Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  2. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  3. Лукашенко обратился к Навальному и назвал главное отличие белорусских событий от российских
  4. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  5. Новые поправки в УК, УПК, а также в трудовое и избирательное законодательство внесут в течение двух месяцев
  6. Журналистов не пустили на суд экс-директора отделения Белгазпромбанка в Могилеве — «ради безопасности»
  7. Громко хлопают в ладоши. Как белорусов судят по «политической» 342-й статье
  8. «Не подпишешь — премии не увидишь». Письмо профсоюзов по санкциям подписали больше 110 тысяч человек
  9. Доллар заметно подорожал на торгах 28 января. Обменники отреагировали повышением курсов
  10. Глава МИД: Некоторые послы стран ЕС размещают у себя посты конкретной антигосударственной направленности
  11. Макей: Мы заинтересованы в отношениях с США и в прибытии американского посла в Беларусь
  12. Врач рассказывает, когда при коронавирусе пациентам назначают антикоагулянты
  13. Приговор Верховного суда нельзя обжаловать. Защита Бабарико просит рассматривать дело в нижестоящем суде
  14. «Будет политическая амнистия, если покажете хоть одну политическую статью в УК». Что происходит в Беларуси 28 января
  15. Лукашенко: Вышел незаконно на акцию? Оштрафуем, выйдешь второй раз — сядешь
  16. Подорожают многие продукты и лекарства, обновят базу тунеядцев, повысят пенсии. Изменения февраля
  17. Geely GS оказался дешевле, но крупнее Coolray. Первый тест-драйв новинки от «БЕЛДЖИ»
  18. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  19. В Беларуси больше не будут производить Geely Emgrand 7 и Emgrand X7
  20. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  21. Как семья из маленькой деревни спасла 42 животных — на зарплату лесника и пособие по инвалидности
  22. «Сложно найти девушку, не все хотят тут жить». Как айтишник переехал в 120-летний дом на хуторе
  23. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  24. Какую квартиру не надо покупать, если вы хотите продать ее через 10 лет. Вот 5 главных пунктов
  25. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  26. Идет ли на спад вторая волна COVID-19: о чем говорят данные Минздрава и врачи
  27. Макей о «лагерях для острокопытных»: Не верю фейковым новостям, которые исходят из уст оппонентов власти
  28. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  29. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  30. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности


Міхась ЖЭБРАК,

"Неабавязкова быць гісторыкам, каб ведаць гісторыю. Трэба быць грамадзянінам гэтай краіны, чалавекам гэтай зямлі".
Анатоль Бутэвіч.

Знакавая падзея ў жыцці беларускага народа і маім асабістым адбылася 27 ліпеня 1990 года, калі мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, прынялі Дэкларацыю аб Дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент, лічу, стаў важным крокам у станаўленні Беларусі як незалежнай краіны, у адраджэнні тысячагадовай дзяржаўнасці, стварыў важныя ўмовы для самастойнага развіцця нашай Бацькаўшчыны.

Але ў мяне ўсё часцей узнікаюць пытанні: чаму беларусам, якія маюць тысячагадовую гісторыю ўтварэння сваёй дзяржаўнасці (хіба ж не паўнавартаснай дзяржавай было Полацкае княства, што ўзнікла 1000 гадоў таму?), на працягу ўсёй сваёй гісторыі ну ніяк не ўдавалася ўтрымаць сваю самастойнасць? Ды і цяпер, калі афіцыйна абвешчаны суверэнітэт, яе зноў трэба адстойваць... Чаму беларусы, якія далі свету шмат славутых імёнаў, не ў стане адстаяць беларушчыну — сваю ўнікальную адметнасць перад усім светам, сваю родную мову — душу народа?

На маю думку, галоўная прычына ў тым, што мы не ведаем і таму не шануем сваіх знакамітых асобаў. А без гэтага немагчыма выхаванне патрыётаў і грамадзян, існаванне нацыі і захаванне самой дзяржавы. Выключна важнай для беларускага грамадства з'яўляецца аб'ектыўная ацэнка гістарычных падзей мінулага, а самае галоўнае — удзельнікаў і кіраўнікоў тых падзей.

У нашай гісторыі ёсць шмат старонак, якімі мы можам правамерна ганарыцца перад усім светам, хачу нагадаць пра некаторыя самыя важныя, на маю думку, гістарычныя постаці, якія павінны быць прыкладам для цяперашніх грамадзян Беларусі.

Першым сярод славутых асобаў храналагічна стаіць Усяслаў Чарадзей (1029—1101).Гэта князь, пры якім Полацкая зямля, бадай, упершыню гучна заявіла пра сябе як пра самастойную дзяржаву з росквітам мастацтва, адукацыі, дойлідства, з паступовым (і, што вельмі важна, мірным) прыходам у штодзённы побыт народа хрысціянства. Пра князя Усяслава хадзілі розныя чуткі, складаліся быліны. Менавіта яму прысвяціў выдатныя па сваёй мастацкай вартасці радкі знакаміты аўтар "Слова пра паход Ігараў". Менавіта ён пабудаваў першы сімвал беларускай дзяржаўнасці (самастойнасці) — Сафійскі сабор.



Пасля Полацка другім па значэнні ў тыя часы лічыўся старажытны Мінск і значную ролю яму надаваў Усяслаў Чарадзей. Гэта незвычайная для гісторыі постаць. Таму ўсёй душой падтрымліваю прапанову аб адкрыцці яму ў сталіцы годнага помніка і веру, што гэта абавязкова збудзецца.

Першы князь ВКЛ...

Бяда ў тым, што мы гісторыі сваёй не ведалі. Памяць пра Вялікае Княства Літоўскае была закрэслена надоўга. Аднак, як справядліва пісаў Якуб Колас: "На свеце тайн такіх няма, што засталіся б не раскрыты". І цяпер ужо вядома, што Беларусь з'яўляецца галоўнай пераемніцай ВКЛ, што ЯНА аб'ядноўвала ранейшыя асобныя княствы-землі: Навагрудскую, Полацкую, Турава-Пінскую і іншыя. Менавіта ў першай сталіцы ВКЛ — Навагрудку — у 1253 годзе каранаваўся першы князь ВКЛ Міндоўг, што пацвярджаецца летапісам. Не так даўно споўнілася 750 гадоў з таго часу, але гэты юбілей для беларусаў, на жаль, прайшоў незаўважаным. А між тым, каранацыя Міндоўга, стварэнне асобнай каталіцкай дыяцэзіі рымскай курыі, першага біскупства, умацавалі становішча беларуска-літоўскай дзяржавы і зацвердзілі тады яе самастойнасць сярод еўрапейскіх краін.

За сваю гісторыю Беларусь мела нямала выдатнейшых дзяржаўных лідараў. Сярод іх мы правамерна ганарымся Вялікім князем Вітаўтам, гетманам Канстанцінам Астрожскім, канцлерам ВКЛ Львом Сапегам, нацыянальным героем Кастусём Каліноўскім і інш.

Князь Вітаўт (1350 — 27.10.1430), князь ВКЛ (1392—1430). Прыхільнік цэнтралізаванай беларуска-літоўскай дзяржавы. У 1382—1392 гг. узначальваў барацьбу беларуска-літоўскіх феадалаў супраць Ягайлы за самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага, войскі ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Перамога ў ёй дала магчымасць захаваць ВКЛ, дасягнуць найбольшай магутнасці.

Канстанцін Астрожскі паходзіў з тураўскіх і пінскіх князёў (1460?—1530), военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Гетман найвышэйшы (з 1497), кашталян віленскі, ваявода трокскі (з 1522), член Рады княства. Узначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татар, перамог больш як у 60 бітвах. Актыўны абаронца праваслаўя.

8 верасня 1514 года адбылася Аршанская бітва. У жніўні 1514 года пасля ўзяцця Смаленска 80-тысячнае рускае коннае войска рушыла на Оршу і Друцк. 30-тысячнае войска ВКЛ узначальваў гетман К.І. Астрожскі. Пасля працяглай бітвы ён навёў маскоўскую конніцу на схаваныя гарматы, агнём якіх конніца была змецена. Умелым манеўрам ён па частках разбіў праціўніка, нанёс яму страты каля 40 тысяч забітымі.

Леў Сапега (4.4.1557—7.7.1633), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, канцлер. Адстойваў суверэнітэт княства ў складзе Рэчы Паспалітай, выступаў супраць раздачы палякам зямельных уладанняў і пасад, узначальваў соймавую камісію па стварэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., фінансаваў яго выданне ў віленскай друкарні Мамонічаў.

Знакаміты польскі гісторык культуры і права, В. Мацяёўскі пра гэты дакумент пісаў, што ён з'яўляецца вялікім помнікам заканадаўства сваёй эпохі, "такім, якога тагачасная Еўропа не мела"...

Кожнае пакаленне беларусаў наноў адкрывае высакародны вобраз свайго любімага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага (1838—1864). Ён першы абгрунтаваў праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае вызваленне беларускага народа і спрабаваў рэалізаваць свае ідэі стварэння дэмакратычнага ладу (у Беларусі і Літве). Паўстанне ён разглядаў не як самамэту, а толькі як адзіна магчымы і таму непазбежны ў тагачасных умовах сродак дасягнення свабоды і незалежнасці Беларусі.
 


Галоўная ідэя Каліноўскага заключалася ў тым, каб аб'яднаць сялянскі антыпамешчыцкі рух з нацыянальна-вызваленчым. Саюзніка ў барацьбе супраць самадзяржаўя ён бачыў таксама ў перадавых сілах рускага народа. Якраз напярэдадні паўстання Каліноўскі на поўны голас выказаў сваё цвёрдае перакананне: "Народ маскоўскі скаланаецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць перад нашчадкамі за нашу жалезную няволю рашуча ўскладае на гатовы пасці царызм". Гэтая фармулёўка і сёння ўражвае сваёй бездакорнай узважанасцю і высакародствам. Вуснамі Кастуся гаварыла нібыта сама абрабаваная і пакрыўджаная Беларусь. Гаварыла годна і патрабавальна. Менавіта народныя ўяўленні пра справядлівасць сталіся для яго галоўным крытэрыем у ацэнцы ўсіх сацыяльна-палітычных з'яў.

Нашай адроджанай незалежнай дзяржаве ўжо нямала гадоў, а дасюль у яе сталіцы горадзе Мінску няма помніка нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму, яго паплечнікам, які сведчыў бы пра змаганне беларусаў за сваю самастойнасць.

Незразумела і тое, чаму замоўчваецца інфармацыя пра нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863—1864 гадоў, чаго мы баімся? Каму сорамна за гэта? Не помсцяць жа беларусы ні французам, ні немцам, ні палякам, ні тым жа рускім за тое, што іх продкі прыходзілі на нашу зямлю з мячом? Было крывавае задушэнне паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Гэтыя і іншыя гістарычныя факты вядомыя ўсяму свету, занесеныя ў аналы гісторыі, апісаныя самімі расійскімі гісторыкамі, якіх не даводзіцца падазраваць у нейкіх асаблівых прыхільнасцях да Беларусі ці ў русафобіі. Дарэчы, у падтрымку паўстанцаў актыўна выступаў А.І. Герцэн, камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы.



...Найбольш вядомы ўсяму свету наш славуты асветнік і першадрукар Францыск Скарына, якому не так даўно адкрыты помнік у Мінску. Гэты помнік упрыгожыў нашу сталіцу, надаў старажытнае аблічча гораду.

Але набліжаецца 150 гадоў, як нарадзіўся Яўхім Фёдаравіч Карскі — вялікі вучоны-энцыклапедыст, адзін з тых славутых дзеячаў, якіх даў наш народ славянскай культуры. Ён адзіны з беларусаў быў уганараваны званнем Акадэміка Пецярбургскай Акадэміі навук у галіне філалогіі. Рэктар Варшаўскага, прафесар Пецярбургскага ўніверсітэтаў, правадзейны член інстытута беларускай культуры, Чэшскай акадэміі навук, уладальнік прэмій і медалёў Ламаносава, Бацюшкава, Ахматава... Яўхім Карскі — старшыня слоўнікавай камісіі і камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар звыш 700 навуковых прац.

Цягам 37 гадоў ён ствараў унікальную манаграфію "Беларусы" ў трох тамах і першым прызнаў, што "беларуская гаворка павінна лічыцца самастойнай: сукупнасць яе характэрных рыс не паўтараецца ні ў адной славянскай мове".

Зразумела, што пад "гаворкаю" ён разумеў мову. На тыя часы гэта была сенсацыйная заява, у чым была вялікая мужнасць аўтара. Сваёй працай "Беларусы" ён адзін здзейсніў тое, што пад сілу толькі маштабнай навукова-даследчай установе з вялікім штатам навукоўцаў-гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, мовазнаўцаў, археолагаў, дыялектолагаў, картографаў. Гэтая ягоная праца, якую называюць "энцыклапедыяй беларусазнаўства", з'яўляецца вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Сапраўдная любоў да Радзімы асабліва абвострана выяўляецца ў цяжкія для яе хвіліны, калі любіць азначае ахвяраваць сабою. Па сваёй значнасці Яўхім Карскі, на мой погляд, стаіць у шэрагу такіх знакамітых імёнаў нашай гісторыі, як Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі і Францыск Скарына. Апошнім чатыром у скверы БДУ ужо стаяць помнікі, якія дапамагаюць беларусам усвядоміць сябе народам. У гэтым унікальным месцы, на маю думку, не хапае помніка Яўхіму Карскаму — карыфею беларусазнаўства, бліскучаму і непараўнальнаму ні з кім даследчыку.

...Настаў час вызначыцца ў сваіх адносінах да ключавых фігур, гістарычных постацей Бацькаўшчыны. Перакананы, што гісторыя рухаецца ў кірунку да справядлівасці, роўнасці і свабоды, гуманізацыі і дэмакратызацыі грамадскіх стасункаў. Такі лёс сучаснай цывілізацыі. Таму можна смела сцвярджаць, што слынныя імёны папярэднікаў не знікнуць у акіяне вечнасці. Для таго, каб гэтага не здарылася, неабходна стварыць пантэон нацыянальнай славы Беларусі. Бо ведаць сваіх герояў павінен кожны народ. Гэта падштурхоўвае звярнуцца да гісторыі сваёй краіны, зразумець, што гэтая краіна была і сёння яна з'яўляецца суверэннай дзяржавай.

Стварэнне пантэона дапаможа падняць патрыятычны дух народа, паказаць самім сабе і ўсяму свету мінулае і сапраўднае Беларусі.

Гэта вельмі актуальна сёння, гэта надасць гістарычнасці нашай дзяржаўнасці. Гэта будзе сведчаннем таму, што ёсць у нас свае князі, ёсць нацыянальныя героі, славутыя военачальнікі і дзяржаўныя дзеячы, асветнікі і навукоўцы. А значыць ёсць у нас свая гісторыя, свая цудоўная спадчына, якой трэба ганарыцца.

Кожная дзяржава, кожны народ маюць права самі вызначаць сваіх лідараў і сваіх герояў. І нашы суседзі павінны разумець, што ў Беларусі свае героі і свае лідары. Для Беларусі ўнутраныя інтарэсы патрабуюць таго, каб быць больш незалежнай дзяржавай, падтрымліваць партнёрскія адносіны і з Усходам, і з Захадам.

Стварэнне пантэона нацыянальнай славы Беларусі, славутых постацей Беларусі неабходна для адзінства нацыі, непарыўнасці гісторыі, трывалай сувязі пакаленняў.

...У кожнага свой погляд на праблему, свая думка наконт той ці іншай падзеі, той ці іншай асобы і яе ролі ў гісторыі краіны. Я хацеў выказаць свае.
-20%
-23%
-12%
-50%
-40%
-25%
-50%
-20%