Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


22 чэрвеня 2003 года, у дзень, калі пачалася Вялікая айчынная вайна, не стала Васіля Быкава — пісьменніка-франтавіка, літаратара сусветнага маштабу, які стаў прарокам і сумленнем беларускай нацыі.

Напярэдадні 7-й гадавіны з дня смерці Васіля Уладзіміравіча здымачная група TUT.BY завітала на лецішча да ягонага сябра паэта Генадзя Бураўкіна. Яны былі знаёмыя больш за паўстагоддзя, і пасля смерці Быкава, Бураўкін уклаў кнігу ўспамінаў сяброў і знаёмых “Наш Быкаў”. Інтэрв’ю са славутым паэтам глядзіце а 10-й раніцы.

Аб 11-й дыскутуем, ці з’яўляецца БЕЛАРУСКАЙ літаратура, створаная ў Беларусі не на беларускай мове. Госцем студыі — адзін з самых паспяховых расійскамоўных літаратараў Беларусі Андрэй Жвалеўскі. Яго завочныя апаненты — патрыярх беларускай літаратуры празаік Віктар Казько, які да 38 год пісаў па-руску, і Людміла Рублеўская, паэт, празаік, літаратуразнаўца, творы якой перакладалiся на дзясяткi моваў.

Для таго каб аздаравіцца, здабыць душэўны спакой і забыцца на штодзённыя праблемы, не трэба пакідаць межы радзімы. Пра тое, як гэта зрабіць а 12-й у эфіры TUT.BY распавядзе намеснік начальніка турыстычнага аддзела ГУ "Цэнтр па санаторна-курортнай працы Цэнтркурорт" Сяргей Сасункевіч.

А 13-й гадзіне адкрываем для сябе невядомых класікаў. Паэт, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч на просьбу TUT.BY склаў “дзесятку” самых незвычайных вершаў беларускай літаратуры. У жывым эфіры ён прадставіць наведнікам нашага парталу невядомую беларускую паэзію.

Завяршае эфірны дзень аўтарская перадача Юліі Чарняўскай "Без ответов". А 14.00 даведаемся, наколькі беларусы талерантныя да сэкс-меншасцяў.





Глядзіце жывую відэатрансляцыю са студыі TUT.BY

Жывая відэатрансляцыя нізкай якасці

Жывая відэатрансляцыя сярэдняй якасці
Жывая відэатрансляцыя высокай якасцi

Дасылайце таксама пытанні на студыйныя камунікатары: ICQ - 470659469, Skype – smotritutby.