Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


Гурт "Ляпіс Трубяцкой" прадставіў у інтэрнэце кліп на песню "Я веру" з новага альбома "Вясёлыя карцінкі". Рэжысёрам відэароліка стаў Аляксей Церахаў, які раней зняў для гурта знакамітыя кліпы "Ау", "Капітал" і "Аганькі".

Візуальны шэраг роліка пабудаваны на эфекце мінімізацыі свету – знятыя ў рэальным жыцці людзі, караблі, машыны і самалёты ў кліпе пераўтварыліся ў цацкі з дзіцячага канструктара, якія сноўдаюць туды-сюды. У супрацьлегласць гэтаму ў кадры час ад часу з’яўляецца гіганцкі і ўсемагутны Сяргей Міхалок.
 
"У гэтым кліпе я намагаўся перадаць адчуванне таго, што чалавек, які з’яўляецца дробнай сошкай, мурашом у параўнанні з бясконцым Сусветам, насамрэч – вельмі істотны элемент адзінага цэлага, – распавядае Аляксей Церахаў. – У прынцыпе, выкарыстаная тэхналогія ўжо дастаткова вядомая ў свеце, але мне было істотна менавіта спалучэнне формы і сэнсу песні. Бо досыць часта мы бачым у кліпах форму дзеля формы на ўзроўні: "Ой, паглядзіце, як я магу рабіць". А я заўжды намагаюся напаўняць форму ідэяй".
 
 
Пераважная частка здымак праходзіла ў Канадзе, дзе зараз жыве і працуе Церахаў, які пасля некалькіх поспехаў з "Ляпісамі" паспеў адзначыцца відэапрацамі для Gogol Bordello і Боя Джорджа.
 
"Кліп здымаўся даволі лёгка, і, мне здаецца, што гэта адчувальна, – лічыць Церахаў. – Гарадскія планы – гэта Таронта, дзе я жыву. Я проста шпацыраваў, шукаў кропкі і здымаў. Ніагарскі вадаспад тут недалёка ад мяне, кіламетраў 70. А таксама аэрапорты ў Таронта і Варшаве. Я яшчэ вельмі хацеў уключыць ў ролік Мінск, нават адмыслова прылятаў здымаць гарадскія планы, але па сваёй эстэтыцы і энэргетыцы яны сюды аніяк не пасавалі".

 
 
Тым часам працягваецца конкурс "Будзьма свабоднымі!", у межах якога ўсе жадаючыя могуць стварыць сваю візуальную ілюстрацыю песні "Я веру". Галоўны прыз – падарожжа на прэзентацыю альбома "Вясёлыя карцінкі" ў Маскву, Санкт-Пецярбург альбо Мінск. Умовы конкурсу і расклад канцэртаў гурта глядзіце на афіцыйным сайце www.lyapis.com.
 
Альбом "Вясёлыя карцінкі" павінен выйсці 11 сакавіка. Тур у падтрымку дыска распачаўся канцэртамі па Беларусі, на чарзе Украіна і Расія. У Мінску гурт прэзентуе новы альбом і праграму 1 і 2 красавіка на канцэртах у клубе "Рэактар". Квіткі: 55 тыс. (толькі танцпляц). Даведка: 017 288 61 60. У продажы ў бліжэйшыя дні.
-14%
-5%
-15%
-10%
-50%
-10%
-21%
-25%
-10%
-33%