WWW.TUTBY.NEWS - наш запасной адрес на случай, если TUT.BY не открывается


Сёння, 7 снежня, а 18 гадзіне, ў галерэі TUT.BY адбудзецца адкрыццё новай выставы “У пошуках Атлантыды”. Арганізататры экспазіцыі рыхтуюць для наведвальнікаў мноства сюрпрызаў. Падрабязней пра праект распавяла куратар праекту Кацярына Мяснікова.
 
Праект "У пошуках Атлантыды" пачаў свае існаванне ў 2005 годзе. Ініцыятарамі праекту сталі полацкая паэтка Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Асноўным напрамкам працы з’яўляецца правядзенне пленэраў маладых мастакоў, па выніках праводзяцца мастацкія выставы і прэзентацыі. На сёння праведзеныя 6 пленэраў і каля 20 выставаў. 
 
Адной з асноўных мэтаў праекту з’яўляюцца пошук і падтрымка таленавітай моладзі, навучэнне, дапамога з арганізацыяй выставаў. На пленэры запрашаюцца дасведчаныя мастакі, мастацтвазнаўцы. Таксама наведваюць мастакоў паэты і літаратары, краязнаўцы.
 
Яшчэ адной з мэтаў з’яўляецца пашырэнне ведаў гісторыі роднага краю: на пленэрах мастакі не толькі малююць, але і знаёмяцца з гісторыяй мястэчкаў, сустракаюцца з краязнаўцамі, наведваюць знакавыя з пункту погляду гісторыі мясціны.
 
Звычайна ўзнікае пытанне: а якое дачыненне мае Атлантыда да Беларусі? Самае непасрэднае. Справа ў тым, што Атлантыда тут выступае як сымбаль страчанага, як напамін пра недаравальны грэх гардыні, пра тое, што некаторыя рэчы зыходзяць незваротна і, таксама як загадкавая Атлантыда, ахутаныя цемрай, становяцца міфам.
 
Мэтай пленэраў з’яўляецца адлюстраванне выявў Беларускай Атлантыды, якая паволі знікае – хаціны, старыя драўляныя бажніцы, старасвецкія сядзібы і проста краявіды. І нездарма месцам ладжаньня мастацкай акцыі стала Міёрскае Падзвіньне, дзе дагэтуль захаваліся помнікі даўніны.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео  
 
У пленерах прымаюць удзел мастакі Полаччыны, Віцебшчыны, Міншчыны. Як правіла, гэта прафесійныя мастакі, якія маюць адпаведную мастацкую адукацыю ці сканчваюць навучанне. Таксама ў пленэры прымаюць ўдзел мастацтвазнаўцы і дызайнеры.
 
Удзельнікі пленэраў: Алена Бабіч, Аляксей Балтрушэвіч, Святлана Баранкоўская, Наталля Белавокая, Антон Вырва, Юлiя Гайдукова, Алена Гушчонак, Вольга Дзенісюк, Ганна Зянчук, Іван Іваноў, Анастасiя Iванова, Інга Карашкевіч, Наталля Каржыцкая, Людміла Кацэра, Аляксей Літвін, Юлiя Маiсеева, Ігар Марачкін, Злат Марачкін, Андрэй Міхайлаў, Кацярына Мяснікова, Васiль Пешкун, Маша Пешкун, Ганна Сiлiвончык, Аляксей Усовiч, Юлія Шайкова, Валеры Шчасны.
 
Выстава ўвабрала ў сябе працы з 5 пленэраў, праведзеных у Лявонпалі, Дзісне, Друі, Асвеі, Опсе. Працы – розныя па стылістыцы і матэрыяле: можна заўважыць, як сталеюць мастакі ад аднаго пленэра да наступнага. Галоўнае, што яднае ўсе творы – захапленне Бацькаўшчынай.

Частка экспазiцыi:


Сілівончык Ганна 
Ноч на Івана Купала
 

Сілівончык Ганна
Георгій Пабеданосец
 

Сілівончык Ганна
Юнацтва
 

Пяшкун Васіль
Паставы
 

Пяшкун Васіль
Пасля дажджу


Балтрушэвіч Аляксей
Лямант мінулага


Шайкова Юлія
Царква
 

Бараноўская Святлана
Памяці Васьвіё
 

Гайдукова Юлія
Кветкі
 

Бараноўская Святлана
Школа ў Друі
 

Іваноў Іван
Карагод
 

Міхайлаў Андрэй
Асвейскае возера
 

Карашкевіч Інга
Дуб
 

Шайкова Юлія
Друйскі зернаток



Карашкевіч Інга
Друя



Пяшкун Васіль
Торт з узбітымі вяршкамі


Якубоўская Вольга
Імглісты ранак


Балтрушэвіч Аляксей
Маўчанне купальшчыц



Карашкевіч Інга
Хронікі Лёш. Злучаныя сасуды

-20%
-10%
-35%
-35%
-5%
-30%
-25%
-10%