174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  2. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  3. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  4. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  5. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  6. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  7. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  8. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  9. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  10. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  11. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  12. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  13. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  14. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  15. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  16. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  17. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  18. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  19. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  20. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  21. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  22. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  23. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  24. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  25. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  26. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  27. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  28. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  29. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  30. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье


Выданьне калектыўнае працы акадэмічных гісторыкаў ажыцьцяўляецца ў краіне ўпершыню за апошнюю чвэртку веку.

Новае выданьне, незважаючы на ягоную акадэмічнасьць, выйшла ў прыватным выдавецтве. Пры тым, што бальшыня аўтараў - акадэмікі, прафэсары й кандыдаты гістарычных навук. Гэта Валянціна Вяргей, Ірына Ганецкая, Марат Клімаў, Эдвард Зайкоўскі, Аляксандар Іоў, Лявон Калядзінскі, Мікола Крывальцэвіч, Сяргей Тарасаў ды іншыя.

Першы том абыймае пэрыяд гісторыі краю ад сівое даўніны да сярэдзіны ХІІІ ст. Ягоныя рэдактары - Міхась Чарняўскі й Георгі Штыхаў. Галоўным рэдактарам усяго выданьня - Міхась Касьцюк, колішні дырэктар акадэмічнага Інстытуту гісторыі.

Зь першага да чацьвертага тому працы разглядаецца гісторыя Беларусі ад зьяўленьня першага чалавека на нашых абшарах да скону Расейскай Імпэрыі. Пяты й шосты тамы прысьвечаны новай гісторыі Беларусі, што пачынаецца ад рэвалюцыйных падзей 1917 г.

У "Перадмове" да шасьцітомніка гаворыцца, што праца напісана на падставе нацыянальна-дзяржаўнае канцэпцыі гісторыі Беларусі. Аўтары й рэдактары разглядаюць беларускі этнас як самабытны суб'ект гісторыі. Беларускі этнас выступае як асноўны, задзіночвальны элемэнт усяго беларускага народу.

Пра тое, чым адметнае новае гістарычнае дасьледаваньне, гутарым з адным з рэдактараў першага тому Міхасём Чарняўскім.

В.М.: - Чым прынцыпова розьніцца гэтае выданьне ад нядаўна выпушчанага другога выданьня кнігі Аўгена Новіка й Генадзя Марцуля?

М.Ч.: - Гэтае, шасьцітомнае, пісалася ў незалежнай Беларусі. У ім гісторыя пададзена з пункту погляду беларускае дзяржаўнасьці - мы глядзім на сябе не праз прызму Масквы ці Варшавы, а празь Менск. А кніжка Новіка й кампаніі - гэта крок назад, да часоў Абэцэдарскага? Наш шасьцітомнік - гэта сёньняшні дзень, а Новік ды іншыя - гэта дзень заўчорашні.

Пры канцы першага тому "Гісторыі Беларусі" зьмешчаны вялікі разьдзел, прысьвечаны ўтварэньню беларускае нацыі. Другая кніга асьвятляе пэрыяд ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага. Гэта міжволі кіруе на думку пра сувязь між вытокамі беларускае нацыі й новае эўрапейскае дзяржавы...

М.Ч.: - У межах Вялікага Княства Літоўскага ўсе беларускія землі былі аб'яднаны ў аднэй дзяржаве. Дагэтуль яны ўсё-такі былі разьяднаныя. Частка была ў складзе Полацкае зямлі, частка - у Смаленскай зямлі, частка - у Тураўскай і так далей. У Вялікім Княстве ўпершыню ўвесь беларускі этнас, уся беларуская этнічная тэрыторыя была аб'яднана.

Аўтары 6-томнае "Гісторыі Беларусі" выказваюць спадзеў, што іхная праца паспрыяе самаўсьведамленьню беларусаў паўнавартаснай нацыяй. Наперадзе - выхад яшчэ пяці тамоў. Зычым беларускім гісторыкам спору ў іхнай працы.

Віктар Мухін

Радыё Рацыя
-20%
-20%
-10%
-40%
-50%
-15%
-20%