Алексей Вайткун,

О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря новому совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости января 1911 года…

Немного статистики

Колькі людзей на зямлі?

Усіх людзей на сьвеце больш за 1660 мільёнаў. Гавораць яны больш як на 3000 (трох тысячах) мовах. Вер больш тысячы. На агул мужчын больш чым жонак.

Колькі людзей ў Эўропе?

Славяноў 106 мільёнаў
Немцоў 105 -“-
Романскаго племя 99 -“-
Вэнгроў 7 -“-
Жыдоў 6 -“-
Фінноў 5 -“-
Туркоў і татар 5 -“-
Літвіноў 4 -“-
Грэкоў 3 -“-
Кельтоў 2 -“-
Албанцоў 1 -“-

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 год”





События общественной жизни

Дума сабралася пасля Каляд, і ніхто бы не заўважыў гэтага, каб ня тое, што ў Думе выступіў с прамовай галава правіцельства – міністр П. А. Сталыпін.



Ён прыйшоў у Думу, каб падтрымаць праект закона аб тым, каб у Пецербурзе завясьці каналізацыю і здаровую ваду. Правіцельство кажэ, што гэта павінна зрабіць гарадзкая дума, але ўсё не робіць... Але выступленне міністра не пераканала дэпутатаў. Яны казалі, што трэба зрабіць новы закон аб гарадзкіх думах, даць ім большые правы ..., тады гарады самі ўсё паробяць.

Газета “Наша ніва”. 1911. № 4





Губернаторская улица со стороны Захарьевской. (Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов, город Дзержинск).

Нам пишут...

З Мінска

Меншіе чыноўнікі кантроля Лібава-Роменскай ж.ж.д., казённай палаты, крэстьянскага банка і т. п. горка жаляцца на “раздзел” наградных перад Калядамі: яшчэ ў лістападзе месяцы вялікшым чыноўнікам, што бяруць вялікіе пэнсіі, назначэна шмат і наградных грошэй. А меншым, каторые чуць-чуць не галадаюць, далі самую драбніцу. Можэм пацешыць іх хіба тым, што такіе жальбы чутны не ў адным Мінску.



Мінская купчыха. Пач. ХХ ст. (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі).

З в. Сачэвічы, Радашкоўскай воласьці Вілейскага пав. Віленскай губерніі

У нашых Сачэвічах развялося надта многа шыночкаў. Зайдзіся ў кожную хату, дык пэўна, што знойдзеш гарэлкі на чалавек дзесяць, і п’юць яе ў нас, як ваду. Як толькі прыйдзе які прысьвятак, дык толькі і чуеш, што там пабіліся, або насы паразлуплівалі, і ўсё праз гарэлку. П’яны чалавек горш за быдла. Музыкант жаліўся вурадніку. Вураднік прыехаў, зрабіў пратакол. Дык сычэўцы могуць пахваліцца Калядамі.

Газета “Наша ніва”. 1911. № 3






Хозяйке на заметку

Як пазнаць ці грыбы маюць у сабе атруту

Калі грыбы варацца, трэба абабраць з шэлухі цыбулю і палажыць разам з грыбамі. Калі ў грыбах ёсць атрута шкодная для здароўя, то колер цыбулі зменіцца на сіні, шэры ці жоўты.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”






Быстрый способ мыть голову

На шесть стаканов тепловатой воды следует взять 1 столовую ложку нашатырного спирта, 1 глицерина и 1 столовую ложку соды; смешав все это, вымыть в этом растворе голову, а затем сполоснуть волосы чистой водой.

“Виленский календарь на 1911 год”




Кулинарные рецепты

Піва з мёду

На 6 частак вады мягкай рачной бярэцца 1 частка патакі медовай і хмелю са жменю ці дзьве. Гатаваць і шумаваць з поўгадзіны, працадзіць у бачок праз суконку ці войлак да паўна і паставіць у склеп. Як зусім астыгне, дабавіць ложку-дзьве дражжэй, або скарынак сьвежага хлеба і пакрыць мокрым ласкутом. Як перастане выкідваць пену, трэба разліць у бутэлькі і туга заткнуць. Піць можна зараз-жа, а далей дык лепей, але бутэлькі могуць паразрывацца.

Рабінавые ягады у мёдзе

Канфітуры гэтыя вельмі здарова для людзей хворых на гэморойды. Прамарожэные рабінавые ягады спячы у летняй печы на блясе, после ўлажыўшы іх у гарачы мёд, смажыць, як звычайные конфітуры. Можна і не падпекаючы смажыць.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 год”



Медицинские советы

Бессонница

Против ея рекомендуются прогулки перед сном до утомления, стакан молока или сахарной воды, полезно также, намочивши один конец полотенца в холодной воде, класть его на затылок, покрывая до половины, а сухой конец наложить сверху.

Насморк

Излечивается промываением, раза 2 в день, не холодной и не очень теплой водою, посредством втягивания в нос. Это средство тем действительнее, что насморк является не только от простуд, но также от раздражения мокрой оболочки носа пылью. Помогает также борный раствор. При остром насморке полезно втягивание паров камфоры: в сосуд с кипятком кладут камфору и пары ея втягивают через бумажную воронку, которой прикрывают горло сосуда.

“Виленский календарь на 1911 год”



Юмор

Чаму людзі жэняцца?

Адзін жэніцца з кахання, другі – каб прыяцеля мець, трэцці – каб грошы дастаць, чацьвёрты – каб сірату ашчасьлівіць, пяты – каб было каму кашулю залапіць, шосты – каб кавалерам не састарэць, сёмы – бо яму мама загадала, восьмы – дзеля сініх вочак, дзевяты і соты жэняцца ня знаючы самі на што.
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 год”



Информация подготовлена научным сотрудником Инной Мурашовой по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
{banner_819}{banner_825}
-75%
-52%
-50%
-20%
-70%
-50%
-30%
-20%
-20%