Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Доллар заметно подорожает на торгах 28 января. Обменники отреагировали повышением курсов
  2. Идет ли на спад вторая волна COVID-19: о чем говорят данные Минздрава и врачи
  3. Макей о «лагерях для острокопытных»: Не верю фейковым новостям, которые исходят из уст оппонентов власти
  4. Geely GS оказался дешевле, но крупнее Coolray. Первый тест-драйв новинки от «БЕЛДЖИ»
  5. Врач рассказывает, когда при коронавирусе пациентам назначают антикоагулянты
  6. «Не подпишешь — премии не увидишь». Письмо профсоюзов по санкциям подписали больше 110 тысяч человек
  7. Глава МИД: Некоторые послы стран ЕС размещают у себя посты конкретной акнтигосударственной направленности
  8. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  9. «Я называю это бесчинствующая демократия». Откровения Макея и суды. Что происходит в Беларуси 28 января
  10. Лукашенко о либерализации законов: Произошедшие события остро ставят вопрос: не слишком ли мы увлеклись?
  11. Приговор Верховного суда нельзя обжаловать. Защита Бабарико просит рассматривать дело в нижестоящем суде
  12. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  13. Как семья из маленькой деревушки спасла 42 животных — на зарплату лесника и пособие по инвалидности
  14. «Сложно найти девушку, не все хотят тут жить». Как айтишник переехал в 120-летний дом на хуторе
  15. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  16. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  17. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  18. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  19. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  20. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  21. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  22. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  23. Подорожают многие продукты и лекарства, обновят базу тунеядцев, повысят пенсии. Изменения февраля
  24. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  25. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  26. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  27. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  28. Журналистов не пустили на суд экс-директора отделения Белгазпромбанка в Могилеве — «ради безопасности»
  29. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  30. Громко хлопают в ладоши. Как белорусов судят по «политической» 342-й статье


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

фотоДа канца года ў сталічным Траецкім прадмесці будзе ўзноўлены дом, у якім напрыканцы 19 стагоддзя нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Пра гэта на днях паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Аднак, як даведаўся TUT.BY, ні пра якую аўтэнтыку гаворка не вядзецца, і ў забудаваным элітным шматпавярховікам квартале паўстане звычайны муляж.

Дом на Траецкай гары

Максім Багдановіч з’явіўся на свет 9 снежня (27 лістапада па старым стылі) 1891 года ў Мінску. Ягоныя бацькі Адам Ягоравіч і Марыя Апанасаўна жылі на Траецкай гары па Аляксандраўскай вуліцы (сёння - М. Багдановіча) у доме Каракозава. Першы паверх будынка, на якім змяшчалася 1-я прыходская вучэльня, быў каменным, другі (з кватэрамі настаўнікаў, у тым ліку Адама Багдановіча) - драўляны. Дом стаяў на ўчастку паміж цяперашнімі вуліцамі Багдановіча, Старажоўскай і Заборскага, дзесьці насупраць сквера ля Опернага тэатра.

На жаль, дом, у якім нарадзіўся паэт, і дзе потым месціліся беларускія адраджэнскія ўстановы, даўно не існуе. Паводле адных звестак, яго разбурылі яшчэ ў 1920 гадах, згодна з іншымі — ужо ў 1950-х. 

Хмарачос у Траецкім 

Праект узнаўлення бацькоўскага дома Максіма Багдановіча, пабудаванага ў другой палове 19 стагоддзя, быў распрацаваны яшчэ 20 год таму - да 100-годдзя з дня нараджэння класіка. Аднак далей за словы справа тады не пасунулася.

У 2005 годзе квартал, абмежаваны вуліцамі Багдановіча, Старажоўскай і Забрскага, атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пад ахову дзяржавы былі ўзяты будынкі і збудаванні, гістарычная планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт.

“У гэтым квартале ўсе дамы (Багдановіча, 23, 25, 27, Заборскага, 3) маюць гістарычную каштоўнасць. Нягледзячы на гэта, Міністэрства культуры і Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на чале з тагачасным намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам даюць дазвол на будаўніцтва ў квартале вялікага жыллёва-грамадскага комплексу. Забудоўшчыкам выступіла ТАА “Трайпл”, праекціроўшчыкам — творчая майстэрня Латкіна, - распавядае TUT.BY старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. - Будаўнічыя працы пачаліся напрыканцы 2008 года. Наша Таварыства разам з жыльцамі дамоў па вуліцы Багдановіча збіралі подпісы, рабілі калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем спыніць супрацьзаконныя работы, аднак на людзей ніхто не звярнуў ўвагу”.

23-павярховы Хмарачос у Траецкім паставілі насуперак пратэстам грамадскасці
23-павярховы комплекс-хмарачос "У Троицкого" паставілі насуперак пратэстам грамадскасці

Па словах спецыяліста, пабудова 23-павярховага гмаху “знішчыла ўсе элементы аховы гістарычнага квартала” ды “прынізіла статус Траецкага прадмесця”.



Дарэчы, элітны комплекс увядуць у эксплуатацыю толькі праз два гады, аднак самыя дарагія кватэры коштам ад мільёну долараў і вышэй у ім ужо павыкуплялі.

“Забралі рубель, а даюць 5 капеек”

“У 2009 годзе, з пачаткам дзейнасці Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны яе старшыня Анатоль Бутэвіч прапанаваў вярнуцца да ідэі аднаўлення бацькоўскага дома Багдановіча. У праекце ж Латкіна па заказе “Трайпла” было стварэнне памятнага знака на сімвалічным месцы, дзе стаяў дом паэта. Аднак пасля некалькіх сустрэч міністра Латушкі з уладальнікам кампаній “Трайпл” Юрыем Чыжом было прынята рашэнне аб узнаўленні дома", - кажа Астаповіч, называючы яго своеасаблівай адкупной за навабуд у ахоўным квартале: "Забралі рубель, а даюць 5 капеек”.

Як паведаміў карэспандэнту TUT.BY начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі, планаў надаваць узноўленаму будынку статус гісторыка–культурнай каштоўнасці няма.

“Гэта нонсенс, калі б муляжу, які не мае гістарычных рыс і стаіць не на аўтэнтычным месцы, надавалі б статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, — заверыў нас прадстаўнік Мінкульта. - Таму гэта будзе проста помнік, даніна павагі паэту. Не больш”.

Від на жыллёвы комплекс "У Траецкага" з боку вуліцы Багдановіча. Тут, ля пдножжа хмарачоса і адновяць дом паэта.
Двор дамоў 23, 25, 27 па вуліцы Багдановіча. Тут, у ценю хмарачоса, і адновяць дом паэта.

Па словах Чарняўскага, у будынку плануецца змясціць тры мемарыяльныя пакоі Багдановіча. “Што будзе ў астатнім памяшканні? Падсяліць да музею нейкую іншую ўстанову не ўяўляецца магчымым. Таму пакуль найбольш прымальным падаецца варыянт, калі “Трайпл” змесціць там якую-небудзь мастацкую галерэю. Але пытанне яшчэ толькі прапрацоўваецца”, - адзначыў Чарняўскі.

Па словах дырэктара Музея Максіма Багдановіча Таццяны Шэляговіч, пакуль не вырашана галоўнае пытанне - хто возьме на баланс будынак: горад, Міністэрства культуры ці нехта іншы.

“Калі міністэрства, мы будзем абсталёўваць частку памяшканняў пад мемарыяльныя пакоі - кватэру бацькі паэта настаўніка Адама Ягоравіча. Таксама цікавай падаецца ідэя стварэння экспазіцыі па гісторыі навучальнага працэсу ў Беларусі канца 19-пачатку 20 стагоддзя. Гэта быў бы найлепшы падарунак Максіму Багдановічу, - распавяла TUT.BY Таццяна Шэляговіч. - Але пакуль узнаўленне гістарычнага аб’екта знаходзіцца на стадыі распрацоўкі і ўзгаднення праекта. Будаўнічыя работы яшчэ не пачыналіся, таму магчымае стварэнне экспазіцыі - перспектыва наступнага года”.

Гісторыя ўлады не цікавіць

Дагэтуль існуе легенда, нібыта падмурак гістарычнага дамка, у якім жылі Багдановічы, захаваўся і менавіта на ім у 1950-60-я паставілі гандлёвы павільён, які некалькі дзесяцігоддзяў служыў пунктам прыёму шклатары (Багдановіча, 23а).

“У 2003 годзе ў сярэдзіне квартала была вылучана тэрыторыя пад умоўнай назвай “Месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч”. Гэтую кропку заўсёды прывязвалі да пункта шклатары. Але гэта памылковае меркаванне, - бурыць міф Антон Астаповіч. - Калі на гэтым месцы пачалі рыць катлаван і будынак былога пункту шклатары знішчылі, пад ім у зямлі знаходзіліся звычайныя жалезабетонныя блокі. Затое ў метрах дзесяці ад таго месца я бачыў чырвоную цэглу канца 19 стагоддзя...”

Ці мажліва знайсці аўтэнтычнае месца 1-я прыходскай вучэльні ды аднавіць гістарычны аб'ект менавіта на ім?

Дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч, месціўся недзе ў акрэсленым раёне. © РУП "Белгеодезия", карта, 2010 год.

Антон Астаповіч перакананы, што гэта магчыма. “Але ніхто не рабіў комплексных навуковых вышукаў, археалагічных даследаванняў, не складаў гісторыка-архітэктурны апорны план з пазначэннем аб’екта. Гэта першасная падстава для аднаўлення гістарычнага аб’екта на месцы былога існавання, - тлумачыць старшыня Таварыства аховы помнікаў. - Сучасныя тэхналогіі, у прыватнасці метад камп’ютарнай тапаграфіі, дазваляюць вызначыць першаснае месца і без раскопак. Для гэтага патрэбны толькі архіўныя дакументы, а яны па забудове Мінска ёсць. Больш за тое, архітэктурная секцыя нашага Таварыства ўжо вырашала задачы такога кшталту. Аднак сталічныя ўлады гэта не цікавіць”.

Мы ўжо распавядалі пра праект рэканструкцыі гістарычнай забудовы вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай), распрацаваны сябрамі архітэктурнай секцыі Таварыства аховы помнікаў Андрэем Ларры і Антонам Вантухам паводле архіўных дакументаў і з усімі патрабаваннямі заканадаўства ў галіне аховы спадчыны. Аднак навукова-метадычная рада пры Мінкульце ўхваліла муляжную прапанову КУП “Мінскпраект”. Гісторыя ў нас не цэніцца.


Фота аўтара.
-90%
-40%
-25%
-10%
-50%
-10%
-25%
-20%
-25%
-25%