Галерэя "Ў" дзейнічае ўжо год, і надышоў час абмеркаваць самыя галоўныя пытанні, якія датычацца працы галерэі і яе праектаў. Абмеркаванне прайшло ў фармаце "Грамадскага суда" 26 кастрычнiка.

Абвінавачанні ў адрас галерэі:

1. У праектах няма сучаснага мастацтва. Праекты не актуальныя і не сучасныя.

2. Галерэя займаецца тым, што нікому не патрэбна. Лепш бы тут быў пункт прыёму шклатары - карысці для грамадства было б больш.

Суддзя - Віктар Шалкевіч, сакратар суда - Таццяна Ігнатоўская.

Прадстаўнікі абвінавачвання: Дзмітрый Кароль, Максім Жбанкоў.

Прадстаўнікі абароны: Вольга Шпарага, Ірына Саламаціна, Ілля Прохараў.

У суд прысяжных запрошаныя Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Юрый Іваноў, Артур Клінаў, Яўген Ліпковіч, Уладзімір Парфянок і іншыя яскравыя прадстаўнікі культурнай эліты Беларусі.

Жывую трансляцыю мерапрыемства веў партал TUT.BY.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео


-50%
-20%
-50%
-10%
-10%
-8%
-25%