Ілля Маліноўскі,

15-га траўня ў звыклым для нас клубе "Рэактар", які ўсё часцей называюць лепшай канцэртнай пляцоўкай сталіцы, адбудзецца апошняе мерапрыемства. Ужо ад 16 траўня клуб закрыюць на рамонт. Па словах прадстаўніка адміністрацыі “Рэактара”, пасля рэканструкцыі памяшканне будзе адпавядаць сучасным патрабаванням.

"Рэканструкцыя будзе адбывацца з-за неадпаведнасці сучасным стандартам менавіта будынка, апаратуры, святла, гуку. Таму змены тычацца тэхнічнага боку з поўнай рэканструкцыяй. Будынак, магчыма, будзе змяняцца таксама і звонку. То бок цяпер праект яшчэ на стадыі заканчэння распрацоўкі. Я думаю, напрыканцы жніўня будзе больш канкрэтная і поўная інфармацыя".

Сёння “Рэактар” можа прыняць каля 700 наведвальнікаў. Пасля рэканструкцыі ўмяшчальнасць павялічыцца. Канцэпцыя ж клуба застанецца нязменнай, паабяцалі ў адміністрацыі.

Рэактар: "Канцэпцыя застанецца ранейшай, то бок, канцэртны клуб з новай начынкай і новымі магчымасцямі. Плануецца зрабіць максімальна больш умяшчальным, каб канцэрты праходзілі з большай колькасцю людзей. То бок пакуль няма дакладнай лічбы, будзе бліжэй да адкрыцця, а адкрыццё будзе недзе... пакуль плануем у кастрычніку".

Прадстаўнік адміністрацыі зазначыў, што кастрычнік – гэта планы, а не канчатковая дата, бо рэканструкцыя можа затрымацца. Дарэчы, адкрыццё мадэрнізаванага канцэртнага клуба кіраўніцтва "Рэактара" плануе адзначыць гучнай імпрэзай. Будуць выступаць зоркі, але якія і якога ўзроўню даведаемся толькі бліжэй да непасрэднага мерапрыемства.

-10%
-50%
-25%
-20%
-30%
-10%
-25%
-10%
-10%
-40%