102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  2. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  3. Суды над журналистами, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  5. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  6. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  7. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  8. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  9. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  10. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  11. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  12. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  13. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  14. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  15. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  16. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  17. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  18. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  19. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  20. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  21. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  22. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  23. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  24. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  25. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  26. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  27. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  28. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  29. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  30. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино


Алена СПАСЮК,

Ініціыятыву Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па выратаванню мінскай вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) падтрымалі гараджане - людзі звярнуліся да гарадскіх уладаў з лістамі, у якіх была просьба правесці грамадскае абмеркаванне яе рэканструкцыі. Адказ кіраўніцтва горада на звароты ў таварыстве называюць фармальным.

Як паведамілі Naviny.by у Таварыстве аховы помнікаў, усяго у Мінгарвыканкам наконт Зыбіцкай было напісана каля 20 лістоў ад розных людзей, вядома пра шэсць адказаў з адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Па словах старшыні таварыства Антона Астаповіча, адказы "напісаныя пад капірку, толькі адрасаты розныя".



Наконт іх зместу Астаповіч кажа: "Прабачце, такога непрыкрытага падману, маніпулявання фактамі, цынізму, непавагі да сваіх жа грамадзян я даўно не сустракаў". Такія адказы "дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу і дзяржаўную палітыку", можна весці гаворку пра "спробу падрыву дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а канкрэтна тых прававых і навукова-абгрунтаваных палажэнняў, якія закладзены ў шэраг дакументаў, што рэгламентуюць працы ў гістарычным цэнтры нашай сталіцы, у тым ліку і палажэнняў Дэтальнага плана - горадабудаўнічага дакумента".

Астаповіч лічыць, што неабходна паўторна звяртацца да чыноўнікаў, каб прымусіць іх пачуць грамадскасць. Тэкст, які можа быць узорам для такога звароту, размешчаны на сайце Таварыства. 

Што тычыцца галоўнага патрабавання - правядзення грамадскага абмеркавання - у лісце Адміністрацыі Цэнтральнага раёна згадваецца, што такое абмеркаванне ўжо адбылося ў 2005 годзе. На гэтай падставе і грунтуецца адмова ў правядзенні грамадскага абмеркавання праекта забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі па вуліцы Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і Максіма Багдановіча (аб’ект грамадска-бытавога прызначэння). Між тым Астаповіч падкрэслівае - такое грамадскае абмеркаванне сапраўды адбылося, яго вынікі не аспрэчваюцца: "Толькі хочам нагадаць, што гэта абмеркаванне Дэтальнага плана, самастойнай праектнай распрацоўкі, заказчыкам якой выступаў Мінгарвыканкам, выканаўцам КУП "Мінскграда". Распрацаваны Дэтальны план на аб’ект пад шыфрам 27/05 і, як горадабудаўнічы дакумент, утрымлівае рэгламенты правядзення прац, як на паасобных пляцоўках Гістарычнага цэнтра, так і на ўсёй яго тэрыторыі ў цэлым. Але ён не ўтрымлівае архітэктурна-планіровачных рашэнняў".



У лісце згадана, што праект забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі па вул. Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і Багдановіча выкананы ў адпаведнасці з Дэтальным планам рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра горада Мінска. Аднак кіраўнік таварыства настойвае на тым, што Дэтальны план прадугледжвае зрабіць вуліцу Гандлёвую пешаходнай, а ў распрацоўваемым праекце прапануецца пабудова падземнага паркінгу амаль на 200 машынамесцаў. 

Навошта на пешаходнай вуліцы будаваць паркінг, пытаецца Астаповіч: "Растлумачце, аўтамашыны - гэта зараз паветраны транспарт?"

Летась Таварыствам аховы помнікаў быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі тэрыторыі Зыбіцкай, якім прадугледжана аднаўленне страчанай гістарычнай планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, гістарычнага ландшафту. Гэты праект перамог у намінацыі "Рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны" на міжнародным архітэктурным конкурсе "Леанарда 2011". Праект-пераможца  стаў увогуле адзіным беларускім на "Леанарда", намінацый жа на конкурсе было сем.

Але, нягледзячы на высокія адзнакі, праектная прапанова была праігнаравана на афіцыйным узроўні. Са слоў Астаповіча, на застройку вуліцы знайшліся інвестары, - дарэчы, з Расіі. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніла праект афіцыйны (распрацоўшчык - "Мінскпраект"), хаця і прапанавала дапрацаваць яго згодна з нацыянальнымі нарматыўнымі, міжнароднымі метадычнымі дакументамі, улічыць прапановы Таварыства. Такім чынам, мяркуе Астаповіч, над Зыбіцкай па-ранейшаму вісіць пагроза рэканструкцыі без грамадскага абмеркавання.
 

-5%
-20%
-10%
-20%
-20%
-35%
-10%
-10%
-50%
-10%
-30%