Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


29 лiстапада ў 17.00 у Нацыянальным гiстарычным музеi (вул. Карла Маркса, 12) адкрываецца выстава Яўгена Казюлi «Сцежкі творчасці. Фрагменты».

Больш за пяцьдзясят гадоў у фатаграфіі - гэта не проста лічба, якая падкрэслівае твой сталы ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотаплёнкі, на якой дзень за днём, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху. Сухі матэматычны падлік: калі б штодзень я рабіў только па адным кадры, то ў маім фатаграфічным багажы было б больш за дваццаць тысяч негатываў. На самай справе іх значна больш — рознай вартасці для аўтара і рознай меры цікавасці для гледача. У пошуках ідэі, як у адной, няхай і вялікай выставе паказаць зробленае, прыгадаў, як даследчыкі па адным фрагменце атрымліваюць уяўленне аб цэлым творы. А калі такіх фрагментаў шмат, то застаецца аб’яднаць іх, каб стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстава «Сцежкі творчасці. Фрагменты».

Запрашаю прыхільнікаў фатаграфічнага мастацтва прайсці разам з аўтарам яго жыццёвымі сцежкамі са сціплай надзеяй выклікаць у іх сэрцах сугучнасць з аўтарскай думкай.

Яўген Казюля

У межах праекта «Ёсць толькі імгненне» прапануем вам першымі зірнуць на некаторыя здымкі з выставы.

Паглядзець выставу можна да 8 студзеня 2012 года.

Музей працуе з 11.00 да 19.00, выхадны — панядзелак.

-9%
-25%
-20%
-10%
-40%
-40%