Васіль Пяшкун нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. Скончыў гомельскую мастацкую вучэльню і Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці манументальны жывапіс. З 2005г. з'яуляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, больш дзесяці персанальных. У 2008 узнагароджаны медалём "Талент і прызначэнне" міжнароднага фонда міра і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешт (Венгрыя) , часных каллекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі. |
"Дакрануцца да сонца" - такую назву мае выстава Васіля Пяшкуна. Менавіта сонечнае святло з'яўляецца галоўным героем яго твораў. Яркія блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна, палітра мастака.
Жвавая і імпрэсіяністычная манера пісьма, вытанчанае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.
Васіль Пяшкун працуе ў асноўным у жанры пейзажа і нацюрморта. Яго нацюрморты ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства мастака прымушае гледача па-новаму зірнуць на простыя рэчы і прадметы, супыніцца ў задуменнасці і ўбачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.
Але ўсё ж такі ўлюбёным для мастака з'яўляецца пейзажны жанр. Практычна ўсе свае працы аўтар стварае на пленэры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасць імгненнага ўражання. Асаблівую ўвагу Васіль Пяшкун надае каляровым адносінам, каларыту і асвятленню. Колер для яго - гэта спосаб перадаць настрой, гамму перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму жывапіс мастака прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю. Васіль Пяшкун не проста непрадузяты назіральнік, які суха і метадычна канстатуе як факт хараство наваколля, - ён тонка адчувае прыроду, яе характар і стан, спрабуе злавіць і перадаць яе дзіўныя нюансы, ледзь заўважныя паўтоны і пераходы, прыўносіць у пейзаж свае асабістыя адносіны і адчуванні.
Разглядваючы карціны Васіля Пяшкуна, мы ажыццяўляем дзіўнае падарожжа - не толькі геаграфічнае, але і падарожжа ўнутр сябе, што дарыць пачуццё неверагоднай і незвычайнай сувязі чалавека і прыроды, знешняй і ўнутранай гармоніі. І як сонечны прамень здольны распаліць вогнішча, так і сіла мастацтва можа распаліць у чалавеку іскру Божую, абудзіць унутранае святло.
![]() |
Приближается Новый год, 2010 г. |
![]() |
Редкий солнечный день осени, 2010 г. |
![]() |
Мартовские проталины, 2010 г. |
![]() |
В Суздале, 2011 г. |
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227-26-12.
Працуе з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.