Алексей Вайткун,

О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости июля 1911 года…



События общественной жизни

Пажары, пажары, пажары – вось што кідаецца перш-наперш у вочы, калі бярэш у рукі газэту…

М. Урэччэ Бобруйскага пав. Мінскай губ.

Тут нідаўна згарэла ад пяруна шэсць гумен бедных людзей. За 7 гадоў яны пагарэлі ўжо трэйці раз. Першые два разы пагарэлі ўсе будоўлі ў іх, а цяпер пярун да рэшты зруйнаваў бедакоў.



М. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ.

Сёлет выгарэла ў нас большая часьць мястэчка ў самым цэнтры. Пажар узняўся з ганчарнай фабрыкі, каторая была ў мястэчку.
“Наша ніва”. 1911. № 27

В. Куковічы Слуцкага пав. Мінскай губ.

У ноч з 10 на 11 ліпеня ад пяруна згарэло тут 8 хат бедных сялян; пярун забіў дзяўчынку 7 гадоў. Палажэнне пагарэльцоў вельмі цяжкое.
“Наша ніва”. 1911. № 28-29



М. Раманаво Слуцкага пав. Мінскай губ.

11 ліпеня пранёсся вялікі вецер праз Раманаво, зрываючы стрэхі хат і нагінаючы дрэвы да самай зямлі. Маланка асьвяціла мястэчка, загрымеў гром, заліло вадой вуліцы… Нашы сяляне ўсё ешчэ крэпка вераць, што запаленая сьвечка можэ адвярнуць пярун… Каб ведалі нашы селяне законы прыроды, то-б яны не сьвечкі палілі, а паставілі-б на кожнай вуліцы громаатводы… Можна параіць Страхавому ад агня таварыству (у Слуцку), у якім застрахаваны раманаўскія хаткі, у сваіх-жэ інтэрэсах уткнуць у зямлю колькі грамаатводаў у Раманаве, каторыя ня дорага абойдуцца, а і таварыству будзе карысць, і мястэчку…
“Наша ніва”. 1911. № 31-32



Хаўрусныя банчкі

Па другіх гасударствах людзі зразумелі, што грошы, як і тавар, для свайго звароту павінны мець асобую краму (банчок). У такім банчку грошы робяць акуратны абарот; адзін туды кладзе, напрыклад, 100 руб., другі прыходзіць і кажэ: “пазычце мне 100 руб”. Банчок яму дае. Банчок плаціць тым, хто кладзе грошы, па 6-7 працэнтоў, а с тых, хто пазычае, бярэ 8-10 прац. Часць чыстага даходу дзеліцца паміж хаўруснікамі, а часць ідзе ў запасны капітал.

Увесь спосаб звароту грошэй заведзен так, што прапасьці грошы ніякім спосабам ня могуць..., бо грошы там толькі зварочываюцца: запасны капітал ляжыць у гасударственным банку, і толькі крыху грошэй ляжыць у самым банчку для звароту.

Па Беларусі шмат дзе па мястэчках пааткрываліся хаўрусныя банчкі, але ешчэ многа вясковых людзей спачатку баіцца класьці туды грошы.
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”



В. Княгіно Віленскага пав. Віленскай губ.

У нашай княгінскай воласьці была два разы сходка нашчот пазычковага банчка. Але ані на першай, ані на другой сходцы нічога не зрабілі, дармо што земскі начальнік усімі спосабамі стараўся раз’ясьніць карысьць ад такога пазычковага банчка. Усяго падалі 9 галасоў за банчок, а рэшта 25 чалавек выбарных ня згодзідіся. Наша воласьць вялікая і быў бы багаты банчок ды вялікая помач людзям, але што-ж, калі нашы гаспадары ешчэ не разумеюць карысьці з добра пастаўленага крэдыту.
“Наша ніва”. 1911. № 25-26



М. Радашковічы Віленскай губ.

Банчок пачаў 2 январа 1911 г. другі год свайго жыцьця. Абароту ўжо зроблена на 40 000 р., хаўруснікаў больш 200... Даходу ад працэнтаў банк дастаў 1 411 р. Чыстага даходу – 567 р., з іх 45 р. далі наградных касіру і членам праўлення, каторые дарма працуюць. Многа людзей просяць Бога за гэны банк, шмат ён падняў абароты мястэчка і палягчыў каму жыцьцё.
“Наша ніва”. 1911. № 27



Медицинские советы

Мёд

Лекарскае значэньне мёду ведалі ўжо старые рымляне. Гэтак, вядомы рымскі вучоны Плініуш, каторы жыў у першым сталецьцю па нараджэньню Хрыста, падробна апісывае лекарскае значэньне мёду. – “Гэта страва пшчол, – кажэ ён аб мёдзе, – здарова для людзей, як для хворых, так і для здаровых. Мёд надае здаровы выгляд чалавеку, паднімае выддзяленьне мочы, ачышчае жывот і ўцішае жар крыві; ён падтрымлівае бодрасць і сьвежасць духа”.

...Мёд зъяўляецца надта добрым лекарствам пры розных хваробах... Страўляемы ў сярэдзіну, мёд спрыяе ўнутрэннім слізкім шкурачкам, а патрэбляемы з верху – памагае абнаўленьню і мягчэньню шкуры, гэтым і паясняецца надта вельмі добрае ўліяніе вады з мёдам на твар.



Хозяйке на заметку

Бальзам пекнасьці з мёду

Белага воску 18 частак, стэарыну 4 ч., рыцыны 50 ч., гліцэрыны 18 ч., серкі 1 ч., ружовага масла 2 каплі, або іншага паху, па жаданьню. Да гэтага дабавіць 100 ч. мёду. (Пад часткамі можна разумець грамы). Цела, мазанае гэтым бальзамам, робіцца на здзіўленьне чыстым, мягкім, прыемным.

Кулинарные рецепты

Шыпячы мёд (мёдовае шампанскае)

У якую-небудзь пасудзіну ўліваюць 2,5 фунта мёду і 10 велікіх бутэляк кіпятку і нямнога дражджэй маладога піва. На другі дзень бушаваньня мёд уліваецца ў бутэлькі з тоўстага шкла. Пры ахвоце можна прыдаць любы пах пры помачы эсэнцый. Калі трэба, каб мёд быў чырвоны – дык можна прыбавіць настой сухой чарэшні. Бутэлькі павінны быць моцныя.
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”



Юмор

Вучыцель: Калі адзін гаспадар выйдзе ў трэцяй гадзіне з дому і будзе ісьці да горада дзьве гадзіны, а другі выйдзе у чацьвёртай і будзе ісці толькі гадзіну, то дзе яны спаткаюцца а пятай?
Вучэнік: У карчме, пане вучыцель!
“Наша ніва”. 1911. № 32

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями… 
-20%
-10%
-45%
-25%
-14%
-10%
-45%