Ці шмат мы ведаем пра хатнія рэчы і прылады, якімі карысталіся нашыя продкі яшчэ 80-100 гадоў таму? Беларускі партал TUT.BY вырашыў высветліць адказ на гэтае пытанне ў межах адмысловай віктарыны.

Загадкі беларускай хаткі: вынікі першай віктарыны>>>

Галоўны прызрамантычная вячэра на дваіх ў мінскай страўні "Камяніца", а таксама два квіткі на аднайменны фолк-фэст, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам.

Менавіта там, на вольным паветры сярод маляўнічых лугоў, месціцца ўнікальная калекцыя драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраная з усёй Беларусі. Дамы, цэрквы, гаспадарчыя будынкі з аўтэнтычным інтэр’ерам – хатнімі рэчамі і прыладамі.

Карэспандэнты TUT.BY Юлія Гардзіенка і Антон Матолька наведалі музей, каб сфатаграфаваць самыя цікавыя рэчы і прылады. Ваша мэта – здагадацца, што за рэч на фота і як нашы продкі яе выкарыстоўвалі. Той, хто першым угадае найбольш прадметаў, і чые адказы будуць найбольш дэталёвымі, атрымае галоўную ўзнагароду. Прызёры, якія зоймуць 2-е і 3-е месцы, таксама атрымаюць па два квіткі на фэст “Камяніца”.

Адказы дасылайце на мэйл kamyanitsa@gmail.com. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на TUT.BY у чацьвер 2 верасня.

Фота 1



Фота 2



Фота 3



Фота 4



Фота 5



Фолк-фэст "Камяніца"

4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (вёска Азярцо, 4 км за аўтарынак "Малінаўка") адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім бяруць удзел вядомыя фолк-гурты: "Троіца", "Палац", "Маланка Аркестр", Akana, Guda і іншыя. У дадатак да цудоўнай музыкі гледачы будуць мець магчымасць аглядзець музей і зрабіць добрую справу – усе грошы ад фестывальных квіткоў ідуць на рахункі музею, каб ён меў магчымасць падтрымліваць усе экспанаты ў належным стане.

Адмысловы госць

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.

"Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент".

Забавы

Акрамя музычнай часткі і агляду музею гледачоў фестывалю чакаюць народныя забавы ад тэатра анімацыі "Граер". У перакладзе са стараславянскай назва тэатру азначае "блазан, скамарох, пацешнік, забаўнік". Гэта адзіны на Беларусі тэатр анімацыі, які на падставе гістарычных крыніц адраджае старадаўнія славянскія гульні, конкурсы і забавы. У межах фолк-фэсту "Камяніца" гледачы будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у такіх забавах і спаборніцтвах, як "тын", "качалка", "таўкачыкі", "шапкі", "каняшкі", "вужышча".

Транспарт

У гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку "Малінаўка-6" (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і назад з 13 да 22 гадзіны будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і з ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя", які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей, чым звычайна.

Квіткі і дэталі

Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: (029) 670 13 30.
-10%
-21%
-45%
-16%
-10%
-50%
-10%
-50%
-10%
-20%