У Гомелі з’явіліся афішы музычнага фестывалю “Кубана”, які мае адбыцца ў Расіі з 29 па 31 ліпеня. Сярод пералічаных на афішы асноўных гуртоў і выканаўцаў, што бяруць удзел у фэсце, заяўлены і “Ляпіс Трубяцкой”.



Але назву гурта ледзь бачна: яе старанна замазалі чорным маркерам. Нагадаем, што “Ляпісы” ўваходзяць у чорны спіс дзеячаў культуры і мастацтва, якім беларускія ўлады абвясцілі неафіцыйную анафему. Пад гэткую ж “цэнзуру” патрапіў і гурт “Тараканы”. Яго фронтмэн Дзмітрый Спірын некалі выказваўся наконт чорнага спісу аднайменнай песняй.

Як паведаміў "Еўрарадыё" адзін з адміністратараў афіцыйнай суполкі фестывалю “Кубана” "Вконтакте" Вадзім Магрыцкі, беларускі і расійкі гурты не адмаўляліся ад удзелу ў фэсце. 





-21%
-20%
-10%
-10%
-10%
-15%
-20%
-10%
-10%
-70%