7-га снежня споўніцца роўна год, як сышла з жыцця Вольга Самусік.

За свае 25 гадоў Воля шмат паспела зрабіць. Як журналістка яна дапамагла шмат якім маладым гуртам “выйсці ў свет”, дала магчымасць быць пачутымі, калі вяла сваю рубрыку “Антыпоп” на хвалях “Новага Радыё”, аўтарскую калонку “З грымёркі” у газеце “СБ”. Але самае галоўнае – яна была яскравай і непаўторнай спявачкай.
 
8-га снежня пройдзе дабрачынны канцэрт памяці Вольгі Самусік. Канцэрт адбудзецца ў Loft Cafe (вул. П. Броўкі, 22) у 20.00.


 
Удзельнічаць будуць Tarpach, ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды іншыя Воліны сябры.
  
Тэлефоны для даведак: 8 029 254 49 09 (МТС), 8 029 671 58 65 (Velcom).
-20%
-50%
-15%
-15%
-52%
-30%
-20%
-25%
-50%
-22%
0066856