакам палітычнай нядобранадзейнасці. Слуцкі пояс выходзіць з ужытку. У другой палове 19-га стагоддзя ён становіцца прадметам калекцыяніравання. 
-25%
-15%
-15%
-23%
-50%
-20%
-43%
-20%
-10%
-20%