172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  2. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  3. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  4. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  5. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  6. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  7. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  8. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  9. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  12. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  13. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  14. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  15. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  16. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  17. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  18. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  19. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  20. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  21. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  22. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  23. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  24. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  25. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  26. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  27. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  28. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  29. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  30. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши


Глеб ЛАБАДЗЕНКА,

Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА
Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА
Гэтае пытанне задае і прапануе свае варыянты адказаў Міхал Анемпадыстаў. Каму цікава пачуць – прыходзьце ў гэтую пятніцу, 27 студзеня, а 18.30 у “Арт Сядзібу” (Куйбышава, 22). “Колер Беларусі” – чарговая публічная лекцыя з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Уваход вольны!

Міхал Анемпадыстаў – чалавек, таленавіты ў многім. Мастак – скончыў у свой час славутае Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Паэт – напісаў практычна ўсе тэксты да легендарнага ўжо “Народнага альбома”, яго песні выконваюць NRM, Лявон Вольскі, Кася Камоцкая ды іншыя. Фатограф – увосень 2011 прадставіў выставу “Under Ground”, дзе на здымках былі выяўленыя… карняплоды! Бульба, буракі, морква… Пагугліце – не пашкадуеце!
 
Міхал працуе як дызайнер – аздабляе кнігі, дыскі… Колерам у гісторыі і культуры Беларусі цікавіцца даўно. Адказ на пытанне: "Якія яны, колеры Беларусі?" – таксама шукае не першы год. І, падаецца, нават знайшоў!.. Аднак наадрэз адмовіўся раскрываць усе карты ў інтэрв’ю, некалькі разоў паўтарыўшы: “На гэтае пытанне адкажу толькі на лекцыі…”

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (18.58 МБ)
 
Спадар Міхал, чаму найчасцейшымі колерамі кашулі-вышыванкі сталі чырвоны і белы? Чаму калі мы глядзім на гэтую кашулю – яна нам падабаецца?

Міхал Анемпадыстаў: Найперш пэўныя колеры ўжываліся таму, што гэта – традыцыя. І “падабаецца/не падабаецца” шмат у чым завязана на традыцыі. Калі традыцыя жывая, то нашыя густы абапіраюцца якраз на яе. І прыгожым нам здаецца тое, што традыцыйнае для нашай культуры. Цяпер у нас з традыцыямі, мякка кажучы, праблема. Калі цяпер чалавека на вуліцы запытацца, што такое “прыгожа”, то ён хутчэй за ўсё адкажа, што прыгожа – гэта “калі чыста”…
 
Што нам кажа пра колеры традыцыя?

Міхал Анемпадыстаў: Нашая традыцыя – гэта адсутнасць яркіх фарбаў у штодзённым жыцці. Гэта – натуральнасць матэрыялаў. Інтэграванасць жытла ў прыроднае асяроддзе. Ясна, што ніхто са звычайных людзей ніколі не задумваўся, што такое “прыгожа”. Увогуле тэма “прыгожа/непрыгожа” паўставала толькі тады, калі з’яўлялася нешта прышлае. І гэтае прышлае здавалася “непрыгожым”, бо прыгожае – гэта сваё. Напрыклад, гэтае “не сваё” вельмі добра ўпершыню адчулася, калі з’явіліся расійскія памешчыкі, якія фарбавалі дамы і бляшаныя дахі алейнымі фарбамі. З пункту гледжання тутэйшых людзей, якія жылі ў традыцыйнай культуры, гэта было нешта вельмі дзікае, азіяцкае. У прыклад можна прывесці і традыцыйныя куфры. Калі тут з’явіліся расійскія арцелі, якія прапаноўвалі распісваць іх рознымі фарбамі, то спачатку людзі супраціўляліся, нават пасмеіваліся, бо гэта было чужародным. Аднак калі традыцыю не падтрымліваць, то яна знікае – і цяпер мы бачым шмат распісаных куфраў, пры гэтым даволі старых.
 
Але захоўваць традыцыю – гэта ж не значыць, што мы павінны сёння штодня хадзіць у кашулі-вышыванцы? Але чаму? Таму, што гэта “не саўрамённа”, ці таму, што гэта непрактычна?

Міхал Анемпадыстаў: Безумоўна, мы не павінны хадзіць у вышыванцы, бо ёсць такі панятак, як мода, яго ніхто не адмяняў. Другое – што сапраўды ёсць такая рэч, як практычнасць. І трэцяе – што сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іх унутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць. Каб умець стылізаваць іншыя прадукты – візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя – стылізаваць паводле нацыянальных каштоўнасцяў. Традыцыйныя рэчы, якія прайшлі выпрабаванне часам, – яны “адшліфаваныя”, там няма нічога лішняга.
 
Напрыклад?

Міхал Анемпадыстаў: Напрыклад, возьмем традыцыйную беларускую кераміку – гэта абсалютна геніяльныя формы! Я параўноўваў у варшаўскім этнаграфічным музеі, дзе выстаўленая кераміка з усяе Польшчы – у тым ліку з беларускіх земляў, Беласточчыны і Падляшша. Сапраўды, беларуская кераміка адрозніваецца і вылучаецца – найперш прыгажосцю сваіх формаў. Устойлівыя густы, перавагі ў выбары колераў і іх спалучэнняў таксама складваліся цягам стагоддзяў. І як толькі гэтая традыцыя забываецца, пачынаецца тэндэнцыя зрабіць “як мага ярчэй”, “нарадней”. Гэта – цывілізацыйны крок назад, на чужое культурніцкае поле.
 
Гэта таму ў нас сёння дамы расфарбоўваюць у аранжавы, кіслотна-зялёны, ружовы колер?

Міхал Анемпадыстаў: У Мінску гэта, відаць, вырашаюць прафесійныя архітэктары… Лепш казаць пра вясковыя хаты, і тут сёння бачым такія колеры нетыповыя, нетрадыцыйныя. Гэта як зараза нейкая! Яшчэ гадоў 10-15 таму каларыстыка вясковых пабудоваў, а значыцца і ўсяго краявіда, была досыць стрыманай, арганічнай і гарманічнай, а цяпер, калі і гатовых колераў прапануецца болей, і ёсць мажлівасць замяшаць любы колер на замову, кожны фарбуе, як хоча, найчасцей у яркія барвы і кантрастныя спалучэнні… Я лічу, што менавіта цяпер варта было б стварыць рэкамендацыйныя каталогі-дапаможнікі, з фіксаванай палітрай, якая мусіць быць суаднесена з традыцыяй, з прыродным асяроддзем. Мы – шэраватая краіна, у нас не так шмат сонца, большую частку года шэры краявід. Трэба глядзець, якія колеры пасуюць пад наша асяроддзе…
 
Дык можа чалавеку якраз ад гэтага шэрага краявіду і хочацца пафарбаваць хату ў жоўты, каб весялей было?

Міхал Анемпадыстаў: Думаю, гэта пытанне ўжо да псіхолагаў. Мне падаецца, што беларусы маюць збольшага спакойны тэмперамент, часам нават дэпрэсіўны – і колеры адпаведныя, спакойныя. Яркія колеры выбіраюць звычайна людзі халерычнага складу. А гэта не зусім наш нацыянальны характар, дзе вы бачылі халерыка-беларуса?
 
Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА
Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА

Вы калі пра збаны казалі, то ўжывалі слова “прыгожыя”. Дык што вы самі ўкладаеце ў гэты панятак?

Міхал Анемпадыстаў: Я ўжываў гэтае слова? Мусіў бы не ўжываць. Сярод тых, хто займаецца выяўленчым мастацтвам, слова “прыгожае” – табуяванае, нельга яго ўжываць. У тым выпадку гаворка ішла пра формы, што кераміка ўразіла гарманічнымі, прапарцыйнымі формамі. Уразіў яе чорны колер, які падкрэсліваў гэтую чысціню формы. А чорны колер прыгожы.
 
Чырвоны колер прынята ўжываць як колер агрэсіі, увагі, небяспекі. Аднак на вышыванцы ён так не выглядае. Чаму ён зрабіўся адным з самых распаўсюджаных у традыцыйных узорах?

Міхал Анемпадыстаў: Я не ўпэўнены, што чырвоны колер – гэта колер агрэсіі. Кожны час надае колерам свае сэнсы, сваё прачытанне. Чырвоны колер у многіх культурах заўсёды быў пазітыўны і боскі. Беларуская традыцыйная культура ў гэтым сэнсе не выключэнне. І выяўлялася гэта якраз у народным арнаменце – на рушніках, кашулях…
 
Вось напрыклад – выбар колеру. Пэўны час таму гарвыканкам прыняў рашэнне, каб усе аўтобусы ў Мінску былі зялёныя. Адкуль гэта? Чым яны кіраваліся?

Міхал Анемпадыстаў: На гэтую тэму ёсць вельмі добры анекдот. Настаўніца пытаецца: “Дзеці, як мы ўпрыгожым клас да Новага года?”. Вовачка адказвае: “А давайце на столі пасярод пакоя запярдолім чырвоную паласу!”. Настаўніца – у істэрыку: дзіця лаецца! Бяжыць да дырэктара, абурана пераказвае яму сітуацыю. Дырэктар пытаецца: “Дык а што ён канкрэтна сказаў?”. Настаўніца паўтарае – што прапанаваў на столі “запярдоліць чырвоную паласу”. Дырэктар кажа: “Дык а ў чым праблема? Не падабаецца чырвоная – запярдольце сінюю!”. Тут той жа выпадак – калі колер бярэцца проста “ад балды”. Цяжка каментаваць логіку, бо невядома, у чым яна палягала. Хоць такая з’ява, як фірмовы колер, – з’ява добрая. Гэта правільна, што ў фірмовым колеры мусяць быць аўтобусы, пажадана пры гэтым таксама адрозніваць іх ад тралейбусаў. Гэта надае фірмовы стыль гораду. Але кожны фірмовы стыль – гэта прадуманая канцэпцыя. Якая мусіць пачынацца не з аўтобусаў, а ўласна з горада, з колеру будынкаў, асяроддзя. Мне незразумела, якая каларыстыка, канцэпцыя ў нашага горада. Таму цяжка разважаць, якога колеру павінны быць аўтобусы… Зноў жа – вяртаемся да традыцыі. Калі ў Лондане прынята, каб аўтобусы, тэлефонныя будкі і паштовыя скрыні былі чырвоныя – ніхто не пытаецца, прыгожа гэта ці не. Для жыхара Лондана гэта норма, традыцыя, гэта Лондан, і так павінна быць, а значыцца, гэта прыгожа. Дарэчы, адценне чырвонага там выбрана не выпадкова. Яно мае яшчэ больш старую, але таксама англійскую традыцыю.
 
А калі з сённяшняга дня і бліжэйшыя 50 гадоў фарбаваць аўтобусы ў зялёны – гэта будзе традыцыяй?

Міхал Анемпадыстаў: Так, бо будзе ўжо некалькі пакаленняў, для якіх зялёны аўтобус – гэта нармалёва, звыкла і натуральна. Гэта стане традыцыяй. Калі ўсе трамваі ў Мінску доўгія дзесяцігоддзі былі, умоўна кажучы, чырвона-жоўтыя – гэта была традыцыя. Заўважце, яна знішчаная на нашых вачах – усе новыя трамваі самых розных колераў… Хоць я лічу, што “чырвона-жоўтую” традыцыю варта было б захаваць, нават не зважаючы на тое, што тое традыцыйнае спалучэнне падаецца мне не згарманізаваным.
 
А якія колеры згарманізаваныя?

Міхал Анемпадыстаў: Для мяне згарманізаванае – гэта, напрыклад, спалучэнне колераў Мірскага замка: цэгла і белая тынкоўка…
 
…тынкоўка ўжо ружовая!

Міхал Анемпадыстаў: Ружовая?! Вось бачыце…
 
* Якім колерам продкі цяперашніх беларусаў аддавалі перавагу ў розныя гістарычныя эпохі?
* Як і чаму менавіта гэтыя колеры зрабіліся “нашымі”?
* Які колер з’яўляецца колерам Беларусі?
 
Адказ – на лекцыі Міхала Анемпадыстава!
 
ТАКІМ ЧЫНАМ
Лекцыя Міхала Анемпадыстава з цыклу “Urbi et Orbi”
“Колер Беларусі”
адбудзецца 27 студзеня (пятніца) а 18.30
у “Арт Сядзібе” – Мінск, вул. Куйбышава, 22
(ГД “Гарызонт, 2-гі паверх)
Уваход вольны!
-30%
-25%
-10%
-30%
-50%
-20%
-20%
-15%