176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  2. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  3. Возле Дома правосудия в Минске задержана журналист TUT.BY. В РУВД к ней не пускают адвоката
  4. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  5. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  6. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  7. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  8. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  9. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  10. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  11. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  12. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  13. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  14. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  15. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  16. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  17. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  18. Госстандарт запретил продажу мыла ручной работы белорусского бренда Karali
  19. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  20. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  21. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  22. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  23. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  24. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  25. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  26. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  27. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  28. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  29. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  30. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Заходняя кінаіндустрыя ўсё часцей згадвае пра Беларусь. Прычым у большасці выпадкаў наша краіна фігуруе ў негатыўным кантэксце і асацыюецца толькі што не з апірышчам зла.
 
“Беларуская сакрэтная паліцыя”
 
На гэтым тыдні ў ЗША прэзентавалі чарговую серыю папулярнага шпіёнскага серыялу “Таемныя сувязі” (Covert Affairs), які ўжо другі сезон з поспехам ідзе на канале USA Network. Галоўная дзеючая асоба фільма - стажорка ЦРУ Эні Ўолкер (Пайпер Перабо), якая размаўляе на шасці мовах і выконвае сакрэтныя заданні па ўсім свеце. У 6-м эпізодзе 2-га сезону “Чужыя” (Outsiders) Уолкер разам з тэхнічным экспертам Рэвай Клайн выпраўляюцца на беларуска-польскую мяжу, дзе павінны ўсталяваць камеры назірання. Падчас выканання задання іх арыштоўвае “беларуская сакрэтная паліцыя”. На вызваленне прывабных дзяўчат камандзіраваны спецагент ЦРУ...
 
 
Гэта апошні прыклад таго, калі Беларусь фігуруе ў заходніх кінапрадуктах у негатыўным кантэксце. З улікам папярэдніх згадак складваецца ўжо цэлая “антыбеларуская” фільмаграфія
 
Беларускамоўныя кілеры
 
На прыканцы мінулага года на амерыканскія экраны выйшла экшн-стужка Фларыяна Хенкеля фон Донэрсмарка "Турыст" (The Tourist) з Джоні Дэпам і Анджэлінай Джолі ў галоўных ролях. Мудрагелісты сцэнар фільма закручаны вакол знакамітага злодзея і ягонай каханай жанчыны, якія абкралі на вялікую суму шэфа-мафіёзі. Самае цікавае, што кілеры ды бындзюгі, якіх называюць рускімі, размаўляюць у арыгінальным кіно на беларускай мове.
 
Такім чынам, у Галівудзе стала магчымым тое, чаго не існуе ў прыродзе. Але ўсё адно прыемна.
 
Турма
 
Першы сезон брытанскага тэлесерыяла на тэлеканале BBC выйшаў на экраны летась (другі чакаецца ўвосень). Падзеі фільма разгортваюцца паводле твораў Артура Конана Дойля пра легендарнага лонданскага сышчыка Шэрлака Холмса і ягонага асістэнта доктара Ватсана. Аднак героі жывуць у нашым часе.
 
Заключная з трох серый першага сезону пачынаецца з тытраў: "Minsk, Belarus". Шэрлак Холмс размаўляе ў беларускай турме з суайчыннікам. Той прыехаў у Мінск з сяброўкай і падчас сцэны рэўнасці забіў яе ў гатэлі. Сышчыка гэтая “бытавуха” не зацікавіла і ён вярнуўся дамоў.
 
- А як жа справа ў Расіі? - запытаўся ў яго доктар Ватсан.
 
- У Беларусі, - удакладніў Холмс. - Простае побытавае забойства. Не вартае, каб ім займацца.

Нямецкі спецназ супраць беларускага

Нямецкі серыял "Спецыяльнае падраздзяленне" (Bundespolizei), першы сезон якога выйшаў на экраны ў 2008-м, апавядае пра элітны аддзел нямецкіх паліцэйскіх.

У чацвёртай серыі першага сезону сюжэт пераносіць гледачоў у Мінск. Гродзенская журналістка Яніна Лісук нечакана бярэ ў закладнікі жонку прэзідэнта Германіі, якая прыехала ў Беларусь з дабрачыннай місіяй, нямецкага амбасадара і двух нямецкіх спецназаўцаў. На дапамогу ім вылятаюць байцы спецпадраздзялення.

Пазней высвятляецца, што мужа Лісук, які расследаваў незаконныя здзелкі са зброяй беларускага ўрада, забіў камандзір АМАПа капітан Сушчанка. Ратуючыся ад забойцы, журналістка і вырашае ўзяць у закладнікі замежных дыпламатаў, каб такім чынам пакінуць Беларусь.

— Маёй краінай кіруюць злачынцы. Мы хочам змагацца з гэтым, — тлумачыць яна немцам.

— Мы падтрымліваем апазіцыю, — адказвае ёй жонка прэзідэнта ФРГ.

— Вы даяце грошы і ўсміхаецеся ў тэлекамеры. Але ці ведаеце вы, што такое, калі вашы блізкія знікаюць?!

У выніку, нямецкія спецназаўцы ліквідуюць кіраўніка беларускага АМАПу, а гродзенская журналістка ўцякае ў Германію.
 
Турэмшчыкі з “Пагоняй”
 
У 2007 годзе на экраны выйшаў баявік Скота Вайпера "Асуджаны" (The Condemned).
 
Тэлепрадзюсар задумвае звышжорсткае рэаліці-шоў на незаселенай выспе. Для гэтага ён выкупляе з турмаў краін трэцяга свету 10 забойцаў, прысуджаных да смяротнага пакарання, якія пад прыцэлам тэлекамер змагаюцца за адзінае жыццё. Прычым першага ўдзельніка смяротнай гонкі вывуджваюць з Беларусі. На экране так і напісана: "Беларусь, Дзяржынск, Віцебская калонія". Забаўна, што беларускія турэмшчыкі носяць незразумелую ваенную форму, на якой вылучаюцца кукарды і шаўроны з ... "Пагоняй".



Застаецца толькі здагадвацца, як ў Галівуд трапіла бутафорыя з гістарычным гербам Беларусі, які перастаў быць дзяржаўным пасля рэферэндуму 1995 года.
 
Сілы зла ў Мінску
 
Серыял "Шпіёнка" (Alias) з Джэніфер Гарнер ў галоўнай ролі ішоў на канале ABC пяць сезонаў (2001-06). У кожнай новай серыі "шпіёнкі" двайны агент СД-6 і ЦРУ, супергерой Сідні Брыстоў выконвала неверагодна складаныя заданні ў розных канцах зямной кулі.

У адным з фільмаў заключнага сезону шпіёнка расследуе дзейнасць сакрэтнай арганізацыі уплывовых людзей з усяго свету "Прарок Пяць", якія шукаюць рэцэпт неўміручасці. Тайная сустрэча сяброў таямнічага таварыства адбываецца ... у адной з заходніх амбасадаў у Мінску.
 
“Жорсткая дыктатура”
 
"Заходняе крыло" (The West Wing) - амерыканскі тэлесерыял, што распавядае аб дзейнасці прыдуманага прэзідэнта ЗША ад партыі дэмакратаў Джэдая Бартлета (Марцін Шын). Фільм, які ішоў на NBC на працягу сямі сезонаў (1999-2006), сабраў вялікую калекцыю ўзнагарод, сярод якіх тры "Оскары" і 27 "Эмі".

 
Адну з серый шостага сезону аўтары амаль цалкам прысвяцілі Беларусі. Па сюжэце дырэктар па сувязях з грамадскасцю Белага дома Тобі Цыглер і прафесар канстытуцыйнага права Лоўрэнс Лесіг прымаюць дэлегацыю з Беларусі, якая хоча напісаць Канстытуцыю для новага дэмакратычнага рэжыму накшталт амерыканскай.
 
"У вашай краіны ў мінулым жорсткая дыктатура, і я не думаю, што моцная выканаўчая ўлада - такая ўжо добрая ідэя... Палова юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта лічыць амерыканскую прэзідэнцкую сістэму адным з самых небяспечных прадуктаў для экспарту... Гэта рэцэпт для канстытуцыйнага калапсу, - кажа ў фільме прадстаўнік Белага дому. - Толькі чатыры прэзідэнцкія дэмакратыі пратрымаліся даўжэй за 30 год... Вам патрэбна сістэмная абарона, гарантыі, якія будуць дзейнічаць не адно пакаленне ... ".
 
Потым, звяртаючыся да прафесара, Цыглер кажа:
 
- Гэтыя хлопцы павінны выйсці адсюль у пятніцу са зборам законаў, якія яны змогуць забраць дадому ў Мінск.
 
- Не са зборам законаў, а з пачуццём вяршэнства закону, - адказвае Лесіг.
 
- Дык вы не плануеце скончыць Канстытуцыю на гэтым тыдні?
 
- Дакумент - гэта толькі пачатак. Канстытуцыйная дэмакратыя толькі тады мае поспех, калі Канстытуцыя адлюстроўвае дэмакратычныя каштоўнасці саміх грамадзян. Менавіта таму наша галоўная задача - прышчапіць гэтыя каштоўнасці іх лідэрам шляхам дыскусій і абмеркаванняў. 
 
Боегалоўкі са зніжкай
 
У блокбастары 2001 года "Пароль" Рыба-меч" (Swordfish, рэжысёр Дамінік Сена) былы шпіён ЦРУ Гэбрыэл Шыр (Джон Траволта) задумвае скрасці 9 мільярдаў долараў з нелегальных урадавых фондаў. Шляхам падману ён уцягвае ў афёру суперхакера Стэнлі Джобсана (Х'ю Джэкман). Падчас іх гутаркі герой Траволты прамаўляе наступную фразу: "Ведаеш, я магу купіць у Мінску ядзерныя боегалоўкі па 40 мільёнаў за штуку. Чорт! Ды калі я вазьму тузін, дык яны мне нават зніжку зробяць!"
 
Зрэшты нічога дзіўнага. Здагадкі пра тое, што Беларусь таемна гандлюе зброяй, ўсплывае ў замежных СМІ ледзь не кожны год.
-30%
-10%
-10%
-50%
-20%
-15%
-15%
-10%