Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры.

Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце ministerstvo@kultura.by і каментарыяў, якія вы можаце пакінуць на форуме пад гэтым паведамленнем.

Пры падрыхтоўцы канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры былі прааналізаваны навуковыя даследаванні, публікацыі ў сродках масавай инфармацыі, акты заканадаўства замежных дзяржаў, якія рэгулююць культурную дзейнасць.

Кодэкс аб культуры накіраваны на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці, а таксама на рэгуляванне грамадскіх адносін у мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей.

Прыняцце Кодэкса аб культуры павінна:

- спрыяць далейшаму развіццю нацыянальнай культуры, як ключавога фактару ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, праяўленню самабытнасці культуры беларускага народа, забеспячэнню захавання і развіцця матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, эфектыўнаму выкарыстанню культурнага патэнцыялу краіны, падтрымцы культурных інавацый;

- прывесці да ўдасканальвання праваадносін у дадзенай сферы, завяршыць працэс фарміравання заканадаўства аб культуры як поўнай, лагічна паслядоўнай і эфектыўнай сістэмы прававых норм, здольнай вырашаць задачы прававога рэгулявання адносін у сферы культуры, забяспечыць максімальна поўную адпаведнасць гэтых норм сучаснаму развіццю культурнай дзейнасці і інавацыйным пераўтварэнням, якія неабходна правесці ў гэтай сферы, закласці прававое рэгуляванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, актывізаваць творчыя ініцыятывы суб’ектаў культурнай дзейнасці для рэалізацыі новых творчых праектаў.

У ходзе распрацоўкі канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры ўлічаны вопыт замежных дзяржаў, прыняты да ўвагі міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь.

Спампаваць праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры можна TUT.
-27%
-70%
-25%
-15%
-14%
-10%
-50%
-30%