Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" адзін са сваіх апошніх хітоў "Пока". Алёна пражыла ў сталіцы Беларусі значную частку свайго жыцця. Тут у яе было першае каханне, тут яна напісала свае першыя песні.
  
Алёна Свірыдава вынікам задаволеная: "Безумоўна, песня загучала па-новаму, і гэты варыянт мне падабаецца не менш за арыгінал, хоць дзеля гэтага давялося трохі патрэніравацца. Уражанні ад працы засталіся выключна пазітыўныя".
 
Праект "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" арганізаваны грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў”. Свае прысвячэнні беларускай культуры ўжо запісалі "Вопли Видоплясова", Аляксандр Рыбак, "Смысловые Галлюцинации" і іншыя. Галоўны хіт праекту з’явіцца ў Сеціве заўтра.
 
Прэм’ера песні “Пакуль” – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў"
-35%
-29%
-10%
-10%
-15%
-20%
-10%
-50%