Поддержать TUT.BY
68 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Задержанные на акциях в поддержку Навального — о нарушении прав, отношении полиции и своей мотивации
  2. Экс-студента БГУИР судят за частичный срыв занятий. Кажется, преподаватели не согласны с тем, что «срыв» был
  3. Экс-студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, внезапно отпустили с Окрестина
  4. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  5. В мире уже больше 100 млн человек с коронавирусом. Какие страны лидируют по числу зараженных?
  6. Погода на неделю: циклон «Ларс» принесет в Беларусь снег, мокрый снег и дождь
  7. 1000-летие Бреста и аккумуляторная эпопея. Чем запомнился теперь уже экс-губернатор Анатолий Лис
  8. Топ-баскетболистка Беларуси не верит, что в стране все останется как есть. И вот почему
  9. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  10. «Свайпай и пиши, но я пока в СИЗО». В Tinder появились профили задержанных студентов
  11. Узнали, какая ситуация с краудфандинговыми площадками, основатель которых — Эдуард Бабарико
  12. Тайна, которую хранили 30 лет. Белоруска узнала, что мать всю жизнь скрывала: она ей не родная
  13. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  14. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  15. Две области под снегом, свежие кадры, карта флагов и новые странности ковидной статистики — все за вчера
  16. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель
  17. «С мешком на голове привезли на границу, а милиционеры: «Добро пожаловать домой». Юрист ФБК о протестах
  18. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  19. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов по стране
  20. Активно протестовавший «Гродно Азот» доверили бывшему вице-премьеру Ляшенко
  21. Сугробы, метель и монохром. Смотрите, как Брест и Гродно накрыло сильным снегопадом
  22. Врач Никита Соловей больше не главный инфекционист Минска
  23. «Шатать и раскачивать нас будут». Лукашенко назначил нового госсекретаря Совбеза
  24. У кого было больше шансов найти работу в кризисный 2020 год? Вы удивитесь, но это не «айтишники»
  25. «Люди спрашивали, как мы живем». История семьи с незрячими родителями и здоровым малышом
  26. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  27. «Выживали — по-другому и не скажешь». Каково сейчас на Окрестина, где не принимают передачи
  28. Прокурор запросил пять лет за тяжкие телесные повреждения милиционера. Обвиняемый 12 дней был в реанимации
  29. Долги давят на баланс. БМЗ ждет новую порцию поддержки от государства
  30. Видеофакт. В Минске замечена бронемашина — ранее ее не удавалось опознать


Мiкалай КАРОЛЬ,

У літаратуру Лідзія Арабей прыйшла праз даследніцкую, літаратуразнаўчую працу. 

Калi ў 1951 годзе скончыла фiлалагiчны факультэт БДУ, то адразу падала заяву на залiчэнне ў аспiрантуру пры Акадэмii навук БССР. Паўстала пытанне аб тэме кандыдацкай дысертацыi. I тут жа аспiрантка без ваганняў выбрала - “Жыццё i творчасць Цёткi”.

- Пра яе ў тыя гады было мала вядома, - прыгадвае Лiдзiя Львоўна. - Толькi некалькi вершаў у зборнiчку ды блытаныя звесткi з бiяграфii. Але i з тых вершаў, з бiяграфiчных дадзеных узнiкаў яркi вобраз самаахвярнай, самаадданай дачкi беларускага народа, вобраз мужнай жанчыны, якая стаяла ля вытокаў беларускага адраджэння.

Якраз гэтым постаць Алаiзы Пашкевiч (Цёткi) i захапiла прэтэндэнтку на дыплом кандыдата навук. I потым, калi Лiдзiя Арабей абаранiла дысертацыю, яна не супакоiлася ў творчых пошуках. Вобраз Цёткi iдзе поруч з ёю да сённяшняга дня. Вынiкам даследавання з’явiлася кнiга “Стану песняй”, а нядаўна (у 2006 годзе) наноў адрэдагаваная i дапоўненая - “На полымi любвi”.

Да свайго шаноўнага юбiлею - 85-годдзя, якi сёлета i часта раней супадаў з Днём моладзi, тым самым нiбы клiчучы ў маладосць, Лiдзiя Львоўна прыйшла з багатым лiтаратурным багажом i з добрым прыдаткам апошняга часу. Крыху раней (2005 год) выдала кнiгу-роздум “Пошукi iсцiны”, дзе праз кароткiя абразкi дасылае чытачу свае назiраннi, успамiны, параўнаннi i абагульненнi. Пазалетась сябры i лiтаратурная грамадскасць мелi асалоду пазнаёмiцца з яшчэ адной працай майстра - зборнiкам апавяданняў, успамiнаў “Белае поле”, у якiм Лiдзiя Львоўна зноў жа дэманструе свой пункт гледжання на многiя жыццёвыя калiзii, чалавечыя адносiны ў самых складаных i незвычайных сiтуацыях.

Увогуле, мудры погляд пiсьменнiцы, яе нестандартная ацэнка ўбачанага, гэткая “расхрыстаная” фiласофiя быцця характэрна i для ранейшых яе твораў i кнiг: зборнiкаў аповесцей i апавяданняў “Мера часу”, “Экзамен”, “На другой зiме вайны”, “Мне трэба ехаць”, “Паласа дажджу”, раманаў “Iскры на папялiшчах”, “Сузор’е Вялiкай Мядзведзiцы” i iншых.

Родам Лiдзiя Львоўна са знакамiтай вёскi Нiзок, што на Уздзеншчыне, з таго лiтаратурнага “гнязда”, адкуль пачыналi “ставiць крыло” сваёй творчасцi паэт Паўлюк Трус, байкапiсец, празаiк i драматург Кандрат Крапiва. Не выключана, што iх прыклад стаў нейкiм стымулам i для пiсьменнiцы Арабей.

Але для жанчыны, праз маладосць якой прайшла вайна, а затым пэўны час суправаджала пасляваенная нiшчымнiца, такiя абставiны не маглi не пакiнуць свой адбiтак. След, запамiнальны назаўсёды. Як гаворыць сама юбiлярка, жыццё было нялёгкае i ўсё, што адбывалася ў iм, пазней было карысным для яе лiтаратуры.

Зрэшты, мяркуем мы, лiтаратурная праца дапамагае пiсьменнiцы заставацца на полымi любвi - да ўсяго свайго, роднага, беларускага.

З юбiлеем, Лiдзiя Львоўна!
-10%
-12%
-10%
-15%
-10%
-40%
-20%
-10%
-5%