О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости мая 1911 года…

Немного статистики

Колькі людзей жыве да 20 гадоў жыцьця?

На кожную тысячу жыцелёў дажывае да 20 году:

 У Расеі 437 душ
 Італіі  558 -“-
 Немеччыне  593 -“-
 Францыі  660 -“-
 Швэйцарыі  676 -“-
 Англіі  680 -“-
 Швэціі  711 -“-

Меншая смертнасць у іншых краёх тлумачыцца простым спосабам. Там, дзе ў кожным мястэчку ёсьць лекарня і дактары, дзе людзі пільнуюцца чыстаты, а не забабонаў і знахароў, там павінна быць больш здаровых людзей. Цікава, што ў Немеччыне сталі меньш людзі хварэць і уміраць з таго часу, як завялі страхоўку на прыпадак хваробы.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

"Дзень белай кветкі" ў Мінску

(Аддзел рукапісаў бібліятэкі Вільнюсскага ўніверсітэта). Гэтае карыснае пачынанне праводзілася ўпершыню ў Мінску ў маі 1911 года па ініцыятыве Таварыства мінскіх урачоў з дабрачыннай мэтай: сабраныя сродкі дазволілі адкрыць амбулаторыю для хворых на сухоты.



События общественной жизни

Днямі ў Гас. Думе прыступілі да разгляду закону аб страхаваньні наймітоў. Урэшці правіцельство законы аб гэтым апрацавало і падало ў Думу, але Дума нешта не сьпяшаецца… Ажно вось цяпер посьле Велікоднаго адпачынку, Дума-ткі ўзялася за гэты закон і пачала было праглядаць. Якія яны будуць тыя новыя законы аб страхаваньні наймітоў, цяпер сказаць нельга. А ўсёж-такі гэта справа надта важная…

Найміты маюць вялікае значэньне ў дзержаві... Калісь даўно можна было абхадзіцца без наймітоў, бо кожная сям’я рабіла ўсё патрэбнае для сябе. Але цяпер гэта робяць рукі наймітоў.

А што мае найміт за сваю карысную для ўсіх людзей работу? Пакуль ён дуж рабіць, фабрыкант ці другі гаспадар плаціць яму за работу, дый плаціць не вельмі багата... Але і найміт не з зялеза зроблены. Пакуль ён здароў, то ўсё йшчэ ідзе так-сяк; затое як занядужае, тады яму даюць рашчот, –– і рабі што хочэш! Як бачым, наш найміт не мае ніякай абароны проці ўсякаго ліха, якое можа зваліцца на яго.

А найміт – гэта той-жэ салдат. Розніца між імі толькі тая, што салдат абараняе родны край ад ворагаў, а найміт – ад голаду, холаду, цемнаты... Вось жэ было-б справядліва, каб і ахвярам штодзённай вайны за хлеб так сама выдавалася пэнсія пры ўсякай нешчасьлівай прыгодзе.

“Наша ніва”. 1911. № 18-19





Вёска і горад

Як урадлівая зямелька чэкае вясной пасеву зернят, так з году ў год наша шэрая вёска с пачаткам цёплых дзён жджэ свайго пасеву. Кожын год у гэты час вертаюцца ў родную хату сотні маладых людзей, каторыя пазнаюць сьвет навукі – часта за апошнія капейкі гаротных бацькоў. Якіе ж зерняты новага знаньня, новых думак нясе гэта моладзь пад саламяные стрэхі?

Сумна і нудна становіцца, калі прыгледзімося, якой становіцца наша вясковая моладзь, пабыўшы ў горадзе. Чуючы насмешкі над роднай мовай і ўсім тым, што ў хаці бацькі вучылі любіць і шанаваць, памалу самі навучаюцца сьмяяцца і пагарджаць гэтым. Саромяюцца матчынай гутаркі і разрываюць тую жывую звязь, якая злучае чалавека з мейсцам, дзе ён нарадзіўся. Так вырастае як-бы сьцена між вёскай і інтэлігентам. Ён, гэты гадунец, узгадаваны на крывавай працы мужыцкай, ад якой вёска чэкае добрага пасеву, нічога ёй не прыносіць.

Дык нехай збудзецца ў сэрцах даўных эмігрантаў з сяла пачуцьце, што яны – беларусы. Тады будзе звернен стары і вялікі доўг горада вёсцы.







Нам пишут...

Гродно

5 мая мінуў год ад сьмерці пісьменніцы Элізы Ожэшко. Грамадзянство добра яе помніць, бо яна адыйшла ад нас целам, але дух яе жыве. У дзень гадаўшчыны на імшу па Ожэшковай сабралося багата людзей: кожны, хто толькі мог, сьпяшаўся выказаць сваю пашану памяці пісьменніцы, што была сьвятлом у нашым шэрым жыцьці. Пасьля набожэнства цэлая грамада пайшла на могілкі з венкамі на памятнік Ожэшковай.

Элаіза Ажэшка (1841-1910)

Гродна. Дом, у якім жыла Э. Ажэшка ў 1894-1910 гг.

Беларусы-гродзенцы гулялі маёўку гэтымі днямі. Што вясёласьці і смеху, свабоды і думак на лепшую будучыню! Моладзь – самае жыцьцё, дый толькі! Сярод розных таварыскіх ігроў – музыка, танцы, дэклямацыя вершаў друкаваных вядомых шырэй песьняроў, дый сваіх уласных, – усё па беларуску. Гулялі без прынукі і нуды, як толькі можэ гуляць моладзь, каторая бачыць перад сабой далёкую і цяжкую дарогу.
“Наша ніва”. 1911. № 18-19

Вільня

29 і 30 траўня Віленскім аэроклюбам (гуртком дзяцей працуючых над развіцьцём летаня ў паветры) устроеные былі палёты. Лётаў вядомы расейскі авіатор-лятун Уточкін. Публікі сабралося шмат. Ён паднімаўся ў паветры разоў 5–6. Колькі разоў паднімаўся з пасажырамі.

“Наша ніва”. 1911. № 22






З усіх старон

У Маскве судзяць родавую арыстокрацію: земскаго начальніка князя Волконскаго, сына палкоўніка Музычэнка і другіх, каторые арганізавалі ўсерасейскае брацкае таварыство і членскіе ўзносы бралі ў свой кішэнь. Посьле правіцельственай рэвізіі таварыство закрылі. Тады гэтые-ж асобы аткрылі таварыство міласердзя, пабольшыўшы ешчэ сваю работу дабывання грошаў у свой кішэнь. Пад зашчытай гэтаго таварыства рабілося многа рознаго шэльмоўства.

“Наша ніва”. 1911. № 18-19

Грошы – асігнацыі і манеты канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзя. (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі)



Хозяйке на заметку

10 запаведзей для гаспадароў, як садзіць бульбу

1) Садзі толькі новые сарты бульбы, бо бульба выраджаецца.
2) Не садзі такой бульбы, што мае ўжо адросткі.
3) Перад тым, як маеш садзіць бульбу, перабяры насеньне.
4) Не бяры вельмі малой бульбы. Старайся не рэзаць насеннай бульбы.
5) Калі насенне бульбы наддта вялікае, дык рэж яе, але толькі ўздоўж на дзьве часьці.
6) Калі будзеш садзіць перэрэзаную бульбу, дык рэж яе за якіх 10 дзён перад сяўбой ды гэтак разсып, каб яна абсохла.
7) Садзі бульбу ў такой зямлі, што ўжо абсохла і абагрэлася .
8) Не кладзі ў адно мейсца 2–3 малых бульбін заместа адной акуратнай бульбіны.
9) Адлегласць ад кожнага насеньня павінна залежаць ад гатунку і ўраджайнасьці зямлі. На лепшай ральлі адлегласць між баразнамі павінна быць ня больш, як 24 цалі, а ад адной бульбіны да другой якіх 16 цалі. На горшай зямлі баразны рабі адна ад аднэй на 18–20 цалёў, а бульбы садзі ня меньш, як на 12 цалі каліво ад каліва.
10) На лёгкай ральлі закрывай бульбу глыбей, як на цяжкой ральлі.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”





Кулинарные рецепты

Чорныя кішкі па-беларуску

Узяць кварту ячменных ці грычаных круп, усыпаць у паліванную міску, уліць поўкварты гарачаго сьвіннога сала і добра вымешаць; усыпаць троху перцу, простага і ангельскага лісту, гвоздзікоў, майрану і развесьці сьвежай сьвінной кроўю. Накладаць у кішкі ня туга. Палажыць на скавароду і ў гарачай печы тушыць.



Ил. № 46

Беларускі сыр са сьметаны

Узяць сьвежай, густой сьметаны, заліць у новае, кужэльнае, густое палатно, завязаць над самай сьметанай, завірнуць у другое палатно у двая. Закапаць у чорную зямлю, на поўаршына глыбока, прытаптаць, прыціснуць камянём. На другі дзень аткапаць, зняць асцярожна палатно, дабавіць сьвежага адагрэнага творагу, пасаліць, вымесіць, адціснуць у формы і гатоў смачны сыр.



Медицинские советы

Пякотка

Хвароба гэта паходзіць ад катару жывата. Дзеля гэтаго, хто мае пякотку, павінен высьцерэгацца ўсякіх пьяных напіткаў, не павінен есьці ніякой кісьлі і нават дужа кіслай стравы. А калі дужа пячэць, то трэба ўзяць лыжэчку соды, размешаць з вадой і выпіць. Часом памагае з’еўшы кусочэк крэйды.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Ломота, ревматизм

Смешать столовую ложку камфорного масла, столько же беленного масла и нашатырного спирта, прибавить 10-15 мятных капель и хорошенько взболтать, смесь хранить в плотно закупоренной склянке. Больное место натирать смесью нашатырного с сосновым маслом. Обложить толстым слоем березового молодого листа, хорошенько забинтовать и менять лист, когда он высохнет. Натирать камфорным и муравьиным спиртом, или французским скипидаром. Внутрь прекрасным средством служит салициловый натр 5-10 гран на прием.

“Виленский календарь на 1911 год”





Юмор

– Што цябе больш падабаецца, куме, месяц ці сонца?
– Ведаеш, што мне больш падабаецца месяц, бо як ідзеш з карчмы дамоў, то месяц сьвеціць, і ў начы відна; а сонца што памагае? Яно больш днем сьвеціць, а днём і без таго відна!

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З.В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У.А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
-20%
-20%
-80%
-10%
-50%
-20%
-20%
-50%