109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  2. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  3. Три новых интересных здания, которые минчане вряд ли видели. Показываем, как они выглядят
  4. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  5. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  6. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  7. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  8. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  9. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  10. Какие курсы доллара и евро установили обменники после больших выходных
  11. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  12. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  13. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  14. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  15. Максим Знак остается в СИЗО до 9 мая
  16. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  17. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  18. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  19. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  20. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  21. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  22. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  23. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  24. Эту неделю еще померзнем, но весна все же придет
  25. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  26. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  27. Что происходит в Беларуси 9 марта
  28. В суде по делу Бабарико продлен перерыв, заседаний 9 и 10 марта не будет
  29. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  30. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?


Ілля Маліноўскі,

Крыміналіст Андрэа Джавана марыць прыехаць у Беларусь і выступіць разам з Вольскім і Вайцюшкевічам.

Крыміналіст па адукацыі бразільянка Андрэа Джавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У "Фэйсбуку" яна сябруе са шматлікімі беларускімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Сярод іх Лявон Вольскі, Карэн Карапецян, Піт Паўлаў, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Юрый Паўлоўскі і іншыя. 

З Андрэа мы нечакана пазнаёміліся ў Партугаліі падчас першага этапу праекта Show Belarus Show Europe. Дзяўчына цяпер вучыцца ў Лісабоне і, калі даведалася, што побач праходзяць дні беларускай культуры, не задумваючыся прыехала паслухаць гурт Akana.

Раней Андрэа спявала ў бразільскай царкве, вернікі якой, пасля наведвання нашай краіны, узрушана распавядалі пра беларускіх музыкаў. Маўляў, ў беларускіх цэрквах спяваюць так, нібыта грае сапраўдны аркестр. Але карэнным чынам жыццё Андрэа Джаваны змяніла сустрэча з беларускім хлопцам, які прыехаў у Бразілію на канферэнцыю.

Андрэа Джавана: "Праз некалькі гадоў на прафесійнай канферэнцыі ў Бразіліі я сустрэла беларуса. Я ўвесь час памылялася, і зараз мне сорамна, бо я ўвесь час пыталася: о, дык ты з Расіі? А ён казаў: "Я не з Расіі, я з Беларусі, гэта розныя краіны!" Пасля канферэнцыі я зразумела, што не ведаю нічога пра краіны былога СССР. І я пачала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, пачала "гугліць" у пошуках беларускай музыкі". 

Так, Андрэа наткнулася на форум, дзе абмяркоўвалі песню "Купалінка". Там жа была ўзгаданая песня гурта "Харлі" "Купаліначка". Песня на беларускай мове так спадабалася жыхарцы Бразіліі, што яна адразу ж навучылася яе граць на гітары і спяваць.

Андрэа Джавана: "У выніку, "Купаліначка" стала першай песняй, якую я вывучыла, а вывучыла я яе за 15 дзён, бо папросту ўлюбілася ў яе. Так усё і пачалося. Я скачала ўсе песні з сайта "Тузін Гітоў". Вядома, я адразу пачала цікавіцца значэннем літар, спрабавала вывучыць кірыліцу. Потым вычытала пра беларускую лацінку. Я шмат прачытала пра вашу краіну. Людзі ў Бразіліі думаюць, што я вар'ятка. Яны не разумеюць, як можна захапляцца краінай, месцазнаходжанне якой яны не ведаюць. У Бразіліі не ведаюць дзе знаходзіцца Беларусь, і яны не разумеюць, што мяне так зацікавіла ў гэтай краіне". 

Праз назвы гуртоў Андрэа знайшла старонкі музыкаў у "Фэйсбуку", і зараз стала кантактуе з імі. Праўда, вызначыцца з улюбёнымі гуртамі дзяўчына так і не здолела, бо амаль не разумее беларускай мовы, а перакладаў хаця б на англійскую зусім мала. 

Андрэа Джавана: "У мяне ёсць улюбёныя песні, ёсць і ўлюбёныя гурты, але існуе сапраўдная праблема – мова. Усё што я здольная зразумець пра гурты і іх тэксты, гэта невялічкая колькасць матэрыялаў, перакладзеных на англійскую мову. Я не магу зразумець рускія тэксты і нават беларускія, калі няма перакладаў. Напрыклад, зараз я ведаю, што Лявон Вольскі адзін з лепшых сярод тых, хто піша песні пра свабоду . Я шмат чытала пра яго гурты. Таксама, яшчэ на самым пачатку, я чытала інтэрв'ю са спявачкай гурта "Indigo" Русяй, чые песні я чула раней. У мяне ёсць улюбёныя песні, песні, якія кранулі маё сэрца. Дзякуючы ім зараз я ведаю некалькі простых словаў, напрыклад, "я кахаю".

Але гэтых словаў Андрэа не хапае для разумення тэкстаў песень, хоць і спявае яна іх так, быццам валодае мовай дасканала. Бразільянка паабяцала, што ў наступным годзе абавязкова прыедзе ў Беларусь. А арганізатары праекта Show Belarus Show Europe зладзяць для яе сумесны выступ з улюбёнымі беларускімі музыкамі.

Відэа: Еўрарадыё

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Скачать видео (16.83 МБ)
-10%
-10%
-20%
-30%
-30%
-50%
-60%
-25%
-40%
-12%