Поддержать TUT.BY
68 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Прокурор запросил пять лет за тяжкие телесные повреждения милиционера. Обвиняемый 12 дней был в реанимации
  2. Узнали, какая ситуация с краудфандинговыми площадками, основатель которых — Эдуард Бабарико
  3. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  4. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  5. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  6. «Шатать и раскачивать нас будут». Лукашенко назначил нового госсекретаря Совбеза
  7. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель
  8. Предложения по Конституции: Утверждать результаты президентских выборов будет Всебелорусское собрание
  9. Британские СМИ о подробностях крупной аферы: подозреваемый бежал через Минск, за бизнес-джет платил наличными
  10. Сугробы, метель и монохром. Смотрите, как Брест и Гродно накрыло сильным снегопадом
  11. «С мешком на голове привезли на границу, а милиционеры: «Добро пожаловать домой». Юрист ФБК о протестах
  12. В мире уже больше 100 млн человек с коронавирусом. Какие страны лидируют по числу зараженных?
  13. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  14. Экс-студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, внезапно отпустили с Окрестина
  15. Долги давят на баланс. БМЗ ждет новую порцию поддержки от государства
  16. Экс-студента БГУИР судят за частичный срыв занятий. Кажется, преподаватели не согласны с тем, что «срыв» был
  17. «Как будто хотят сделать процедуру сложнее». Ковалкин — о грядущих изменениях по обращениям
  18. Тайна, которую хранили 30 лет. Белоруска узнала, что мать всю жизнь скрывала: она ей не родная
  19. У кого было больше шансов найти работу в кризисный 2020 год? Вы удивитесь, но это не «айтишники»
  20. Кадровый вторник, представители МВД в суде, Ян Солонович на свободе. Что происходило 26 января
  21. «Люди спрашивали, как мы живем». История семьи с незрячими родителями и здоровым малышом
  22. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  23. Активно протестовавший «Гродно Азот» доверили бывшему вице-премьеру Ляшенко
  24. «Скучно, девочки». Путин прокомментировал расследование ФБК о дворце в Геленджике
  25. Видеофакт. В Минске замечена бронемашина — ранее ее не удавалось опознать
  26. Врач Никита Соловей больше не главный инфекционист Минска
  27. Топ-баскетболистка Беларуси не верит, что в стране все останется как есть. И вот почему
  28. Задержанные на акциях в поддержку Навального — о нарушении прав, отношении полиции и своей мотивации
  29. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  30. «Выживали — по-другому и не скажешь». Каково сейчас на Окрестина, где не принимают передачи


15 лістапада споўнілася 60 год Віктару Скорабагатаву. Харызматычны артыст, паслядоўны (як сам сябе лічыць) нашчадак традыцый Яраслава Вашчака, Уладзіміра Машэнскага i Сямёна Штэйна, стваральнік творчага аб’яднання "Беларуская капэла" і даследчык гісторыі беларускай музыкі, педагог-прафесар, чые вучні працуюць у розных краінах свету, Віктар Іванавіч расказаў часопісу "Партэр" пра сваё незвычайнае прозвішча, прафесійную дзейнасць, гісторыю пастаноўкі "Фаўста" і іншыя цікавыя моманты са свайго жыцця.

… У сярэдзіне ХІХ стагоддзя мой прапрадзед Пётр Іванавіч Мілавідаў пры атрыманні пашпарта ці якога іншага пасведчання, што пацвярджала яго асобу, атрымаў яго з прозвішчам Скорабагатаў. Як кажа сямейнае паданне, здарылася гэта так. Мілавідавых было ў горадзе некалькі, а гэты ўславіўся тым, што выйграў у карты шынок. Шынок у ягонай уласнасці быў нядоўга — як выйграў, так і прайграў, затое прыдбаў мянушку Скорабагатаў. Мянушка пры атрыманні пасведчання і набыла статус прозвішча, якое сёння нашу я.

А нарадзіўся я 15 лістапада 1951 года ў раддоме па вуліцы Стаханаўскай. Ён знаходзіўся літаральна побач нашага дома — метраў пяцьсот, так што маці прыйшла туды сама. Пасля сняданку посуд памыла, пакой прыбрала і пайшла мяне ражаць. Калі першы раз мяне да яе прынеслі і яна ўбачыла мае лапавухія вушы, вельмі засмуцілася і заплакала. Бабуля яе суцяшала: "Не гаруй дачушка — стане музыкантам, будзе знакамітым".



Цікава, што першыя эмацыянальна моцныя музычныя ўражанні звязаны з класікай (ці можа толькі цяпер так падаецца?) - тэлетрансляцыя Першага канцэрта Чайкоўскага, потым фільмы-оперы "Барыс Гадуноў" і "Іяланта". Бацька набыў мне балалайку, пазней і гітару, навучыў на іх граць (што тычыцца гітары, дык, хутчэй, акампаніраваць уласным спевам). Пасёлак трактарнага завода, дакладней, кожны яго двор у сярэдзіне 1960-х чуў мае амаль штовечаровыя "канцэрты". Рэпертуар іх складаўся ў асноўным з песень Высоцкага, Візбара, Кукіна, Клячкіна, Крупа і іншых модных на той час бардаў.

У 1968 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў на першы курс Мінскага музычнага вучылішча імя Глінкі. Праўда, не без цяжкасцяў. На момант паступлення ў вучылішча мне было поўных толькі 16 год, а прымалі дакументы на вакальнае аддзяленне ў кандыдатаў не маладзейшых за 18 год. На іспыце па спецыяльнасці я так "паказаўся" камісіі, што быў прыняты маючы 19 балаў з 20 магчымых.

Заняткі па музычных прадметах мне дастаўлялі вялікую асалоду, аднак руціна астатняга вучебнага працэса надакучыла хутка. Таму, калі ўвесну 1969 года мяне паклікаў на службу ў Ансамбль песні і пляскі двойчы Чырвоназнамённага Балтыйскага флоту (спачатку ў якасці выхаванца, а потым матроса) мастацкі кіраўнік ансамбля капітан трэцяга рангу Грыгорый Аршакавіч Айрапецьянц, я не вагаючыся пагадзіўся. Мая першая, ужо прафесійная, рэпетыцыя адбылася 5 сакавіка 1969 года, а ўпершыню на сцэну ў складзе прафесійнага калектыва я выйшаў ужо менш як праз месяц у Ленінградзе.



Выхаванне музычнага слыху, культура ўспрымання музыкі, падпарадкавання свайго "Я" выкананню задачы хора (як цэлага і аднароднага ансамбля) — ёсць неад’емнымі часткамі нашай прафесіі. Пачалося маё выхаванне амаль ці не з першай жа рэпетыцыі, дакладней, адразу пасля яе. Мяне паклікаў хармайстар ансамбля Зіновій Міронавіч Масарскі і кажа: "Ад сёння ты не аматар, а прафесійны артыст. Гэта не мае значэння, што табе толькі 17 год. Званне прафесіянала абавязвае адпавядаць гэтаму паняццю. Будзем вучыцца. Пачнем з таго, што ты не адзін у партыі барытонаў. Побач з табой твой калега. Прыстасуйся да яго тэмбральна, артыкуляцыйна, паводле дынамікі. Складзі з сябе і яго адзінае цэлае".

Чытаць далей, глядзець фота і каментаваць >>>

***
Журнал "Партер" - издание, позиционирующее белорусское оперное и балетное искусство в контексте мирового.
-10%
-19%
-20%
-20%
-40%
-50%
-17%
-15%
-10%
-20%