105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  2. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  3. Премьера самого доступного кроссовера Volkswagen состоится летом. Новинка получит имя Taos
  4. Носкевич: С лета 2020 года возбуждено 2407 уголовных дел экстремистской направленности
  5. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  6. В Viber появилась функция, которая должна защитить белорусов от звонков мошенников
  7. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  8. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  9. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  10. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  11. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  12. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  13. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  14. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  15. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  16. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  17. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  18. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  19. «Плюшевый десант» высадился на Дзержинской, прокуратура требует выдать Тихановскую. Что происходит 5 марта
  20. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  21. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  22. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  23. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  24. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  25. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  26. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  27. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  28. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  29. «В Киеве под мою коллекцию основали музей, а в Минске это никому не нужно». Белорус собрал уникальные наряды
  30. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду


У вёсцы Лучна археолагі два месяцы вывучалі пляцоўку пад будучую электрастанцыю.

Двухмесячныя раскопкі ў вёсцы Лучна пад Полацкам завяршыліся знаходкамі блізу 15 манет і варажскага крыжа. Падчас экспедыцыі археолагі адкрылі сярэднявечную прыстань і два могільнікі розных эпох. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Раскоп

У Беларусі раней знаходзілі толькі два варажскія крыжы. Адзін з іх цяпер знаходзіцца у дзяржаўнай калекцыі, іншы – у прыватнай. Таксама сярод знаходак пражскія грошы і дынарыі Вітаўта. Дарэчы, за адзін пражскі грош у часы ВКЛ можна было набыць курыцу.

Манеты

Сёлетнія раскопкі самыя вялікія ў Беларусі за гэты год. Іх плошча склала 1130 квадратных метраў, распавёў Еўрарадыё кіраўнік экспедыцыі археолаг Марат Клімаў.

Клімаў: "У гэтым годзе мы капаем феадальны комплекс Лучна, які складаецца з некалькіх асобных комплексаў. Па першае, гэта феадальная сядзіба, якая існавала тут з XI па XVI стагоддзе і комплекс вясковых могілак. Таксама быў адкрыты грунтовы могільнік XIII стагоддзя".

Археолаг Марат Клімаў

Жыццядзейнасць сядзібы праходзіла ў некалькі этапаў, працягвае археолаг.

Клімаў: “Комплекс Лучна мае вялікае навуковае значэнне, бо на адным месцы мы можам назіраць розныя этапы існавання сядзібы. Кожны з могільнікаў завяршае пэўны этап жыцця на сядзібе. Першы этап быў завершаны на пачатку XIII стагоддзя. Гэтаму паспрыяў пажар праз ваеннае ўварванне. Хутчэй за ўсё тут ішлі міжусобныя войны паміж феадаламі. У XV стагоддзі пачынаецца другі этап жыццядзейнасці сядзібы. Забудовы знаходзяцца за 2 метры ад могілак. То бок людзі не ведалі, што жывуць поруч з пахаваннем".

Уладальнікі сядзібы ў Лучне актыўна займаліся міжнародным гандлем. Пра гэта сведчыць падводная прыстань, што была знойдзена ля Дзвіны побач з археалагічным комплексам. Гэта першы выпадак у археалогіі Беларусі, калі прыстань фіксуецца дакладна. У Дзвіне ля былой прыстані капальнікі знайшлі колькі манет. Як сцвярджае археолаг-аматар Аляксандр Мядзельскі, да апошняга часу ён не верыў у існаванне прыстані.

Мядзельскі: “Для мяне вялікае дзіва, што гэта прыстань. Мне падавалася, што гэта звычайны мыс. Першыя манеты, якія мы там знайшлі – паўгрош чаканцы Жыгімонта Старога і пражскі грош у некалькіх метрах ад прыстані. Пікам стала знаходка дынарыя Вітаўта, лепшага проста не магло быць".

Жыхары сядзібы былі заможныя, бо сярод знаходак трапляліся засцёжкі ад кнігаў і фрагменты рэйнскага керамічнага посуду. 

Засцёжка ад кнігі

Дарэчы, раскопкі мелі аварыйны характар, бо у Лучне у хуткім часе можа пачацца будаўніцтва Полацкай электрастанцыі. Аднак даследаванне помніка яшчэ не завершана, адзначае Марат Клімаў:

“Яшчэ каля 2 тысяч квадратных метраў застаюцца недаследаванымі. Мы шчыра спадзяемся, што электрастанцыю не будуць будаваць у гэтым годзе. Тады мы зможам яшчэ адзін сезон пакапаць у Лучне".

На раскопкі былі мабілізаваныя значныя сілы. У розныя часы ў экспедыцыі працавала ад 30 да 100 чалавек. У ліпені тут капалі студэнты-практыканты, а ў жніўні валанцёры Полацкага археалагічнага легіёна. 
 
У Лучне раскопкі вядуцца з 1998 года. У 2002 годзе знайшлі скарб у 222 срэбныя манеты, а ў 1999-м – баявы кісцень, аналагаў якому няма ў Беларусі.
-10%
-30%
-25%
-15%
-25%
-10%
-25%