Поддержать TUT.BY
68 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Кадровый вторник, представители МВД в суде, Ян Солонович на свободе. Что происходит 26 января
  2. Задержанные на акциях в поддержку Навального — о нарушении прав, отношении полиции и своей мотивации
  3. За сутки в стране всего 847 случаев COVID-19 — в два раза меньше, чем в воскресенье
  4. «Как будто хотят сделать процедуру сложнее». Ковалкин — о грядущих изменениях по обращениям
  5. Узнали, какая ситуация с краудфандинговыми площадками, основатель которых — Эдуард Бабарико
  6. Врач Никита Соловей больше не главный инфекционист Минска
  7. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  8. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  9. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель
  10. Активно протестовавший «Гродно Азот» доверили бывшему вице-премьеру Ляшенко
  11. У кого было больше шансов найти работу в кризисный 2020 год? Вы удивитесь, но это не «айтишники»
  12. Видеофакт. В Минске замечена бронемашина — ранее ее не удавалось опознать
  13. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  14. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  15. «Выживали — по-другому и не скажешь». Каково сейчас на Окрестина, где не принимают передачи
  16. «Люди спрашивали, как мы живем». История семьи с незрячими родителями и здоровым малышом
  17. Тайна, которую хранили 30 лет. Белоруска узнала, что мать всю жизнь скрывала: она ей не родная
  18. «Силовики противостоят спонсируемой из-за рубежа революции». Эксперты о протестах у нас и в РФ
  19. Собрали протестные флаги районов Минска в одну карту. Полюбуйтесь на этот креатив
  20. «Шатать и раскачивать нас будут». Лукашенко назначил нового госсекретаря Совбеза
  21. Смотрите, что творится на дорогах Гродненщины, которую накрыл циклон «Ларс»
  22. Долги давят на баланс. БМЗ ждет новую порцию поддержки от государства
  23. «Скучно, девочки». Путин прокомментировал расследование ФБК о дворце в Геленджике
  24. Экс-студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, внезапно отпустили с Окрестина
  25. Топ-баскетболистка Беларуси не верит, что в стране все останется как есть. И вот почему
  26. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  27. Экс-студента БГУИР судят за частичный срыв занятий. Кажется, преподаватели не согласны с тем, что «срыв» был
  28. Предложения по Конституции: Утверждать результаты президентских выборов будет Всебелорусское собрание
  29. Прокурор запросил пять лет за тяжкие телесные повреждения милиционера. Обвиняемый 12 дней был в реанимации
  30. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать


27 ліпеня (9 жніўня) гэтага года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі і празаіка Ларысы Антонаўны Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч).

Здымкi павялiчваюцца



Ларыса Геніюш

Л. Геніюш нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (зараз Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці). Вучылася ў Гудзевіцкай польскай школе. У 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1937 годзе разам з маленькім сынам Юркам пераехала ў Прагу да мужа І.П. Геніюша, які жыў і вучыўся там з 1922 года, скончыў медыцынскі факультэт Карлавага універсітэта, працаваў урачом.

Прага, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы з багатай гістарычнай і культурай спадчынай, станоўча паўплывала на станаўленне Л. Геніюш як асобы, спрыяла раскрыццю яе паэтычнага таленту. Ларыса Геніюш актыўна ўключылася ў жыццё і справы тамтэйшага беларускага асяроддзя, прычынілася да працы ва ўрадзе БНР (нейкі час была сакратаром). Тут жа, пачынаючы з 1940 года, на старонках беларускага перыядычнага друку спачатку пад псеўданімам Чайка, а потым пад уласным прозвішчам адно за адным з’яўляюцца шматлікія, прасякнутыя беларускім нацыянальным каларытам творы таленавітай паэткі, якія адразу ж знаходзяць сваіх прыхільнікаў.



Л. Геніюш з мужам і сынам. Прага. 1938 г.

Падчас Другой сусветнай вайны Л. Геніюш з сям’ёй заставалася ў Празе, пісала вершы, што былі прасякнутыя болем за родную, параненую, залітую крывёю Беларусь. Гэта, натуральна, не спадабалася нямецкім акупацыйным уладам, якія жадалі чуць у яе паэзіі ўслаўленне фюрэра і германскай арміі.



Ларыса Геніюш. 1942 г.

Па заканчэнні вайны сям’я Геніюшаў у ліпені 1947 года атрымала чэхаславацкае грамадзянства, але ўжо ў лютым 1948 года ўлады Чэхаславакіі пад уціскам пэўных структур з боку Савецкага Саюза былі вымушаны яго скасаваць. Ларысу і Івана Геніюшаў дэпартавалі ў Мінск, дзе 7 лютага 1949 года іх безпадстаўна абвінавацілі і прысудзілі да 25-ці гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у лагерах Комі АССР, але ў 1956 годзе тэрмін пакарання быў перагледжаны і скарочаны да васьмі гадоў.



Вершы “Прабач”, “Сыну”. Аўтограф. [1950-я гг.?]

У 1956 годзе Л. Геніюш вярнулася ў Беларусь. Разам з мужам спрабавала аднавіць чэхаславацкае грамадзянства, але безвынікова. Пасяліліся ў гарадскім пасёлку Зэльва (Гродзенская вобласць). Там жа, 7 красавіка 1983 года, скончыўся вельмі няпросты зямны шлях самабытнай беларускай паэткі, якая вельмі любіла сваю Беларусь

Творчая спадчына Ларысы Геніюш складаецца з такіх паэтычных зборнікаў, як “Ад родных ніў” (1942), “Невадам з Нёмана” (1967), “На чабары настоена” (1982), “Белы сон” (1990), зборнікаў вершаў для дзяцей “Казкі для Міхаські” (1972), “Добрай раніцы, Алесь! (1976)”, асобных вершаў і паэм, дакументальнай аповесці “Споведзь” (1990), якія разам з іншымі творчымі матэрыяламі, біяграфічнымі дакументамі, велізарнай перапіскай, цікавымі фатаздымкамі і іншымі дакументамі ўваходзяць у склад асабістага архіва пісьменніцы, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акдэміі навук Беларусі.



Верш “Максім Танк!”. Аўтограф. [1960-я гг.?]




“Мінулае і сучаснае”. Аўтограф. 1963 г.



“Сто ранаў у сэрца”. Аўтабіяграфічны нарыс.



Л. Геніюш, Д. Бічэль, А. Карпюк, В. Быкаў [1960-я гг.]


Сям’я Геніюшаў [1970-я гг.]



Ларыса Геніюш [1970-я - пач. 1980-х гг.]



“Песня кахання”. Словы Л. Геніюш, музыка Я. Петрашэвіча; экслібрыс Л. Геніюш (мастак Я. Купава).

TUT.BY – рукапісы не гараць…
 

Таксама чытайце:

Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка

Рукапісы не гараць. Гаўрыла Гарэцкі

Рукапісы не гараць. Язэп Дыла

Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва 

Рукапісы не гараць. Юрка Гаўрук

Рукапісы не гараць. Іван Краскоўскі

-30%
-20%
-40%
-20%
-50%
-10%
-30%