Ларыса ЦІМОШЫК,

Яго варта было прыдумаць, бо спакон веку ў Беларусі ў кожнай сям'і былі майстры, якія ўсё ўмелі майстраваць самі: ці то мэблю, ці то вопратку. Гэтае майстэрства сёння выклікае ў нашых сучаснікаў і адчуванне ўнікальнасці кожнага прадмета, які зроблены чалавечымі рукамі. Сёння яны сталі каштоўнымі і ўваходзяць у калекцыі беларускіх музеяў. Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча разам з суполкай "Вежа міру" заснаваў першы фэст "Поруч", які пройдзе 30 чэрвеня.

Менавіта на ім можна будзе пабачыць рэчы, якія належалі продкам Максіма Багдановіча, а цяпер знаходзяцца ў музеі — не толькі шафа, але і саматканыя і вышытыя рэчы. Выстава пачне працаваць а 14-й гадзіне. Але да вечара можна будзе паспрабаваць самім асвоіць тое ці іншае майстэрства. Бо сучасныя майстры яшчэ і павучаць наведвальнікаў розным відам творчасці. Напрыклад, дзяўчатам будзе дарэчы павучыцца рабіць упрыгожанні ўласнымі рукамі, бо такіх дакладна не будзе ні ў кога іншага!

Культура hand-made апошнім часам набывае ўсё большую папулярнасць сярод моладзі. Бо акрамя шырспажыву, які штампуюць фабрыкі, хочацца мець што-небудзь адмысловае, непаўторнае, цёплае, зробленае сваімі рукамі.

Беларускія традыцыі hand-made сапраўды сягаюць у часы сівой даўніны, і ці не ў кожнай сям'і былі свае майстры, якія рабілі даматканыя ручнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгажэнні. Але даўнія традыцыі сёння злучаюцца з уплывамі іншых культур, модай, што стварае глебу для фантазіі, развіцця розных тэхнік, пры гэтым захаваўшы беларускую непаўторнасць. Чалавеку хочацца вылучыцца з натоўпу... І ён пачынае ствараць.

А калі хто яшчэ не ўмее, то мае магчымасць набыць нейкую адмысловую рэч, зробленую сапраўдным майстрам, бо разам з выставай аўтарскіх работ будзе працаваць кірмаш.

І вось цікава: колькі тых, хто ўжо вырашыў, як вылучыцца з натоўпу, будзе слухаць музыку беларускіх гуртоў, якая таксама створаная сваімі рукамі? Нават самаробнымі музычнымі інструментамі, якія выкарыстоўваюць музыкі. Яны і назвы выбіраюць вельмі адмысловыя і нейкія цёплыя: "Hand-made", "Shepot Serebra", "ZnaRock", "Людзі Х", "Relіkt"і іншыя. Ёсць ва ўсім гэтым сапраўды нешта рэліктавае, яшчэ не сапсаванае агульным патокам прывядзення да стандарту. Таму што наша... 
-20%
-10%
-50%
-13%
-20%
-80%
-25%
0066856