108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  2. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  3. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  4. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  5. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  6. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  7. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  8. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  9. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  10. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  11. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  12. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  13. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  14. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  15. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  16. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  17. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  18. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  21. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  22. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  23. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  24. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  27. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  28. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  29. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  30. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей


Мiкалай ДАВIДОВIЧ,

Крэпасць у горадзе на Бярэзiне будавалi для таго, каб абаранiць заходнiя рубяжы Расiйскай iмперыi пасля падзелу Рэчы Паспалiтай. Ды i ўсё болей заяўляў пра сябе французскi заваёўнiк Банапарт — трэба было думаць пра бяспеку.
Фарпост на Бярэзiне
Крэпасць, праўда, магла з’явiцца ў Новым Быхаве цi Рагачове. Але за Бабруйск выказаўся спецыялiст iнжынернай справы, мiж iншым, ураджэнец Навагрудчыны, Тэадор Нарбут. Ён знайшоў падтрымку ў асобе iнспектара iнжынернага корпуса расiйскiх войскаў Карла Апермана. Яны прадставiлi генеральны план збудавання, якi зацвердзiў сам Аляксандр I: “Быць гэтаму, Аляксандр, Санкт-Пецярбург, жнiўня 10-га дня 1809 года”.
 
Пачалося ўзвядзенне самой цытадэлi. Пад яе адводзiлася 120 гектараў земляў, што на правым беразе Бярэзiны. Давялося нават адсяляць насельнiцтва з гэтых мясцiн у глыбiню горада. Крэпасць складалася з сямi палiгонаў i прыбярэжнага форта. Расчысцiлi пляцоўку, насыпалi вал васьмi- i дзесяцiметровай вышынi, пачалi ўзводзiць фартыфiкацыйныя ўмацаваннi. На гэтых работах было занята амаль паўтары тысячы грамадзянскага насельнiцтва Магiлёўскай, Мiнскай i Чарнiгаўскай губерняў, а таксама 12 батальёнаў рэзервовай армii пад камандаваннем генерал-маёра Iгнацьева. Будаўнiчыя матэрыялы завозiлi з Карэлii, Украiны, Каўказа, Урала, а глiну для вырабу цэглы – з Iталii. Таксама на тэрыторыi крэпасцi была знойдзена англiйская цэгла.
 
Работы па ўзвядзеннi крэпасцi прасоўвалiся даволi хутка, а да 1812 года на крапасных умацаваннях было ўстаноўлена 330 гармат розных калiбраў, запасаў боепрыпасаў на год, харчавання – на паўгода. I калi пачалося нашэсце Напалеона, за сценамi цытадэлi змаглi перагрупавацца, адпачыць войскi Баграцiёна, якiя адыходзiлi да Смаленска. Саму цытадэль вораг так i не ўзяў, вымушаны быў трымаць каля яе асадны корпус – больш за 12 тысяч чалавек. Напалеон заўсёды памятаў, што ў спiну яму “дыхае” цвярдыня, адступаў па старой Смаленскай дарозе, улiчваючы, што паблiзу Бабруйска яму не прайсцi без бою. “Нiводная крэпасць Расii, — пiсаў вядомы гiсторык А.I. Мiхайлоўскi, — нiколi не была такой карыснай, як Бабруйская ў 1812 годзе”.
 
Гераiчнае i трагiчнае…

Вось так крэпасць адыграла сваю асноўную ваенную ролю. Аднак яе не збiралiся пасылаць у адстаўку, а, наадварот, узмацнiлi яшчэ больш. У пачатку 40-х гадоў ХIХ стагоддзя яна лiчылася адной з лепшых цытадэлей у Еўропе. Адметна тое, што вядомая Брэсцкая крэпасць, якая пакрыла сябе бессмяротнай славай у гады Вялiкай Айчыннай вайны, абы­шлася казне на тры мiльёны рублёў тагачаснымi грашыма меней.
Ну а потым крэпасць пачала страчваць сваё значэнне, яе перавялi з першага класа абарана­здольнасцi ў другi, а напрыканцы ХХ стагоддзя ўвогуле лiквiдавалi як стратэгiчную адзiнку.
 
Перад Першай сусветнай вайной вядомы фабрыкант Сава Марозаў прапанаваў ураду… прадаць яму крэпасць. Фабрыкант разлiчваў выкарыстаць крапасныя бастыёны, iншыя збудаваннi пад цэхi i склады тэкстыльнай вытвор­часцi i тым самым пасапернiчаць з буйнейшымi мануфактурамi Лодзi. Аднак Марозаву “загнулi” такую цану, што ён вымушаны быў адмовiцца ад сваёй задумы.
 
Крэпасць увогуле багатая на разнастайныя падзеi. Тут адбывалi пакаранне за свае вальнадумныя iдэi дзекабрысты, у яе казематах катавалi рэвалюцыйна настроеных салдат, а ў 1941-м фашысты ажыццяўлялi свае зверствы – гераiчнае тут пераплятаецца з трагiчным…
 
Цi быў ход пад Бярэзiнай?

Кажуць, пад крэпасцю быў цэлы падземны горад. Хады разы­ходзiлiся ад аднаго месца ў цэнтры да бастыёнаў. Яны выкладзены цэглай i былi настолькi прасторныя, што ў iх можна было размiнуцца дзвюм фурманкам. Дзятва любiла iх абследаваць. Аднаго разу некалькi хлапчукоў заблукалi ў гэтых падземных лабiрынтах. Пяць сутак знаходзiлiся пад зямлёй, хар­чавалiся толькi яблыкамi, якiя выпадкова захапiлi з сабой. Шукалi iх i цывiльныя, i ваенныя. Урэшце пошукi скончы­лiся паспяхова. I пасля таго выпадку хады пачалi засыпаць жвiрам, замуроўваць. Падчас будаўнiцтва Лядовага палаца на тэрыторыi крэпасцi iх знайшлi рабочыя.
 
Аднак цi быў ход пад самой Бярэзiнай? Многiя, у тым лiку галоўны даследчык крэпасцi доктар фiлалагiчных навук Аляксей Ненадавец, лiчаць, што такi ход быў: “Па iм мог прайсцi салдат з прыцiснутым да пляча ружжом. Пры гэтым, не згiнаючыся, свабодна разыходзiўся з сустрэчным”. Такой жа думкi прытрымлiваецца i кандыдат гiстарычных навук, якi займаецца вывучэннем фартыфi­кацыйных збудаванняў, Сяргей Пiваварчык. Па яго словах, такiя фартыфiкацыйныя збудаваннi ўзводзiлiся ў канцы XVIII i на працягу ўсяго ХIХ стагоддзя ў Заходняй Еўропе. Ды i архiўныя дакументы пацвярджаюць: у крэпасцi былi пракопаны новыя падземныя хады, якiя злучалi памiж сабой цытадэлi, форты, 26 бастыёнаў, разгортвалiся ў трох напрамках, па два-тры кiламетры. Ды i старажылы расказвалi, што падземны ход выходзiў на левы бераг Бярэзiны прыкладна ў 30 метрах ад старога Варшаўскага тракту. Яшчэ адно “за” такой версii – наяўнасць на плане крэпасцi 1872 года i на здымку 1904 года асобнага прадмеснага ўмацавання за Бярэзiнай, прыкладна ў тым месцы, дзе i ўказвалi старажылы.
 
Другое жыццё крэпасцi

Крэпасць перажывала i лепшыя, i горшыя часiны. Дастаткова сказаць, што яшчэ ў 1953 годзе яна, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў БССР, была аднесена да архiтэктурных помнiкаў, а праз колькi год была выключана з гэтага спiсу, пачалося яе разбурэнне… Некаторыя збудаваннi, як форт Фрыдрыха Вiльгельма, страцiлi назаўжды, але засталiся Вадзяныя вароты, вежа Апермана, шпiталь, равелiны, берагавы люнет… Нават адзiн з гарадскiх раёнаў носiць назву Фарштат.
 
Змянялiся часы, абуджалася грамадская думка. I вось у 2002 годзе крэпасць зноў аднесена да каштоўнасцей рэспублiканскага значэння. Пачалi выношвацца планы яе аднаўлення. Аднак дзе ўзяць сродкi? Лядовы палац, якi нядаўна ўзведзены на яе тэрыторыi, у многiм паспрыяў вырашэнню гэтай праблемы. Ужо нямала пабудоў рэстаўравана: яны аддадзены пад жаночы манастыр, гасцiнiцу, музей. Пачаў аднаўляцца сабор Святога Аляксандра Неўскага, iншыя збудаваннi. Сёння вядзецца абследаванне старых канструкцый. Спецыялiсты ТАА “Праектрэстаўрацыя” вывучаюць у архiвах Масквы старадаўнiя чарцяжы i адпаведныя дакументы, якiя дапамогуць у працы. Потым работы ахопяць iншыя крапасныя збу­даваннi, бо ў 2012 годзе крэпасць адзначыць свой двухсотгадовы юбiлей. Мабыць, прыйдзе час, дабяруцца i да падземных хадоў. Крэпасць заззяе ва ўсёй сваёй прыгажосцi. Сюды пойдзе турыст, а значыць, будуць вяртацца сродкi, якiя выдаткаваны на яе аднаўленне. Пешаходныя маршруты ўжо распрацаваны, шмат iншых планаў выношваецца. Застаецца iх прывесцi ў дзеянне.
-10%
-5%
-25%
-10%
-30%
-8%
-30%
-20%
-20%
-10%
-5%
-10%