Марына Бегункова, фота аўтара,

У нядзелю на Любанскай зямлі, у вёсцы Загалле, прайшло Русалле. "Русальны тыдзень” працягваецца ад Тройцы да наступнай нядзелі. Гістарычна Русалле праводзілі там, дзе не было Купалля. Лічыцца, што падчас вясенне-летняга квітнення русалкі выходзяць з вады і гуляюць па сёлах, лугах і палях. З іх з’яўленнем звязваўся ураджай збожжа. 

Зараз літаральна па крупінках аднаўляюць гэта цікавае беларускае свята.

У апошні дзень “гуляюць русалінку”. Жанчыны бяруцца за рукі і вечарам абходзяць вёску з русальнымі песнямі.








На галовах усіх удзельніц абраду - вянкі, самы вялікі і прыгожы - у галоўнай русалкi. Ёй становіцца дзяўчына на выданні.






Карагоды і песні….







Падчас дзеяння нявесты кідаюць свае вянкі ў вогнішча.








Хлопцы заплятаюць русалкам косы


..і атрымліваюць пацалунак.


У збанок русалкі збіраюць ваду, а пасля абліваюць ёй усіх прысутных - каб было здароўе.






Пасля усе ідуць да вады..


дзе кідаюць вянкі ў ваду.




Пасля русалкі бягуць ў поле, дзе іх даганяюць і вяртаюць у вёску. Пасля абраду, падчас якога русалак праводзяць за межы вёскi, лічыцца, што на працягу года яны больш не будуць турбаваць людзей, з імі сыдзе ўсё дрэннае.


Традыцыйнай стравай Русалля лічыцца яешня…


...а замест кубкаў выкарыстоўваюць шкарлупіны.

 
-30%
-10%
-21%
-18%
-10%
-15%
-10%
-10%
-30%
-40%
-20%