1. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  2. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  3. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  4. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  5. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  6. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  7. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  8. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  9. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  10. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  11. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  12. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  13. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  14. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  15. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  16. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  17. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  18. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  19. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  20. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  21. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  22. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  23. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  24. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  25. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  26. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  27. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  28. «Мировой тренд — „толерантное“ топливо». Старший вице-президент ТВЭЛ — про топливо для БелАЭС
  29. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  30. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов


Да свайго 10-гадовага юбілею паэтычны тэатар аднаго актора "Зьніч" рыхтуе гэтую адмысловую імпрэзу.

Прэм'ера спэктаклю ўпершыню адбудзецца не на тэатральнай пляцоўцы "Зьніча", якая месьціцца ў Чырвоным касьцёле на сталічным пляцы Незалежнасьці, але ў вялікай канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. І гэта не выпадкова: першая ў Беларусі мона-опэра "Адзінокі птах" - цалкам музычны спэктакаль, які патрабуе вялікай колькасьці ўдзельнікаў, у тым ліку сымфанічнага аркестру Беларусі й хору "Санорус".

Музыку да рамантычнай мона-опэры пра жыцьцё й сьмерць Адама Міцкевіча напісаў кампазытар Алег Залётнеў. А пастаўлены спэктакаль паводле твораў Яна Чачота, Рыгора Барадуліна й самога Адама Міцкевіча. Імёны выканаўцаў галоўнае ролі спэктаклю, сцэнографа, рэжысэра-пастаноўшчыка - а гэта Віктар Скарабагатаў, Барыс Герлаван, Галіна Дзягілева - шмат што гавораць аматарам і знаўцам клясычнае музыкі. Зоркавы калектыў стваральнікаў - асаблівасьць прэм'ернага спэктаклю, які, варта спадзявацца, стане найвыбітнай падзеяй у культурным жыцьці Беларусі напачатку новага тысячагодзьдзя. Апавядае мастацкі кіраўнік тэатру "Зьніч" Галіна Дзягілева.

Г.Дз.: - Да гэтага спэктаклю наш тэатар ішоў сем гадоў. У часе падрыхтоўкі я зразумела, што неабходна апець жыцьцё Міцкевіча. Я сама пісала й перапісвала лібрэта, нават перахварэла гэтым. І апошні варыянт быў названы "Адзінокі птах". Назва паходзіць з аднайменнага верша Рыгора Барадуліна, які напісаў верш адмыслова для опэры. Дзейства адбываецца ў Стамбуле, напрыканцы жыцьця Міцкевіча, дзе перад ягонымі вачыма праходзіць усё жыцьцё.

Сюжэт спэктаклю трагічны, паколькі ў яго аснову пакладзеныя гістарычныя зьвесткі пра апошнія дні жыцьця Адама Міцкевіча ў Стамбуле. Як вядома, у Турцыю паэт прыехаў у верасьні 1855 году, а ўжо ў лістападзе ён захварэў на халеру й хуткім часам памёр. На чужыне жыў і памёр той, хто ўсё жыцьцё душой імкнуўся на радзіму, хто ўзьнёсла ўхваліў сваю Бацькаўшчыну. Дарэчы, пастаноўцы опэрнага спэктаклю актыўна спрыялі ў прадстаўніцтве Турцыі ў Беларусі. Аўтары ж не выпадкова абралі для сцэнічнай пастаноўкі менавіта гэты пэрыяд жыцьця паэта.

Г.Д.: - У часе працы над спэктаклем хацелася, каб сюжэт хваляваў людзей, каб яны адчулі, што Міцкевіч жывы, трапяткі, ранімы чалавек. У нейкім сэнсе нашая опэра - гэта літургія. Літургія аб уратаваньні душы. І гэта важна й для нашага сёньняшняга жыцьця.

Варта спадзявацца, што гледачы адчуюць сапраўдную асалоду на прэм'еры, як, зрэшты, і на наступных паказах спэктаклю. Нагадаю, што прэм'ера мона-опэры "Адзінокі птах" адбудзецца 19 студзеня а 19-й гадзіне ў будынку Беларускай дзяржаўнай філярмоніі.

Галіна Абакунчык

Радыё Рацыя
-10%
-5%
-10%
-10%
-10%
-10%
-40%
-20%
-15%
-5%
0073023