1. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  2. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  3. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  4. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  5. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  6. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  7. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  8. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  9. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  10. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  11. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  12. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  13. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  14. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  15. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  16. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  17. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  18. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  19. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  20. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  21. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  22. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  23. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  24. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  25. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  26. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  27. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  28. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  29. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  30. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси


Юрась Ускоў, Сяргей Мікулевіч,

У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку ў 1946-м.

Многія моманты біяграфіі аўтара першага беларускага рамана ў вершах самі сабой вартыя рамана — ад змены "савецкага" імя Нінел ("Ленін" наадварот) на гучнае і кароткае Ніл да складання культавага "Сказа пра Лысую гару" і дваццацігадовага маўчання пра яго. Ад аўтарства хіта "Вы шуміце, бярозы" да сённяшніх смелых публіцыстычных вершаў.



Ад дзяржаўных узнагародаў да негалоснай забароны…

Сімвалічна, што юбілей Гілевіча супаў з юбілеем Незалежнасці, да ўсталявання якой і ён прыклаўся. "У Вярхоўным Савеце Ніл Сымонавіч узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, — узгадвае Лявон Баршчэўскі, сябра Апазіцыі БНФ у ВС XII склікання. — Яго паважала партыйная наменклатура, і гэта давала магчымасць рухаць беларусізацыю. Гэта яго заслуга ў тым, што ўдалося ў пачатку 90-х хутка перавесці першыя класы на беларускую мову".

Любоў да роднага краю - вызначальная характарыстыка паэзіі Гілевіча — ці лірыка гэта, ці публіцыстыка.

"Гэта простая, спеўная паэзія, агульназразумелая, якую не трэба расшыфроўваць, — кажа Вераніка Кушнярэвіч, загадчыца кафедрай беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. — Ключавыя радкі Гілевіча — хрэстаматыйныя:

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы — дзеці роднае сям'і,
I - дзеці Маці-Беларусі,
I - дзеці Матухны-Зямлі.


І ўжо народныя:

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.


"Да Ніла Гілевіча ніхто не звяртаўся да рамана ў вершах, — кажа паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. — У 1940-я быў раман Змітрака Астапенкі, аднак гэта, хутчэй, паэма. "Родныя дзеці" - унікальны раман для беларускай літаратуры, не ведаю, ці будуць калі-небудзь яшчэ падобныя творы".

Унікальнае валоданне словам, эрудыцыя, тонкае адчуванне стылю дазваляе Гілевічу ствараць такія разнапланавыя рэчы: ад вершаванага рамана да народных песняў і магутнай, знішчальнай публіцыстыкі. Як не згадаць класічнае:

Быў час, быў век, была эпоха,
Калі, наеўшыся ў адвал,
Сёй-той прыкінуў, што "панчоха" —
Зусім не кепскі ідэал
.

…Калі ў кампаніі парою
Не зразумець было, хоць плач —
Хто лезе чокацца з табою:
Ці лепшы сябар, ці стукач.


"Галоўная заслуга Гілевіча ў тым, што ён ёсць, ён піша, і мы можам спяваць ягоныя песні, — кажа саліст "Сяброў" Анатоль Ярмоленка, выканаўца суперхіта 1980-х "Вы шуміце, бярозы" на словы Ніла Сымонавіча. — Я зычу спадару Гілевічу здароўя, каб у яго атрымалася шмат новых твораў, якія ў нас будуць вывучаць, а мы з задавальненнем будзем спяваць песні на яго вершы".

Галоўнымі радкамі Гілевіча Анатоль Ярмоленка лічыць "І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі".

… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..


Шлях да Беларусі, пабачаны паэтам у 1992-м, нібы ілюструе дзень сённяшні. Пераадоленне сумневаў, пераадоленне страху - лейтматыў яго паэзіі сёння. Сучасныя вершы — гаркава-іранічныя. Але і лекі бываюць горкімі. Так, адгукнуўся патрыярх беларускай паэзіі і на маўклівыя акцыі пратэсту, дакладна схапіўшы іх настрой:

I.
Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!

II.
О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі. 
-10%
-50%
-5%
-30%
-10%
-10%
-10%
-12%
-20%
-5%
0073023