174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  2. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  3. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  4. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  5. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  6. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  7. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  8. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  9. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  10. В Израиле в результате ракетной атаки боевиков погибла уроженка Беларуси
  11. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  12. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  13. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  14. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  15. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  16. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  17. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  18. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  19. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  20. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  21. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  22. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  23. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  24. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  25. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  26. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  27. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  28. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  29. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  30. В Беларуси — сильная геомагнитная буря


Сапраўднае нашэсьце прадстаўнікоў сучасных мастацкіх плыняў з замежжа чакаецца ў Беларусі найбліжэйшымі днямі: акрамя міжнароднага фэстывалю пэрфомансу "Навінкі", які адбудзецца ў Менску з 6-га да 9-га верасьня, у розных гарадох краіны пройдзе трохмесячная акцыя "Восень польскай культуры". Да нас прыедуць знакамітыя польскія рэжысэры (Кшыштаф Занусі), культавыя рок-музыкі ("Pidzama Porno"). Беларусы пабачаць і самы дарагі польскі фільм "Quo vadis" (паводле Г.Сянкевіча). Польская "Восень..." стартавала на дзень пазьней за беларускую - 2-га верасьня, і мае доўжыцца аж да 30-га лістапада.

Праграма фэстывалю:

ВЕРАСЕНЬ

2-8 верасьня - Цыкль сэмінараў на тэму "Роля самакіраваньня ў фармаваньні культурнай самаідэнтыфікацыі на лякальным узроўні" (Кобрын, Заслаўе, Фаніпаль, Глуск, Чэрыкаў, Берасьце).

9-10 верасьня - "Польскамоўная культурніцкая публіцыстыка на Беларусі" - майстар-клясы для журналістаў (Горадня, рэдакцыя газэты "Glos z-nad Nemna").

15 верасьня - Спэктакаль "Зорка" ў выкананьні актораў тэатру "К-2" з Уроцлава. (Берасьце, Міжнародны фэстываль "Белая вежа-2002", Абласны тэатар музыкі й драмы).

18 і 21 верасьня - вулічны спэктакаль "Кармэн Фурнэбэ" ў выкананьні актораў тэатру "Бюро падарожжаў" з Познані. (18-га - Берасьце, пл. Леніна; 21-га - Менск, парк імя Горкага).

20 верасьня - "Транс-місіі Ежы Гратоўскага" - сэмінар і паказ фільму "Il teatro laboratorium di Jerzy Grotowski" (Менск, Беларуская акадэмія мастацтваў).

21 верасьня - "Паміж тэхнікай і ўяўленьнем" - тэатральныя майстар-клясы (Менск, Беларуская акадэмія мастацтваў).

25 верасьня - Яцэк Клейф і Зьміцер Вайцюшкевіч у канцэрце аркестру "На здароўе" (Менск, парк-клюб "Менск").

26 верасьня - Канцэрт рок-гуртоў "T-Love","Pidzama Porno", N.R.M. (Менск, парк-клюб "Менск").

26 верасьня - "Прывітаньне, Тарэска!" - прэм'ера мастацкага фільму (рэжысэр Т.Катлярчык, 2000 г.), Менск, Таварыства дружбы й культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

28 верасьня - "Двадатак" - прэм'ера мастацкага фільму (рэжысэр - К.Занусі), Менск, к-т "Масква".

КАСТРЫЧНІК

4 і 5 кастрычніка - Канцэрт аўтарскай песьні Станіслава Клавэ (4-га - Менск, Таварыства дружбы й культурных сувязяў з замежнымі краінамі; 5-га - Горадня, Абласны тэатар лялек).

7-9 кастрычніка - "Польская школа рэстаўрацыі й аховы помнікаў" - навуковы сэмінар (Менск, Музэй гісторыі беларускай літаратуры).

12 кастрычніка - "Quo vadis" - прэм'ера мастацкага фільму паводле рамана Г.Сянкевіча (Рэж.Е. Кавалеровіч) - Менск, к-т "Масква".

14 кастрычніка - "Польскі павільён на 47 Біэнале ў Вэнэцыі" - фотавыстава В.Зубалі. Арт-праект Л Тарасэвіча (Менск, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва).

15-16 кастрычніка - "У краіне Вялікай Мядзьведзіцы" - навуковая сэсія, прысьвечаная творчасьці С.Пясецкага (Менск, Івянец, Ракаў).

17-19 кастрычніка - "Гісторыя выдавецтва ў Польшчы й Беларусі 16-20 стст.". (Менск, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНБ).

18 кастрычніка - "Перамены ў грамадзкай і культурніцкай сьвядомасьці ў Польшчы й Беларусі ў апошняе дзесяцігодзьдзе" - навуковая канфэрэнцыя (Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар).

19 кастрычніка - Канцэрт "Muzyka centrum ensemble" (Кракаў), спэктакаль "Аўдыенцыя-3" (рэж. і муз. Б. Шэфер) - Менск, Белдзяржфілярмонія.

20 кастрычніка - "Познаньскі балет", польскі тэатар танцу.

Вечар першы: "Танга з лэдзі М" (хар. - Е. Выціхоўскага, муз. - Л. Можджэр).

21 кастрычніка - Вечар другі: "Ужо зьмяркаецца" (муз. - Х.Гурэцк, хар. - Е. Выціхоўскага).

"Цішыня дрыжачых далоняў" (муз. - Р.Людвігсэн. Хар. - В. Пахкінен).

"Wo-man у памідорах" (хар. - Й.Бэрг), Менск, НАБТ опэры й балету РБ.

25 кастрычніка - Лябараторыя мастацтва

1 - я частка - "Мастацтва польскага відэа-арта" - лекцыя М. Васілеўскага.

"Відэапэрфоманс" - лекцыя Ю.Робакоўскага (Менск, Беларуская акадэмія мастацтваў).

26 кастрычніка - "Сцэны з жыцьця Mitteleuropy" - тэатар "Provisorium i kompania teatr" (Люблін), Горадня, Абласны тэатар лялек.

28-30 кастрычніка - польска-беларускі тэатральны форум - прэзэнтацыя сучаснай польскай драматургіі, сустрэчы з польскімі творцамі й крытыкамі (Менск, Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі).

ЛІСТАПАД

5 лістапада - Лябараторыя мастацтва

2-я частка - "Польскае візуальнае мастацтва" (Менск, Беларуская акадэмія мастацтваў).

11 лістапада - Канцэрт музыкі Ст.Манюшкі, паказ фільму "Халька" (Менск, Дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатар імя М.Горкага.

30 лістапада - Томаш Станько Qartet - джазавы канцэрт (Менск, Белдзяржфілярмонія).

Фэстываль "Восень польскай культуры" зарганізаваны з дапамогай:

З польскага боку - Польскага Інстытуту ў Менску, Міністэрства культуры РП у РБ, Генэральнага консульства РП у Берасьці, Фонду "Dobro Lokalne" (Варшава), Аб'яднаньня маладых аўтараў "Да тэатру" (Познань), Аб'яднаньня "Muzyka centrum" (Кракаў), Таварыства аматараў музыкі Ст.Манюшкі (Варшава), Ніжнесілезскага аддзелу Таварыства "Польская суполка" (Уроцлаў).

Зь беларускага боку - Міністэрства культуры РБ, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАНБ, Беларускай акадэміі мастацтваў, Фонду Льва Сапегі, Саюзу палякаў ў Беларусі, Беларускай музычнай альтэрнатывы, Асацыяцыі сучаснага мастацтва.

Радыё Рацыя
-8%
-10%
-15%
-10%
-10%
-80%
-10%
-20%
-40%