Коронавирус
Выборы-2020
Отдых в Беларуси


Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў заснаваны ў Мінску, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Цэнтр стварылі для арганізацыі і правядзення тэатральных і кінематаграфічных фестываляў, адкрыцця студыі тэатральнага мастацтва (сучасны эксперыментальны тэатр), развіцця праектнай дзейнасці і працы з замежнымі фондамі, а таксама – для арганізацыі і правядзення Нацыянальнай тэатральнай прэміі і адукацыйнай дзейнасці.

Па інфармацыі ініцятараў (Мінкульт і ААТ "Белгазпрамбанк"), новы цэнтр будзе займацца арганізацыяй майстар-класаў, трэнінгаў, семінараў і сустрэч з вядомымі спецыялістамі ў галіне тэатра і кіно, а таксама выезд беларускіх акцёраў, рэжысёраў, тэатральных менеджэраў на стажыроўку за мяжу.

Цэнтр ужо распачаў работу над рэгістрацыяй у міжнародных тэатральных сетках (IETM - Informal European Theatre Meeting - міжнародны форум прадстаўнікоў тэатра; ITI - International Theatre Institute, ITYARN-сумесны праект Міжнароднай асацыяцыі і універсітэтаў па даследаваннях у галіне тэатра для дзяцей і моладзі).

“Міністэрства культуры лічыць, што дзейнасць Цэнтра будзе спрыяць выхаду беларускага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва на новы міжнародны ўзровень, дазволіць знайсці прафесійныя кантакты, якія забяспечаць арганізацыю гастроляў, удзел у фестывалях, стварэнне сумесных пастановак і кінафільмаў”, - адзначаецца ў паведамленні Міністэрства культуры.



-30%
-20%
-10%
-20%
-10%
-20%
-20%
-43%