Выстаўка фотамастака Генадзя Падбароднікава (Масква) “Фарбы Венецыі” адкрыецца сёння, 17 студзеня, а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх).

Мэта фотавыставы “Фарбы Венецыі” – не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай… На выстаўцы прадстаўлены 42 фота, зробленыя аўтарам пачынаючы з 2003 года.

Генадзь Падбароднікаў працуе дырэктарам вытворчасці тэлевізійных праграм у адной з прыватных маскоўскіх тэлекампаній, аднак значную – калі нават не асноўную – частку свайго жыцця прысвячае фатаграфіі і пазнавальнай літаратуры.

У 2008-2009 гг. пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Генадзя былі выдадзены тры кнігі з серыі “Городское путешествие. Москва с Павлом Любимцевым”, праілюстраваных ягонымі фотаздымкамі (каля 1000 фота ў трох тамах).

Апошнія некалькі год Генадзь працуе над ілюстраванай кнігай пра Святлейшую Рэспубліку Венецыю.























Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.

Уваход на адкрыццё вольны праз цэнтральны ўваход НББ. Усіх запрашаем!
Кантактныя тэлефоны: 017 293 28 33, 017 293 27 66.
{banner_819}{banner_825}
-30%
-50%
-20%
-11%
-20%
-10%
-20%
-10%
-10%
-15%
-20%
0065444