Тэкст и фота куратара выставы Алеся Сухадолава,

20 лютага 2011 г. у галерэі касцёла св. Сымона і св. Алены адкрылася выстава жывапісу Віктара Васюкевіча "Альфа і Амега". Выстава дзейнічае з бласлаўлення ксяндза-магістра Уладзіслава Завальнюка, пробашча Чырвонага касцёла. 

Адкрыццё выставы было зладжана ў незвычайным фармаце – яно сталася лагічным працягам ранішняй імшы. Напрыканцы службы ксёндз Уладзіслаў зачытаў з амвону некаторыя вершы Віктара Васюкевіча, у якіх мастак разважае над пытаннямі веры. Пасля ў галерэі, што месціцца ў сутарэннях храма, адбылося ўрачыстае адкрыццё з удзелам каталіцкага духавенства і сталічных мастацтвазнаўцаў. Адкрыццё садзейнічала грунтоўнаму раскрыццю творчай асобы Вiктара Васюкевіча – аўтара незвычайных карцін і глыбокіх вершаў пра Бога і сусвет.


Віктар Васюкевіч (у сярэдзіне) з калегамі-мастакамі


"Сусвет"


Справа – ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк

Многія з прадстаўленых на выставе прац Вiктара Васюкевіча натхнёны біблейнымі вобразамі і схіляюць гледача да глыбокага асэнсавання святых ісцін. Пры гэтым адвечныя тэмы набываюць у творчасці аўтара самае надзённае гучанне, бо вырашаны ў манеры, блізкай да абстрактнага экспрэсіянізму – лёсавызначальнай плыні для мастацтва ХХ-ХХІ стст.


"Запавет"


"Хай Свяціцца Імя Тваё"

Неад'емнай рысай жывапісу В. Васюкевіча з’яўляецца касмізм творчага мыслення. Позірк мастака маштабны, глабальны, ягонай душы цесна ў звыклых вымярэннях рэчаіснасці, і кожная выява ўзнікае, нібыта наноў створаная галактыка.


"Матрыца"


"Святло"


"Джаз"


"Альфа і амега"

Нагадваем, што ў 2009-2010 гг. прыкметныя выставы жывапісца адбыліся ў Мінскім планетарыі і Інстытуце тэалогіі БДУ, апошняя – з бласлаўлення вышэйшага кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы. Асоба Віктара Васюкевіча выклікае таксама цікавасць тым фактам, што ён з'яўляецца адным з нешматлікіх беларускіх мастакоў, чыя творчасць актыўна прасоўваецца праз Сеціва.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-25%
-11%
-20%
-33%
-30%
-15%
-10%
-25%
-15%
-50%