1. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  2. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  3. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  4. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  5. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  6. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  7. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  8. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  9. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  12. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  13. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  14. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  15. Лукашенко: «Мы несколько перенапрягли наше общество»
  16. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  17. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  18. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  19. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  20. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  21. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  22. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  23. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  24. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  25. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  26. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  27. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  28. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  29. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  30. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию


Сяргей Будкін, фота Насты Міхейчык,

Заходзіш зірнуць на рок-канцэрт і па звычцы шукаеш у натоўпе Волю, каб павітацца. Але яе не бачна. Прайшоў ужо год, як ты з ёй не вітаўся, і свядомасць не можа прыняць таго факту, што ты знаходзішся на канцэрце памяці Вольгі Самусік.

Клуб Loft нібы прызначаны для такіх мерапрыемстваў. Прыглушанае святло, цёмныя сцены, абслуга ўся ў чорным… На канцэрце памяці ахвяраў тэракту ў метро тут была такая ж атмасфера.
Аляксандр Ракавец


Вельмі не хапала партрэта Волі дзе-небудзь на бачным месцы, затое на экранах пастаянна круцілася відэа яе выступу на “Басовішчы”, дзе, як маятнік, на першым плане гайдаўся Сцяг.
 
Канцэрт зладзіла Зоя Сахончык, вакалістка гурта ZM99, якая сябравала з Воляй. Яна і выступіла ў сімвалічнай ролі вядоўцы. “Хацелася зрабіць Волі… прыемнае, так не скажаш. Проста хацелася нешта для яе зрабіць”, — спавядалася са сцэны Зоя, прадстаўляючы першых выступоўцаў — гурт IQ48. Быў рэдкі выпадак, калі пад песні “здаровых ласёў” не танчылі, проста слухалі ў нейкай прастрацыі. Вакаліст Саша Ракавец усё роўна хацеў падавацца вясёлым. “Было вельмі прыемна з ёй працаваць і сябраваць. Рэпетавалі з Воляй, шкада, што не паспелі запісаць пару сумесных трэкаў”, — сказаў музыка.
Наста Шпакоўская


На сцэну раптам выйшла неабвешчаная Наста Шпакоўская, прызнаная рок-князёўнай, як і Воля… Яна сказала простыя і кранальныя словы пра тое, што трэба трымацца, дыхаць і жыць, ды выканала пад клавішы памінальны сэт.
Леанід Нарушэвіч


Гэтая імпрэза была без гасцявых спісаў. Арганізатары папрасілі ўсіх заплаціць за ўваход, каб перадаць сабраныя грошы бацькам Вольгі на помнік. “Вялікі рэспект маме, якая заўжды намагалася прысутнічаць на выступах Волі і лавіла кожнае яе слова”, — прамаўляла са сцэны Зоя. Каб аддаць належную даніну павагі, яна адрэпетавала з гуртом “Тарпач” песню “Нечакана” – фактычна музычную візітоўку Самусік. Яе калегі кажуць, што якраз у гэтым гурце яна раскрылася ў новай для сябе якасці вакалісткі. Пасля яе сыходу “Тарпач”, да жалю, так і не ўзняўся з кален.
Алег Хаменка


Вельмі пасавала імпрэзе музыка, якую граў на сцэне “Князь Мышкін”, а Алег Хаменка дык наогул зрабіў вельмі кранальна – паставіў перад сваім выступам фрагмент інтэрв’ю з Вольгай, зробленае колісь для яго аўтарскай праграмы на “Аўтарадыё”. Алег сыграў шчымлівы сэт, падабраўшы пару “палацаўскіх” баладаў. Ён пачаў быў наігрываць “Чужыя дзеўкі”, але перапыніўся – не час для вясёлых песняў – ды запеў мінорныя “Ластаўку” і “Праваджала маці сына”.
Аляксандр Памідораў


Шчымлівасці дадаў Аляксандр Памідораў. Ён выступаў сольна, музыкі з гурта былі ў ад’ездзе. Так сышлося, што гэтыя ж музыкі гралі ў гурце Hasta la Fillsta, які быў адноўлены шмат у чым дзякуючы Вользе. Шкада, што не выступіў яшчэ адзін знакавы ў кар’еры спявачкі гурт Zygimont Vaza, які спыніў сваё існаванне пасля яе сыходу.
Аляксандр Кулінковіч


Юры Навумаў


Падавалася б, на гэтым усё. Аднаму з найбліжэйшых знаёмых Вольгі Аляксандру Кулінковічу ў гэты вечар на сцэну выходзіць забаранілі. Але здарылася нечаканасць – ён усё ж прыехаў і выступіў. У сваёй прамове Кулінковіч з пяшчотай згадваў Воленьку ды выказаў думку, што найлепшае сведчанне памяці пра памерлых – весялосць. Запрасіўшы музыкаў, Кул даў невялічкі канцэрт. Першая песня была вельмі даўняя і вельмі душэўная – “Гуси-лебеди” звалася. А потым сапраўды было па-вясёламу – з “Гузікам” ды “Дзецьмі Галактыкі”. Вользе яўна спадабалася б…
-20%
-9%
-60%
-15%
-20%
-10%
-17%
0073023