178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  2. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  3. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  4. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  5. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  6. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  7. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  8. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  9. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  10. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  11. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  12. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  13. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  14. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  15. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  16. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  17. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  18. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  19. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  20. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  21. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  22. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  23. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  24. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  25. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  26. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  27. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  28. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  29. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  30. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»


Першы том гэтага ўнікальнага выданьня днямі зьявіцца ў кнігарнях. Пра нашых невядомых землякоў ды пра іншае гутараць наш карэспандэнт і прэзыдэнт Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў прафэсар Адам Мальдзіс.

(Мальдзіс: ) "Зь Беларусі, па маіх падліках, паходзяць чатыры ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі. Сярод іх Алфёраў, які не хавае сваёй беларускасьці. Ён нарадзіўся ў Віцебску, бацькі ягоныя родам зь Беларусі — ён падкрэсьлівае гэта".

Пра тое, што знакаміты фізык Жарэс Алфёраў — ураджэнец Беларусі, творчы калектыў 3-томнага энцыкляпэдычнага даведніка “Беларусы ў сьвеце” ведаў яшчэ чатыры гады таму. Тады распачалася праца над першай кнігай даведніка — “Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах”.

Апошнюю крыску — Нобэлеўская прэмія за 2000 год — у біяграфію Алфёрава навукоўцы ўносілі ўжо ў друкарні. Зьяўленьне тома ў кнігарнях затрымалася з-за працяглых калядных сьвятаў.

І ўсё ж затрымка даведніка на пару тыдняў з-за адпачынку друкароў — не галоўнае. Насамрэч даведнік мусіў выйсьці значна раней.

Дзяржава не прафінансавала ягонага выданьня праз адмысловае выдавецтва “Беларуская энцыкляпэдыя”, хаця праца над даведнікам вялася ў межах дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў сьвеце”. На збор матэрыялаў дзяржава некалі выдаткавала частку сродкаў. Пакуль жа даведнік ствараўся, фінансаваць ягонае выданьне дзяржава ўжо палічыла непатрэбным.

Гэта ўсё ж не спыніла стваральнікаў. Адам Мальдзіс тлумачыць:

(Мальдзіс: ) "Я перакананы, што гэтая работа патрэбная, каб умацаваць прэстыж Беларусі, каб даказаць, што мы ёсьць у сьвеце.

Мы прысутнічаем, бяз нас ні Эўропа, ні сьвет ня могуць абысьціся. І тады нам аніякія глябалізацыі, аніякія віртуалізацыі там, інтэграцыі ня будуць страшныя. Як яны ня страшныя маленькай Бэльгіі, скажам, ці маленькай Галяндыі.

У якім бы парадку не аб'ядноўваліся дзяржавы — у эканамічным, палітычным, яны гэтага не баяцца, бо ёсьць самасьвядомасьць, ёсьць свой мэнталітэт, і ён бароніць ад усялякіх гэтых глябальных працэсаў".

Даведнік выдала прыватнае выдавецтва “Энцыкляпэдыкс”. Праўда, наклад мізэрны — усяго 1 000 асобнікаў.

Наступныя ж два тамы выданьня пры цяперашнім стане рэчаў могуць наогул не зьявіцца з друку. Бо калі зьбіральнікі матэрыялаў ды навуковыя рэдактары яшчэ працуюць на энтузіязме, дык друкарскія выдаткі энтузіязмам не аплоціш.

Магчымасьці прыватных фундатараў у Беларусі штодзень скарачаюцца. І мы можам так і не даведацца, хто ж яшчэ, акром Жарэса Алфёрава, тыя чацьвёра нашых суайчыньнікаў, якія атрымалі Нобэлеўскую прэмію.

Валянціна Аксак, Менск
-10%
-20%
-20%
-46%
-15%
-15%