Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


фотоСырны тыдзень (таксама вядомы як Масленіца) – час страшнага суда для нежанатых.

У панядзелак жанчыны (ладная частка якіх - цешчы) збiраюцца разам і ловяць халастых хлопцаў. Злоўленага прывязваюць поясам да калодкi ў пакаранне за тое, што ён не ажанiўся за мiнулы месяц. Хлопец цэлы дзень мусiць цягаць калодку i пры гэтым абавязкова завітваць у хату, дзе ёсць сталая дзяўчына. У хаце гаспадыня частуе хлопца ўсімі прысмакамі, якія мае, тым самым завязваючы сямейныя повязі і прывучаючы “зяця” да сямейнага побыту.

Сэнс рытуальных танцаў “цешчы” з блінамі і сырамі перад “зяцем” пры канцы зімы выражаецца кароткім фактычным патрабаваннем: "Унукаў давай!".

Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленіца, хоць назва гэтая прыйшла да нас пазней. Ды і само масла, як ні дзіўна, не такі папулярны прадукт у беларусаў, як сыр. Шмат стагоддзяў сыр у беларусаў быў адным з сакральных прадуктаў i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. Сыр неаднаразова згадваецца ў абрадных песнях, звязаных з гуканнем вясны, прычым паралельна ўзгадваецца крумкач, якi "крача — сыру хоча", i дзяўчына, якая "плача – сына хоча".

Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" працягвае акцыю “Будзьма з беларускімі святамі!” і запрашае вас даслаць сваім сябрам вэб-паштоўку да Сырнага тыдня. Зрабіць гэта можна наўпрост з сайта budzma.org.

Сёння традыцыйныя святы становяцца ўсе болей папулярнымі ў беларусаў, і мы пільна асвятляем іх для вас. На сайце кампаніі вы можаце прачытаць пра Каляды, Русаліі, Гуканне вясны, Юр’ю ды іншыя святы і абрады, а таксама спампаваць ці даслаць сябрам анімаваныя святочныя паштоўкі.

Разам з віртуальнай серыяй пабачылі свет рэальныя, папяровыя, аналагі. Унікальную серыю паштовак з беларускімі святамі можна знайсці на стэндах Fly Cards па ўсёй краіне. Усіх, хто сабярэ цягам года поўную калекцыю, чакаюць не абы-якія прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У гэтым годзе першы дзень Сырнага тыдня прыпадае на апошні дзень каляндарнай зімы, 28 лютага. Смачнага вам Сырнагу тыдня і будзьма з беларускімі святамі!
-20%
-10%
-10%
-10%
-30%
-10%
-35%
-25%
-10%
-20%