Алексей Вайткун,

О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости февраля 1911 года…

Немного статистики

Губерния
Количество жителей
в уезде
в городе
Виленская
1 669 993
255 538
Гродненская
1 501 577
254 469
Ковенская
1 616 175
164 995
Минская
2 510 534
262 055
Витебская
1 488 646
331 257
Могилевская
1 943 049
235 782



“Виленский календарь на 1911 год”



События общественной жизни

У 1911 гаду 19 лютага міне 50 лет с таго часу, як вызволілі селян с-пад прыгону, ці, як кажуць, с-пад паншчыны. Не малы час прайшоў. Багата жыцьця працякло за 50 гадоў, багата чаго забыта ў жыцьці дзержаў і народаў, а вось аб паншчыне ды прыгоне і цяпер людзі помняць, як аб нейкім цяжкім сьне...
Як надзелялі паны селян зямлёй, ці поўную далі волю ім, ці зраўнялі іх у правох з людзьмі другіх станоў (купцамі ды шляхтай), аб гэтым лепш не гаварыць. Вялікім шчасьцем было і тое, што чалавек перэстаў быць рэччу панскай.

Цяпер мінае 50 гадоў с таго часу: 19 лютага пэўне скрозь будуць сьвяткаваць гэты вялікі для селян дзень і прыпамінаць тые ганебные часы, калі “просты” народ ня меў чэлавечых правоў і лічыўся бытцам худобай. Але нехай помняць нашы “тутэйшые” і “простые”, што толькі тады яны будуць паўнапраўнымі грамадзянамі, калі скінуць з сябе і другі астатак паншчыны: пагарду да ўсяго “простага” і “тутэйшаго”.



“Наша ніва”. 1911. № 3



5 февраля 1911 года на заседании Витебского Губернского комитета по делам земского хозяйства, … между прочим, было заслушано ходатайство Витебской ученой архивной комиссии об ассигновании денежной суммы на сооружение в г. Витебске памятника героям Отечественной войны…

Через год исполняется 100 лет с того времени, как великий русский народ, объединившись в дружной совместной борьбе, … одержал победу над непобедимым до того времени Наполеоном… Витебская губерния, через которую лежал путь Наполеона к сердцу России, в пределах которой произошел целый ряд кровопролитных сражений, так залитой в 1812 г. кровью наших предков, грудью защитивших родную страну, не может быть безмолвной во время празднования этого юбилея, не может дольше оставаться к памяти своих героев такой же безучастной, какой была до сих пор…

Баллотировкой постановлено ассигновать в распоряжение ученой архивной комиссии на сооружение памятника 5 000 рублей.


 “Витебские губернские ведомости”. 1911. № 31

 
 
Нам пишут...

З Мінска

Тутэйшы “Саюз рускага народу” сьвяткаваў 4 гады свайго жыцця... Старыя мінчане, мусіць, ніколі не чакалі, што ў нашым старым ціхім Мінску запануюць некалі розныя цёмныя сілы, сеючые паміж націй і рэлігій ненавісць, нікому не патрэбную. Хваліцца гэтым німа чаго. Можэ выбары ў чацьвёртую Думу зменяць нездаровы клімат міншчыны... Прогрэсівным людзям, каторые любяць свой край і народ, пара ўжо гатовіцца да выбароў.

З в. М. Воўкалата Вілейскага пав. Вілейскай губерніі

Зіма. Сяляне нашы нічога ня робяць, апроч таго, што жывёлы дагледзяць, або які сук дроў прывязуць. А цэлые ночы або сьпяць, а не, то ў карты гуляюць. Папрывучываліся неякіх модных гульняў у “горба”, “фільку” і др. Ешчэ нічога, калі іграюць так сабе на пуста, але ў некаторых вёсках іграюць на грошы... Памочніцай гульні бывае гарэлка: як-жа можна без яе, роднай, абыйсціся!.. Эй, людзі! Дрэнна робіце! Ведайце, што гэтым вы не правіце, а псуеце свае жыцьцё.



“Наша ніва”. 1911. № 6



З Пецербургу

15 лютага ў нас тут, як і тые гады, згулялі беларускую вечарынку. Зал “Пальма” прэдстаўляў сабой маленькую часьціну Беларусі: беларуская гутарка, беларускіе танцы, беларускіе національные опраткі... На пачатак пастаўлена была камэдія Кропывныцкаго “Пашыліся ў дурні”... Пасьля камэдіі пеяў хор беларускіе песьні... За хорам ішлі на сцэні пастаўленые п. Ігнатам Буйніцкім беларускіе танцы пад дуду, цымбалы і скрыпку... Весела і радасна чулося на сэрцы, гледзячы на гэту грамаду, каторая ў гэтым залі жыла як бы адной думкай нечагось сьвятога, братняго.


Першая беларуская трупа пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага (у цэнтры). 1910 г. (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі). 
“Наша ніва”. 1911. № 8



Хозяйке на заметку

Лекарство на ўрост валос

Хіннай кары за 30 кап., сухога розмарыну на 15 кап. стаўчы добра, усыпаць у бутэльку белаго віна, додаць 2 жменькі божага дрэўца (мирт), уліць поўкватэркі водкі, выціснуць сок з 2 цытрын, усыпаць нюх солі, змешаць усё гэта разам і паставіць на колькі дзён у цёплым месцы: посьле перэцадзіць і два разы на тыдзень мачыць гэтым галаву.

Калі і як паліваць кветкі

Хатніе кветкі трэба паліваць толькі тады, калі расьліна папраўдзі вымагае гэтаго, гэта значэ тады, калі зямля ў вазоне становіцца сухой. Але і тады нельга адразу многа вады ліць, а трэба па троху, памалу... Ніколі ня можна паліваць кветак сцюдзёнай вадой; вада павінна быць такой цеплаты, якая ў тэй хаце, дзе растуць кветкі. Паліваць лепей за ўсё рэгулярна, штодзень а тэй самай парэ.



“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”



Кулинарные рецепты

Як капціць каўбасы?

Капціць каўбасы найлепі ў зімным дыме з ядлоўцу (можжевельник), ажэўніку і другіх пахучых, смалістых дрэў, але гэто вымагае кошту і шмат працы. Копцяць у комінах на звычайным дыме, але каўбасы не заўсёды гэткім спосабам копчэные ўдаюцца. Вось, найлепі і найскарэй копцяцца каўбасы у сажы. Робіцца так: насыпаюць паўкатла сажы з коміну, заліваюць вадой і вараць 2-3 гадзіны, посьле згасіўшы агонь пад катлом, кладуць у гарачую ваду каўбасы і пакідаюць так на колькі дзён; после выймаюць і сушаць на ветры. Каўбасы капчоные гэтакім спосабам бываюць дужа смачные.



“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”



Медицинские советы

Ломота, ревматизм

Больное место натирать смесью нашатырного спирта с сосновым маслом, обложить толстым слоем березового молодого листа, хорошенько забинтовать и менять лист, когда он высохнет. Можно натирать также камфорным и муравьиным спиртом, или французским скипидаром. Внутрь прекрасным средством служит салициловый натр 5-10 гран на прием.

От кашля помогает горячий лимонад. Нужно выжать сок из лимона, налить кипятку, положить побольше сахару и пить совсем горячим по утрам и вечерам. При грудной боли на грудь накладывают теплые припарки или горчичники. При упорном кашле полезно втирать досуха жидкое масло, подбавляя немного очищенного скипидара.



“Виленский календарь на 1911 год”



Юмор

Недагадлівы

– Чаму ў цябе, куме, галава сівая, а барада чорная?
– Вось, недагадлівы! Бо барада за галаву гадоў 20 маладзей.

“Наша Ніва”. 1911. № 6

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…

 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-40%
-10%
-25%
-15%
-30%
-15%
-58%
-50%
-50%
-20%
0065444